Справа 1941 г. “Расстрэл за намер здзейсніць злачынства”



Напачатку трыццатых гадоў савецкія юрысты ўзбагацілі сусветную прававую тэорыю дзіўным адкрыццём: аказваецца, чалавека можна судзіць не толькі за  самое злачынства, але і проста за намер тое злачынства здзейсніць. Пры гэтым і “намер здзейсніць злачынства”, і самое злачынства караліся абсалютна аднолькава.

Тое, што намер савецкага грамадзяніна “стаць эстонска-бразільскім шпегунам” ці “забіць цаглінай таварыша Сталіна ” мог быць адно гіпатэтычным, савецкіх юрыстаў не хвалявала. Наяўнасць ці адсутнасць такога намеру вызначалася выключна органамі НКВД.

Асабліва багата прысудаў з “намерам здрадзіць Радзіме” фігуруе ў крымінальных справах 1941-1942 гадоў.

* * *

4 верасня 1941 года Асобы аддзел 299 стралковай дывізіі, якая ваявала супраць Вермахта на Браншчыне, даў санкцыю на арышт аднаго з шэраговых чырвонаармейцаў:

ИЗ ПОСТАНОВЛЕНИЯ О ВОЗБУЖДЕНИИ УГОЛОВНОГО ПРЕСЛЕДОВАНИЯ И НАЧАТИИ ПРЕДВАРИТЕЛЬНОГО СЛЕДСТВИЯ

(…)

Я, Следователь ОО НКВД 299 с. д. – Сержант Госбезопасности Бондаренко, рассмотрев поступившие в Особый Отдел материалы о преступной деятельности Ренчковского Альбина Антоновича

НАШЕЛ

Что Ренчковский Альбин Антонович имел намерение совершить измену Родине и перейти на сторону противника, а по-сему –

ПОСТАНОВИЛ

Возбудить в отношении Ренчковского А. А. уголовное преследование и принять к своему производству, для дальнейшего ведения следствия.

Матэрыяламі “пра злачынную дзенасць” сталі два даносы, якія паступілі на чырвонаармейца Рэнчкоўскага ад яго сяброў, чырвонаармейцаў Талстанога Івана Васільевіча і чырвонаармейца Шубы Васіля Рыгоравіча.

Як і мае быць, абодва даносы баявых сяброў Альбіна Антонавіча Рэнчкоўскага былі замацаваныя адпаведнымі пратаколамі допытаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ

Шубы Василия Григорьевича

28 августа 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Что вы знаете о красноармейце Ренчковском?

ОТВЕТ: После купания 28 августа 1941 г. я сушил белье в кустах у реки Десна. В это время ко мне подошел красноармеец Ренчковский и поднял свою белую портянку и сказал, «что эта белая портянка будет для меня флагом, я буду переходить на сторону немцев» (…) Я считаю, что Ренчковский справлялся провести агитацию среди меня, чтобя и я пошел на его сторону и последовал его примеру (…)

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ

Толстонога Ивана Васильевича

28 августа 1941 г.

(…)

ВОПРОС:  Что вы знаете об антисоветских действиях со стороны красноармейца Ренчковского?

ОТВЕТ: 28 августа 1941 г. мы и мое отделение мылись на реке Десна, после окончания купания сушили белье (…) Я стоял в расстоянии примерно один метр, где сидели красноармеец Ренчковский совместно с красноармейцем моего отделения Шубой Василием Григорьевичем, и он меня не видел, потому что я стоял за его спиной. Слышу разговор Ренчковского, он говорит красноармейцу Шубе следующее: «Как пошлют меня в разведку, то я больше не вернусь, а перейду на сторону врага…»

Відавочна, што нехта са сведкаў нахабна брахаў, а, хутчэй за ўсё – адразу абодва. Чырвонаармеец Шуба засведчыў чэкісту толькі пра белыя парцянкі, але не паказаў пры гэтым на вельмі істотную, з пункту гледжання следства, фразу “…а перейду на сторону врага”. Чырвонаармеец Талстаног, які падслухоўваў размову Рэнчкоўскага і Шубы за іх спінамі,  адапаведна, засведчыў толькі “пра намер перайсци на бок ворага”, але не сказаў чэкісту “пра белыя парцянкі”, хаця дэталь гэтая з галавою выдавала ў Рэнчкоўскім ворага народа.

Але чэкісту Бандарэнку, які вёў гэтую справу, усё было і так зразумела. Засталося дапытаць арыштаванага.

Падчас допыту высвятлілася шмат іншых доказаў таго, што Рэнчкоўскі проста не мог не перайсці на бок ворага. Па-першае – паляк, то бок ўжо ненадзейны элемент. Па-другое – з заможнай кулацкая сям’і. А па-трэцяе, у Рэнчкоўскага было багата сваякоў за мяжой, ды й не проста за мяжою, а ў самым сэрцы сусветнага імперыялізма – у Злучаных Штатах Амерыкі…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

Обвиняемого Ренчковского Альбина Антоновича, 1910 г. р.

1941 г., сентября 4 дня

(…)

ВОПРОС: Расскажите свою подробную автобиографию.

ОТВЕТ: Я родился в Ломжинской губернии Оршульской* волости (б. Польша) в семье крестьян (…) В 1914 г. мы переехали на постоянное место жительства в Киевскую обл. (…) у нас было 25 десятин земли на 8 душ. Жил я с родителями до 1928 года (…) после женитьбы мы разделились в хозяйстве и я построил себе дом крестьянский, имел 5 десятин земли, 1 корову, 2 лошади. В 1932 г. на мое хозяйство был наложен большой налог, как на единоличника, тогда я сдал в колхоз хату, землю и корову, лишь бы мне дали справку, что за мной ничего не числится (…)

Имею три дяди за границей: в Америке 2 по фамилии Васькевичи в Польше 1 дядя. С 1923 г. никакой переписки с ними не имею.

——————————————————-

* Вёскі з назвай “Аршулька”, якая ў “анкеце арыштаванага” пазначаная як месца нараджэння Рэнчкоўскага Альбіна, на мапах сучаснай Польшчы няма

У следчай справе ўсяго тры пратаколы допытаў Альбіна Антонавіча. Прытым, як вынікае з тых пратаколаў, Асобы аддзел цікавіла ўсё што заўгодна, ад бацькоў арыштаванага да імёнаў яго амерыканскіх сваякоў. Але толькі не эпізод на беразе ракі, пра які засведчылі чырвонаармейцы Шуба і Талстаног.

Уласна, і пра “белыя парцянкі”, і пра гіпатэтычны намер “перайсці да ворага” у пратаколах згадваецца толькі адзін раз.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

Обвиняемого Ренчковского Альбина Антоновича, 1910 г. р.

1941 г., сентября 7 дня

(…)

ВОПРОС: Следствие располагает материалами, что во время купания на реке Десне 28 августа с. г. вы с белым флагом собрались перейти на сторону противника. Что вы можете сказать по этому поводу?

ОТВЕТ: Наше отделение действительно купалось в Десне. Также рядом стирали и сушили простыни. Но никакого белого флага ни у кого из нас не было. Мы сушили на ветках носильное белье (…) Я сказал товарищам, что белья и простыней у нас много, оно видно с воздухе и его может заметить немецкий пилот, если будет немецкий самолет.

Чаму чырвонаармейцы Іван Талстаног і Васіль Шуба вырашылі, што Альбін Рэнчакоўскі хоча перайсці на бок немцаў – загадка. Безумоўна, і словы пра “белы сцяг”, і сцвярджэнне “пра пераход на бок ворага” былі іх фантазіямі. Але Асобаму аддзелу ўсё было зразумела, бо ў сведчаннях стукачоў відавочна прасочваўся той самы “намер чырвонаармейцам Рэнчакоўскім здрадзіць Радзіме”, які прыраўніваўся і да самога злачынства…

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

1941 г. сентября 19 дня

Военный трибунал 299 стрелковой дивизии

(…)

ПРИГОВОРИЛ

Ренчковского Альбина Антоновича на основании 19-28 1-«б» подвергнуть высшей мере наказания – расстрелу, с конфискацией всего имущества.

Прысуд быў выкананы праз два дні. Разам з Альбінам Антонавічам Рэнчакоўскім быў страчаны яшчэ адзін асуджаны чырвонаармеец – нейкі Аляксандр Кузьміч Байцоў. Пра прычыны страты ў следчай справе не паведамляецца.

АКТ

1941 года, сентября 22 дня.

Мы, нижеподписавшиеся члены коллегии Военного трибунала 299 сд. Лодыгин, военный следователь Соломатин, комендант Трибунала Музыченко и комендант Особого отдела НКВД той же дивизии Кузьмичев, сего числа в 15 часов в поселке Жуковка привели в исполнение 2 (два) приговора военного трибунала.

Месца пахавання Альбіна Рэнчакоўскага невядомае. Над яго магілай няма помніка з чырвонай зоркай, і на 9 траўня побач з тае магілай не раздаюць георгіеўскія стужачкі і не прамаўляюць пра “дзеды ваявалі”.

Колькі такіх Рэнчакоўскіх было расстраляна па абсалютна прыдуманых абвінавачваннях “злачынства праз намер здрадзіць Радзіме” – невядома. Але лік, напэўна, ідзе на тысячы.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу, як у Савецкім Саюзе ўспрынялі нямецкую агрэсію супраць Польшчы 1 верасня 1941 года і як Чырвоная армія і НКВД рыхтаваліся адкрыць супраць тае Польшчы другі фронт.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-17272”