Справа 1941 г. “За самаволку – расстрэл!”



Увосень 1941 года Чырвоная армія імкліва кацілася на усход. Пад ударамі гітлераўцаў дывізіі памяншаліся да памераў палкоў, палкі ператвараліся ў батальоны, а батальоны ва ўзводы. Сувязі, каардынацыі і, вядома ж, харчоў бракавала ці не было зусім. У такіх умовах згаладалыя і дэмаралізаваныя чырвонаармейцы былі змушаныя пераходзіць на самазабеспячэнне: капалі бульбу ў пакінутых вёсках, падбіралі зерне на калгасных палетках…

За дзеяннямі такіх чырвонаармейцаў пільна сачылі ў Асобых аддзелаў НКВД, каб пры нагодзе прыцягнуць іх за “здраду Радзіме”.

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_01

29 верасня пяцёра чырвонаармейцаў 846 стралковага палка, які дыслакаваўся ў Пскоўскай вобласці, выправіліся ў пакінутую вёску Высокае — пашукаць чаго-небудзь уежнага. І хаця часткі Вермахта былі суадносна далёка ад пазіцый, дый і самі чырвонаармейцы неўзабаве вярнуліся, у Асобым аддзеле гэтую класічную армейскую “самаволку” палічылі спробай перайсці да ворага.

Сярод тых, хто пайшоў у “самаволку”, быў і наш зямляк…

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

Журавский Владимир Евменович, 1901 г. р.

Место рождения: Полесская область, Хойницкий р-н, дер. Кожушки

Национальность: белорус

Партийность: беспартийный

Образование: ликбез

Род занятий: колхозник колхоза им. Шмидта

Обвиняется в измене Родине.

Нягледзячы на тое, што і Жураўскі, і астатнія байцы праз якія суткі павярнуліся ў вайсковую частку, “спроба перайсці на бок ворага” была для Асобага аддзела бясспрэчнай і відавочнай.

Спярша Уладзімір Жураўскі напалягаў на сваёй невінаватасці, але ж па хуткім часе змяніў сведчанні.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Журавского Владимира Евменовича 3 октября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Что можете сообщить следствию о предательской работе, связанной с изменой Родине?

ОТВЕТ: Ничего сообщить не могу, так как я преданный родине и об измене ничего не знаю.

ВОПРОС: Расскажите верно следствию, не упирайтесь, иначе я буду вынужден позвать ваших сообщников в вашей изменческой работе.

ОТВЕТ: (…) Примерно через 7-8 дней после того, как мы попали на передовые позиции, Корнух Николай – командир отделения, начал вести переговоры об измене Родине и переходе на сторону противника.

Што змусіла Жураўскага змяніць сведчанні – невядома. Затое, вядома іншае: першы допыт, пратакол якога займае ўсяго чатыры старонкі, доўжыўся дзве гадзіны.  Магчыма, за гэты час падследнаму паабяцалі якое патуранне, магчыма, нечым запалохалі ці нешта паабяцалі, але ж далейшыя сведчанні прысвечаныя выключна камандзіру аддзялення Мікалаю Карнуху, які нібыта планаваў уцёкі да гітлераўцаў. Тут і “фашысцкая агітацыя”, якую той Корнух нібыта вёў сярод чырвораармейцаў па заданні Вермахта, і яго “кулацкае паходжанне”, і цэлая купа саўдзельнікаў, якіх вербаваў сам Жураўскі, і нават падрабязны план уцёкаў да гітлераўцаў – “переход к немцам намечали лодкой через реку Волхов, где попадется лодка».

Паказальна, што Мікалай Корнух, які ні да якіх немцаў чамусьці так і не ўцёк, прыблізна ў той жа самы час даваў падобныя сведчанні супраць Уладзіміра Жураўскага.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Корнуха Николая Павловича 3 октября 1941 г.

(…)

ВОПРОС: Расскажите следствию об предательских действиях Владимира Журавского.

ОТВЕТ: Журавский на передовых позициях говорил, что надо уходить к немцам, потому что Красная армия слабая и долго не выдержит против немцев.

ВОПРОС: Как часто он вел такую антисоветскую агитацию?

ОТВЕТ: Такую антисоветскую агитацию он вел регулярно.

ВОПРОС: Почему Журавский вел антисоветскую агитацию и хотел перейти к немцам?

ОТВЕТ: Он всегда был антисоветски настроен.

ВОПРОС: Кого он вербовал с целью перехода к противнику?

ОТВЕТ: Он вербовал всех (…) в нашем отделении.

Асобы аддзел дапытаў і ўсіх байцоў узвода, дзе служылі чырвонаармейцы, якія так недарэчна выправіліся ў “самаволку”. Баявыя таварышы не толькі далі годны адлуп здраднікам Радзімы, але і прыгадалі і размовы пра галоднае жыццё ў савецкіх калгасах, якія тыя вялі на пазіцыях.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

 свидетеля Стельмаха Филиппа Игнатьевича 20 сентября

(…)

ВОПРОС: Что вами выяснено о разговорах, которые вели бойцы?

ОТВЕТ: (…) Волкогон С. Я. в ответ говорит: «Мы живем хуже собак, такая жизнь невыносима». МТС отбирает весь хлеб, и получается, что мы работаем на МТС.

Такім чынам Асобы аддзел высвятліў не толькі асобы чырвонаармейцаў, якія нібыта збіраліся перайсці на бок гітлераўцаў, але і тых, хто чуў іх размовы пра мяркуемую “самаволку”, але сваечасова не данёс чэкістам.

Для трыбунала следчага матэрыяла было дастаткова, а для трыбунала ваенных часоў – і пагатоў.

ПРИГОВОР № 0041

Именем Союза Советских Социалистических Республик

1941 г., октября 30 дня

Военный трибунал 52 армии в закрытом судебном заседании, рассмотрев дело 0051 (…)

ПРИГОВОРИЛ

Журавского Владимира Евменовича подвергнуть высшей мере уголовного наказания – расстрелу.

Рахманова Ивана Дмитриевича подвергнуть высшей мере уголовного наказания – расстрелу.

Шурмель Николая Максимовича лишить свободы сроком на десять лет, с отбыванием в исправительно-трудовых лагерях.

Волкогон Степана Яковлевича лишить свободы сроком на десять лет, с отбыванием в исправительно-трудовых лагерях.

(…)

Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.

Астатнія чырвонаармейцы, якія ведалі пра “самаволку”, але не пабачылі ў ёй спробу перайсці на бок гітлераўцаў і не данеслі ў Асобы аддзел, адкруціліся суадносна лёгкімі тэрмінамі па пяць гадоў ГУЛАГа.

З матэрыялаў следства відаць, што ўсе яны адбывалі пакаранне ў ВятЛАГУ і што ўсе яны памерлі там у перыяд  1942-43 гг.

Што тычыццы Мікалая Карнуха, які праходзіў у справе галоўным абвінавачваным, то і яго, і яшчэ трох чалавек асудзілі за здраду радзіме да расстрэлы на тры дні раней.

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_02

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_03

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_04

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_05

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_06

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_07

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_08

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_09

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_10

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_11

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_12

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_13

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_14

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_15

2017-01-03_achromienka_na_uliku_kdb_54_16

* * *

Тэма наступнай перадачы – савецкая эрзац-інтэлігенцыя, якая за пэўнымі ўмовамі без ваганняў здраджвала “адзінай правільнай ідэалогіі” на карысць іншай, таксама “адзінай правільнай”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-16860”