Справа 1941 г. “Уцёкі з ГУЛАГа”
У архівах былога савецкага КГБ не так ужо і багата спраў, якія тычацца ўцёкаў асуджаных “ворагаў народа” з ГУЛАГа. Абсалютная большасць фігурантаў такіх спраў – ці былыя вайскоўцы, якія прайшлі не адзін год вайны, ці дасведчаныя крымінальнікі. І ўцёкі тыя адбываліся пераважна з далёкіх лагероў, якія месціліся пад Варкутой, на Калыме ці на Далёкім Усходзе.
Лічылася, што ўцячы з перасільнай турмы, этапа ці лагера ў цэнтральнай частцы СССР немагчыма. Тым не менш, такія ўцёкі іншым разам здараліся…
Раніцай 19 ліпеня 1941 г. па галоўнай вуліцы вёскі Стрэльнікі, што непадалёк Бахмача, ішла немаладая невыспаная жанчына ў падраных апранахах. Жанчына была настолькі стомленая і галодная, што, перадолеўшы сорам, пагрукалася ў шыбу адной з хат і папрасіла хлеба.
Хата, куды звярнулася жанчына, была дзіцячым садком. Супрацоўніцы садка адразу праявілі пралетарскую пільнасць: пакуль кухарка размаўляла з цёткай, загадчыца пабегла глядзець, ці на месцы оперупаўнаважаны НКВД.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ
19 июля 1941 г.
(…)
Мороз Александры Алексеевны, зав. яслями деревни Стрельники
По существу дела поясняю, что я работаю в колхозе «Жовтнева забудова», зав. яслями, и 19. 07. часов в 9 утра через двор проходила какая-то женщина годов 50. Мы зазвали ее на кухню, чтобы встановить, кто она такая и куда идет, она ответила, что была у дочки в Киеве и идет в Гомель…
(…)
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОРОСА СВИДЕТЕЛЯ
19 июля 1941 г.
(…)
Березянко Химка Ивановна
(…)
Тогда зав. яслями стала вести ее в сельсовет и провели ее до станции и отдали для проверки.
Ніякіх дакументаў у госці з сабой не было, але назвалася тая цётка Марыяй Мустафаўнай Мядвецкай. Яна не стала нічога прыхоўваць і сумленна прызналася, што ўцякла з лагера і ўсё астатняе раскажа толькі пасля таго, як ёй дадуць хлеба і дазволяць хоць крыху адпачыць.
ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОЙ
МЕДВЕЦКАЯ МАРИЯ МУСТАФОВНА
дата рождения: 1887 г. рождения
место рождения: село Моровничи Толочинского р-на БССР
местожительство: г. Минск.
род занятий: работница шелковичной фабрики
социальное происхождение: из крестьян-бедняков
неграмотная, беспартийная, в феврале 1941 г. осуждена за спекуляцию.
Мяркуючы па ўсяму, арыштаваная паходзіла з беларускіх татараў. Артыкул “спекуляцыя” не павінен уводзіць у зман: пад такі артыкул за сталінскім часам можна было падвесці кожнага чалавека, які нешта прадаваў на “чорным рынку”. Тым больш, і ў тагачаснай савецкай міліцыі для падобных выпадкаў быў цэлы штат правакатараў…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Медвецкой Марии Мустафовны
от 22 июля 1941 г.
ВОПРОС: Расскажите подробно, за что вы были осуждены в феврале месяце 1941 года?
ОТВЕТ: В январе месяце я собралась ехать к сыну в г. Слуцк, и чтобы приобрести денег на дорогу, я продала одной гражданке отрез на пальто. В то время, когда я пошла за деньгами к этой гражданке, в ее доме милиция меня и арестовала. За спекуляцию меня судили к 5 годам лишения свободы
(…)
З незразумелых прычынаў Марыю Мустафаўну адправілі адбываць пакаранне ва ўнутраную турму г. Пяцігорска. Але прабыла яна там нядоўга: увесну 1941 г. арыштантаў, якія былі асуджаныя не па палітычных артыкулах і на суадносна невялікія тэрміны, спешна перакідалі да заходніх межаў СССР – будаваць вайсковыя аб’екты.
Так Мядвецкая апынулася ў Заходняй Украіне, у вёсцы Канстанцінаўка, што непадалёк Камянец-Падольска.
А потым пачалася вайна. Па турмах і лагерах, якія знаходзіліся блізка фронта, пракацілася хваля турэмных расстрэлаў. Але ж арыштантам лагера, дзе знаходзілася Мядвецкая, пашэнціла: працоўныя рэсурсы вырашылі эвакуяваць для далейшага выкарыстання.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Медвецкой Марии Мустафовны
от 22 июля 1941 г.
(…)
ВОПРОС: Вы сбежали из лагеря в пути его следования?
ОТВЕТ: С села Константиновка весь наш лагерь 2 июля выехал на г. Хмельник, а потом на Белую Церковь и далее, или в Полтаву, или в Черкассы (…) Заключенные шли пешком. Когда я сбила ноги и не могла дальше идти, нас 11 человек посадили в автомашину и отвезли в одно село, названия не помню. В этом селе мы заночевали, ожидая своего лагеря. На следующий день нашего конвоира не стало, ушел конвоир и еще одна женщина из конвоя (…). Куда ушел конвоир и женщина, мне неизвестно (…)
Вельмі сумнеўна, каб у сталінскія часы канваір войскаў НКВД мог самавольна кінуць канвой і ўцячы. Імаверна, і Мядвецкая, і астатнія дзесяць зняволеных здзейснілі ўцёкі ўначы, але дэталі тых уцёкаў невядомыя. Марыя Мустафаўна ўпарта стаяла на сваім: маўляў, канваір уцёк і нам не заставалася нічога іншага, як разыйсціся па хатах.
Далей былі блуканні па лясах, дзе Мядзвецкая сілкавалася грыбамі і ягадамі, страх нарвацца на міліцэйскі патруль, начоўкі пад адкрытым небам…
Тым часам Вермахт імкліва наступаў на усход, Чырвоная армія кацілася пад ударамі немцаў, і калі Марыя Мустафаўна прыйшла ў Кіеў, горад ужо быў пад нацысцкая акупацыяй. Мядвецкая вырашыла не затрымлівацца ў Кіеве: канчатковай яе мэтай быў Гомель, дзе яе чакала дачка.
Але ж чэкістаў моцна зацікавіла нібыта “антысавецкая прапаганда”, якую ўцякачка распаўсюджвала ў вёсцы Стрэльнікі.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Медвецкой Марии Мустафовны
от 22 июля 1941 г.
ВОПРОС: О чем вы вели разговор с остановившей вас женщиной и ее дочерью?
ОТВЕТ: (…) вели разговор о войне. Эта женщина мне рассказывала о том, что пишется в Библии, что будут летать железные птицы, и еще мы говорили о Первой империалистической войне и о Гражданской войне (…)
У іншыя часы Марыі Мусафаўне напэўна б далі лагерны “давесак” у пяць гадоў і выправілі б на этап. Але ж фронт набліжаўся штодня, і чэкістам было проста лянотна займацца бюракратычнай пісанінай і выклікам канвоя для арыштаванай…
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
1941 г. августа 2 дня
Военный Трибунал Войск НКВД Киевской области, в закрытом судебном заседании (…)
ПРИГОВОРИЛ
Медвецкую Марию Мустафовну на основании ст. 54-10, ч. 2 УК УССР подвергнуть высшей мере наказания – РАССТРЕЛУ
Приговор окончательный и кассационному обжалованию не подлежит
Марыю Мустафаўну расстралялі ў той жа дзень. Месца яе пахавання невядомае і пагэтуль.
* * *
Наступным разам я раскажу пра тое, як у НКВД перараблялі на палітычныя справы банальныя хуліганствы, рабаўніцтвы і нават службовыя растраты.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15495”