Справа 1942 г. “Расстрэльны прысуд для памерлага”
У 1941 годзе шмат чэкістаў мабілізавалі на фронт, пераважна – у Асобыя аддзелы. Упраўленне тых Асобых аддзелаў было створана 17 ліпеня 1941 года з мэтай барацьбы са шпіянажам і здрадай у Чырвонай Арміі і ліквідацыі дэзерцірства. “Асабістам” таксама даручаўся нагляд за палітычным і маральным станам вайскоўцаў, выяўленню контррэвалюцыянераў і антысаветчыкаў, а таксама падрыхтоўка крымінальных спраў для далейшай іх перадачы ў Вайсковыя трыбуналы.
Паказчыкам эфектыўнасці “асабістаў” была колькасць выкрытых ворагаў, сапраўдных ці прыдуманых. Але ж спосабы выкрыцця тых ворагаў іншым разам выглядалі надзіва абсурдна.
У сакавіку 1942 года ў поле зроку Асобага аддзела 163-й стралковай дывізіі, што тады ваявала ў Наўгародскай вобласці, патрапілі двое байцоў.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ О ПРИНЯТИИ ДЕЛА К ПРОИЗВОДСТВУ
1942 г. марта месяца 3 дня я, оперуполномоченный ОО НКВД 163 стрелковой дивизии политрук Ведешев, рассмотрев материал на Пиманкова Ивана Васильевича и Авдеенко Никифора Николаевича, и усматривая из материалов, что они изменили Родине, 31 декабря 1941 г. по обоюдному сговору перебежали на сторону противника (…)
ПОСТАНОВИЛ
дело принять к производству предварительного следствия по признакам, пр. пр. ст. ст. 58-1-«б» и 58-11 УК РСФСР.
Звяртае ўвагу дзіўная акалічнасць: згодна дакументам Асобага аддзела, абодва чырвонаармейцы ўцяклі да нацыстаў яшчэ 31 снежня 1941 года, але ж чэкісты чамусьці заўважылі гэта толькі праз два месяцы.
Далей – болей. Той жа палітрук Ведзешаў распарадзіўся, каб чырвонаармейцаў, якія нібыта два месяцы таму ўцяклі да ворага, неадкладна арыштавалі.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ ОБ ИЗБРАНИИ МЕРЫ ПРЕСЕЧЕНИЯ
1942 года марта месяца 5 дня я, оперуполномоченный ОО НКВД 163 стрелковой дивизии политрук Ведешев, рассмотрев материалы на сержанта 1318 стрелкового полка Пиманкова Ивана Васильевича, 1921 г. р., Прокопьевский район, дер. Лесная, из крестьян, колхозник, б/п, холосот, белорус, 4 класса образование, не судим
НАШЕЛ:
что Пиманков И. В., не желая защищать свою Родину, по обоюдному согласию с красноармейцем Авдеенко, 31. 12. 1941 г. совершил преступление (…) и принимая во внимания, что Пиманков в тяжести совершенного им преступления подлежит суду ВТ,
Пиманкова подвергнуть аресту и обыску. Мерой пресечения способов уклонения от следствия и суда избрать содержание под стражей.
Пакуль у Асобым аддзеле думалі, як арыштаваць дэзерціра, які згодна дакумантаў тых жа асабістаў, ужо два месяцы як быў у немцаў, ва ўвзвод, дзе служыў Піманкоў, выправілі оперупаўнаважанага чэкіста. Ён і дапытаў палітрука, які павінен быў выхоўваць прыхаванага здрадніка.
ПРОТОКОЛ ДОПРОСА
мл. политрука Салова Петра Ивановича, 1915 г. р., уроженец Башкирской АССР, образование 7 классов, русский, со слов не судим.
ВОПРОС: Расскажите, что вам известно о Пиманкове?
ОТВЕТ: (…) Будучи командиром отделения, Пиманков был дисциплинированным, все приказания командиров он выполнял четко (…) Когда я его спрашивал, знает ли он последние известия с фронтов, то он говорил, что знает (…)
ВОПРОС: Расскажите, при каких обстоятельствах убежал в сторону противника Пиманков?
ОТВЕТ: При каких обстоятельствах не знаю, я в это время был в бане (…)
Больш ніякай кампраметуючай інфармацыі на дэзерціра Піманкова Асобы аддзел не знайшоў. Але ж дакументы, якія чэкісты падрыхтавала для Вайсковага Трыбунала, маюць процьму новых прозвішчаў, фактаў і высноваў.
20 марта 1942 г.
нач. ОО НКВД 163 сд.
ст. лейтенант Госбезопасности Малахов
ОБВИНИТЕЛЬНОЕ ЗАКЛЮЧЕНИЕ
по обвинению Пиманкова И. В. и Авдеенко Н. Н. в пр. пр. ст. ст. 58-1-«б» и 58-11 УК РСФСР.
(…)
Произведенным по данному делу предварительным следствием установлено, что 31 декабря 1941 года сержант Пиманков, приблизительно в 7-00 утра, сменил стоявшего на посту на переднем крае обороны 2-го номера пулемета красноармейца Скрипкина. Приблизительно в 7-30 при проверке постов дежурным по роте Мисинеевым, Пиманкова на посту не оказалось.
Красноармеец огнеметного взвода Авдеенко во время завтрака 31 декабря 1941 года приблизительно в 7-00 – 7-30, собрал несколько котелков для того, чтобы показать видимость, что он пошел за получением завтрака, но выйдя из землянки он бросил котелки и направился к стоявшему у пулемета Пиманкову, с которым он и перешел на сторону противника.
Принятыми мерами розыска по обнаружению Пиманкова и Авдеенко установлено, что от штабеля дров, находившегося в 50 метрах за передней линией нашей обороны, идут свежие двойные следы по направлению к противнику.
(…)
Руководствуясь ст. 209 УПК, настоящее дело считать законченным и для утверждения и для утверждения и направления по подсудности направить военному прокурору.
Следователь ОО НКВД
сержант Госбезопасности Скляр
Паседжанне Вайсковага Трыбунала адбылося 31 сакавіка 1942 года. У следчай справе захаваўся і арыгінал пратакола першага, падрыхтоўчага паседжання. З яго і высвятляецца, што асабісты нават не прадставілі аніводнага сведкі абвінавачвання.
ПРОТОКОЛ ПОДГОТОВИТЕЛЬНО ЗАСЕДАНИЯ ВОЕННОГО ТРИБУНАЛА
Слушали: дело с обвинительным заключением по обвинению Пиманкова и Авдеенко (…)
Постановили: обвинительное заключение утвердить. Дело заслушать в закрытом судебном заседании заочно без участия представителей обвинения, защиты и без вызова свидетелей.
Справа была настолькі прымітыўна сфальсіфікаваная, што абурыла нават Вайсковую пракуратуру. Дакументы вярнулі ў Асобы аддзел, прытым словы “дело заслушать без вызова свидетелей» вайсковы пракурор падкрэсліў чырвоным алоўкам і паставіў побач таго радка вялікі пытальнік.
У той жа дзень 31 сакавіка 1942 года, калі чэкісты сабраліся на паседжанні Вайсковага трыбуналу, каб вырашыць лёс Піманкова і Аўдзеенкі, высвятлілася, куды ж тыя “дэзерціры” насамрэч зніклі: абодва яны былі цяжка параненыя падчас артабстрэлу 31 снежня 1941 г. і праз колькі дзён памерлі ад ранаў у вайсковым шпіталі.
Зрэшты, у Асобым аддзеле 163 стралковай дывізіі і самі маглі дазнацца пра смерць абвінавачванных. Для гэтага дастаткова было запрасіць спіс “незваротных стратаў” вайсковай часткі. Гэтага, аднак, не адбылося.
Можа, таму і не адбылося, што НКВД адчуваў за сабою права судзіць не толькі жывых, але і мёртвых?
* * *
Наступным разам я раскажу, як працавала Гомельскае ЧК у 1920 годзе.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-5559”