Справа 1942-58 гг. „За знікненне без вестак – расстрэл”
28 ліпеня 1942 года быў апрылюднены самы вядомы Загад Народнага камісара абароны СССР, № 227, які ўвайшоў у гісторыю як “Ні кроку назад!”. У загадзе няма аніводнага слова пра “савецкі патрыятызм” – адно карныя захады: “расстрэльваць”, “спыняць”, “судзіць” і “выкараняць”. Так, адступленне з пазіцый без санкцый найвышэйшага камандавання каралася расстрэлам. Санкцыянаваліся заградатрады за спінамі савецкіх байцоў для расстрэлу іх нават у разе тактычнага адыходу. Для тых, чыя правіна была невялікай, прадугледжваліся штрафбаты і штрафроты, гэткія баявыя часткі смяротнікаў.
Паводле гэтага Загада, практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымлівалі і Асобыя аддзелы НКВД…
У ноч з 20 па 21 ліпеня 1942 года артылерыя Вермахта ўсю ноч абстрэльвала пазіцыі 1149-га стралковага палка Чырвонай арміі. Пасля абстрэлу высвятлілася, што трое байцоў зніклі без вестак.
Камандаванне неадкладна правяло расследванне. Зніклых не знайшлі ні сярод забітых, ні сярод параненых, ні сярод ацалелых. Некалькі чырвонаармейцаў згадалі, што неўзабаве пасля заканчэння таго артабстрэлу непадалёк савецкіх пазіцый бачылі нейкіх падазроных людзей ў шынэлях і плашч-палатках савецкага ўзору. Але ж гэта сведчанне наўмысна праігнаравалі.
Камандзір роты і некалькі байцоў нават выбраліся на нейтральную тэрыторыю, дзе знайшлі патранташ аднаго са зніклых, супрацьгаз і падсумак другога і пілотку трэцяга. Таксама былі зафіксаваныя шырокія крывавыя пісягі, што вялі ў бок нямецкіх пазіцый…
Сярод зніклых быў і наш зямляк – Маісей Рыгоравіч Афанасенка з мястэчка Азарычы, што цяпер у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці…
Савецкае камандаванне не давярала савецкаму салдату: зніклыя маглі быць адно перабежчыкамі да немцаў і здраднікамі Радзімы. Суд над імі адбыўся акурат праз два дні пасля апрылюднення сталінскага Загада № 227.
Протокол судебного заседания
1942 года, июня 30 дня, Военный трибунал 353 стрелковой дивизии, в расположении части, в открытом судебном заседании
ПРИГОВОРИЛ
(…)
Афанасенко Моисей Григорьевич, 1907 г. р., беспартийный, белорус, колхозник, уроженец села Грабинино Октябрьского района Полесской области, красноармеец…
(…)
За измену Родине подвергнуть высшей мере наказания – расстрелу. Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.
Арыенціроўка на асуджаных да смяротнага пакарання была разасланая па ўсіх тэрытарыяльных упраўленнях НКВД СССР, а таксама па ўсіх Асобых аддзелах НКВД на фронце.
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Военный трибунал Черноморской группы войск Закавказского фронта.
20 октября 1942 г.
Приговор Военного трибунала 353 стрелковой дивизии от 30. 06. 1942 г. по делу ПОМАЗ Василия Парфирьевича, ЩЕРБАКОВА Николая Матвеевича и Афанасенко Моисея Григорьевича, заочно осужденных по ст. 54-1-“б” УК УССР к ВМН – расстрелу, утвержден всеми инстанциями.
В случае задержания на территории СССР этих осужденных предлагаю после установления их личности и тщательного допроса – приговор привести в исполнение.
З матэрыялаў следства вынікае, што ад 1942 года зніклых без вестак асабліва і не шукалі. Але ж адразу пасля вызвалення мястэчка Азарычы ў хату “ворага народа” прыйшлі чакісты. Жонку “здрадніка Радзімы”, Марыю Яўсееўну Афанасенка, арыштавалі і звезлі ў невядомым кірунку, а чатырнаццацігадовая дачка Зіна, каб не памерці з голаду, пайшла жыць да сваякоў.
І жонка Марыя Яўсееўна, і дачка Зіна былі неадкладна аб’яўленыя “ЧСВР” – “членамі сям’і ворага народа”. Праз поўгады абедзьвюх саслалі ў прылагерны пасёлак Сухабузімскага раёна Краснаярскага краю, дзе Марыя Яўсееўна неўзабаве памерла.
* * *
Пасля вайны асуджанага да расстрэлу Маісея Рыгоравіча Афанасенку шукалі па ўсяму Савецкаму Саюзу, але ж пошыкі выявіліся марнымі.
І толькі ў 1956-м годзе КДБ Ровенскай вобласці выйшла на след зніклага без вестак чырвонаармейца. Высвятлілася, што Маісей Афанасенка яшчэ ў 1945 годзе ўладкаваўся на цукровы завод на Жытоміршчыне.
ХАРАКТЕРИСТИКА
на рабочего Корецкого сахкомбината
гр. Афанасенко Моисея Григорьевича
Гр. Афанасенко М. Г. 1907 г. р., по национальности белорус, уроженец Бобруйской области Октябрьского района.
Работал в Корецком сахзаводе с 1945 по 1952 г.
(…)
К выполняемой работе относится хорошо. В работе исполнительный. За время работы на заводе поощрений и дисциплинарных взысканий не имел.
Прысуд 1942 года, паводле каторага Маісея Афанасенку, як здрадніка Радзімы, належыла пасля затрымання неадкладна дапытаць і расстраляць, ніхто не адмяняў. Але ў Ровенскім КДБ вырашылі не спяшацца…
НАЧАЛЬНИКУ ОСОБОГО ОТДЕЛА КГБ ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ СССР
подполковнику тов. Ковтуну.
г. Ровно
При этом направляю уголовное дело на Афанасенко Моисея Григорьевича для выполнения указания зам. военного прокурора ПрикВО.
Проверку личности Афанасенко М. Г. проводите осторожно, так как не исключено, что он является осужденным. Если будет установлено, что Афанасенко М. Г. является осужденным по настоящему делу, перед допросом тщательно изучите его через агентуру.
Начальник Особого отдела КГБ генерал-майор Кравченко
Маісея Рыгоравіча арыштавалі праз 14 дзён. На допытах ён нічога не прыхоўваў. З допытаў і высвятлілася, што пасля таго злашчаснага артабстрэлу ён сапраўды патрапіў у палон, дзе і прабыў да канца вайны.
20 ноября 1956 г.
г. Ровно
Из протокола допроса Афанасенко Моисея Григорьевича
(…)
ВОПРОС: Когда и при каких обстоятельствах вы попали в плен к противнику?
ОТВЕТ: В траншее переднего края мы размещались по одному. (…) когда я находился на посту в боевом охранении, ночью с нашего тыла подошла группа в составе 4 человек. Когда я заметил их, окриком спросил «Стой, кто идет?» Один ответил: «Свои». Один из них был в шинели нашего образца, другой в нашей плащ-палатке. Подошли ко мне, один ударил меня по голове, и я потерял сознание, и что дальше делали со мной, не помню. Пришел в себя лишь тогда, когда находился в плену. Меня начали допрашивать, допрос велся на русском языке.
Чырвонаармейцаў Помаза і Шчарбакова, якіх немцы ўзялі ў палон разам з Афанасенкам, расстралялі адразу пасля допытаў. А вось нашаму земляку пашчасціла выжыць.
Далейшы лёс Афанасенкі тыповы для савецкага вайсковапалоннага: лагер, голад, хваробы, прымусовыя працы і вызваленне Савецкай арміяй напрыканцы вайны.
Паказанні Афанасенкі пацьвярджаліся і дакументацыяй з трафейнага нямецкага архіва. Пасля двух гадоў дбайных праверак смяротны прысуд Маісею Рыгоравічу нарэшце адмянілі, а самаго яго рэабілітавалі і выпусцілі на волю.
У матэрыялах Асобага аддзела 353-й Наварасійскай дывізіі былі сведчанні чырвонаармейцаў пра нейкіх падазроных людзей у савецкай вайсковай форме. Але ж следства так і не звярнула на тыя сведчанні ўвагі, бо жахлівы сталінскі загад № 227 вымагаў ад НКВД паказальнай дэманстрацыі чэкісцкай пільнасці.
Маісею Рыгоравічу гэтая дэманстрацыя пільнасці каштавала смерці жонкі, страты дачкі і кляйма “здрадніка Радзімы”, які ён насіў цэлых шаснаццаць гадоў.
* * *
Наступным разам вы дазнаецеся, як украінка восем гадоў дамагалася вызвалення мужа-беларуса з ГУЛАГа, і якім стаў плён яе намаганняў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-17843”