Справа 1942 г. “Скаргі на голад – дапамога Гітлеру!”
У “Эпісталярным дзённіку” расейскага пісьменніка Віктара Астаф’ева ёсць радкі, якія яскрава характэрызуюць штодзённае жыццё Чырвонай арміі падчас Другой сусветнай вайне. Радкі гэтыя вартыя таго, каб прывесці іх цалкам: “Вы на фронце, таварыш генерал, вядома ж, сілкаваліся з салдацкіх кухань, а я вось бачыў, што нават Ванька-узводны і той пнуўся і жэрці, і жыць ад салдат асобна… Савецкая ваеншчына – самая шалёная, самая баязлівая, самая подлая, самая тупая з усіх, што была на свеце”.
Голад у Чырвонай арміі, асабліва ў першыя гады вайны, быў з’явай сістэмнай. Кралі індэнданты, кралі генералы, кралі афіцэры. А шэрагоўцам заставалася адно каўтаць сліну і марыць пра кавалак хлеба. Аднак скаргі на кепскае харчаванне прыраўніваліся да “антысавецкай агітацыі”, “спробы перайсці на бок ворага” і нават “дапамогі Гітлеру”.
10 снежня 1942 года Асобы аддзел 52 Арміі арыштаваў двух чырвонаармейцаў, сярод каторых быў і наш зямляк, дзевятнаццацігадовы Іван Кашкін. Абвінавачванні выглядалі пачварна:
ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ
9 декабря 1942 г.
Действующая армия.
Я, следователь ОО НКВД 150 УР, мл. л-т Госбезопасности Харченко, рассмотрев материалы о преступной деятельности красноармейца Кашкина Ивана Михайловича, 1923 г. р., урожденного Гомельской области, Светиловического р-на, дер. Антоновка, чл. ВЛКСМ, белорус, из крестьян, колхозник, не судим
НАШЕЛ
Кашкин намеревался изменить Родине – перейти на сторону противника (…)
ПОСТАНОВИЛ
Кашкина Ивана Михайловича подвергнуть аресту и обыску.
Як і мае быць, на арыштаванага адразу зрабілі запыт камандіру роты. Той, аднак, не знайшоў амаль нічога, што магло б скампраметаваць падначаленага.
ИЗ ХАРАКТЕРИСТИКИ
на красноармейца (…) Кашкина Ивана Михайловича
За время пребывания в роте (…) выражал некоторое недовольство в недостатке питания. Были случаи сна на посту (…) Матчасть оружия знает на отлично. Смелый. С порученной работой справляется. Особо отрицательных сторон не имеет.
Нагодай для арышту чырвонаармейца Івана Кашкіна і яго сябра, чырвонаармейца Івана Хіжняка, як і мае быць, стаў данос іншых чырвонаармейцаў. Тых самых, з якімі Кашкін сядзеў у адным акопе, дзяліўся лустай хлеба і якім расказваў пра жыццё на Гомельшчыне.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ УКРАИНЦЕВА МИХАИЛА ИГНАТЬЕВИЧА
16 декабря 1942 г.
(…)
ВОПРОС: Что еще вам известно об изменнических высказываниях Кашкина?
ОТВЕТ: Когда в октябре мы копали траншеи, красноармеец Кашкин заявил, что нас плохо кормят. Я ему тогда при свидетелях сказал, что красноармейцы должны мужественно выносить все тяготы военной службы, и что говорить о плохом питании – значит, сеять панику и помогать Гитлеру. На что красноармеец Кашкин сказал, что в колхозе он якобы голодал, думал, в армии будут кормить, а тут еще хуже. Я сразу сигнализировал об антисоветских разговорах Кашкина взводному (…)
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ АХМИРОВА ГАТТЫ
15 декабря 1942 г.
(…)
ВОПРОС: Какого свойства антисоветские разговоры вели в вашем присутствии красноармейцы Кашкин и Хижняк?
ОТВЕТ: Осенью Кашкин сказал, что на нейтральной территории ходит несколько коров. Он говорил Хижняку – пойдем туда, приведем корову, будет нам всем молоко. Я думаю, что они специально сговорились, чтобы уйти к немцам дезертирами, а корова была предлогом.
З матэрыялаў следчай справы, аднак, вынікае, што чырвонаармеец Гата Ахміраў паходзіў з глухой вёскі ў Татарскай АССР, скончыў 2 класы татарскай школы і напэўна не валодаў расейскай мовай у тае ступені, каб даць такі разгорнуты адказ на пытанне чэкіста. Але ягоныя сведчанні сталі ці не галоўнымі ў справе “пра дэзыртырства”.
І наш зямляк Іван Кашкін, і ягоны сябра Іван Хіжняк трымаліся і на допытах, і на судзе вельмі годна.
ИЗ ПРОТОКОЛА ЗАКРЫТОГО СУДЕБНОГО ЗАСЕДАНИЯ ВОЕННОГО ТРИБУНАЛА
1 января 1943 г.
(…)
ИЗ ПОКАЗАНИЯ СВИДЕТЕЛЯ УКРАИНЦЕВА: (…) Кашкин говорил: «в нашем отделении собрались все из оккупированной местности, надо подговорить еще Украинцева, и когда замерзнет река, можно перейти на сторону немцев» (…) Об этих разговорах я сразу доложил командиру взвода (…)
ИЗ ПОКАЗАНИЙ ОБВИНЯЕМОГО КАШКИНА: Показания свидетеля Украинцева я не подтверждаю.
(…)
Акрамя сумнеўных сведчанняў Украінцава і Ахмірава, у следчай справе фігуруюць яшчэ нямецкія прапагандысцкія ўлёткі з заклікам пераходзіць на бок Вермахта, з абяцанкамі “хлеба, працы і салодкага жыцця”. Такія ўлёткі самалёты Люфтвафэ тонамі скідалі на савецкія пазіцыі. Чырвонаармейцы выкарыстоўвалі іх на самакруткі, а таксама для распальвання вогнішчаў. Але цытаванне тае ўлёткі прыраўнівалася да “антысавецкай агітацыі”.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ САЙДГАРЕЕВА МУРЗАГРЕЯ
18 декабря 1942 г.
(…)
ВОПРОС: Какую фашистскую, антисоветскую агитацию производили Кашкин и Хижняк?
ОТВЕТ: Кашкин говорил следующее: немец в них пишет, что перешедшим на их сторону будет организовано питание белым хлебом, по 1 буханке на человека и еще молоко, и что тех, кто с оккупированных территорий, отправят домой.
ВОПРОС: Кашкин и Хижняк собирались переходить на сторону немцев?
ОТВЕТ: Они говорили только о корове в деревне, в которой никто не жил и о том, что эту корову хотят привести в часть. Наверное, это был предлог, чтобы добровольно сдаться немцам.
Па сутнасці, ніякіх вартых давераў сведчанняў “пра намер перайсці на бок ворага” ў следства не было. Былі толькі скаргі на кепскае харчаванне, якія, зрэшты, не адмаўлялі падсудныя. Але і іх было дастаткова для абвінаваўчыга прысуду.
ПРИГОВОР
1 января 1943 г.
Именем Союза Советских Социалистических Республик
Военный трибунал 52-й Армии в закрытом судебном заседании
(…)
ПРИГОВОРИЛ
(…)
Кашкина Ивана Михайловича на основании ст. 58-10 УК РСФСР подвергнуть лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях сроком на восемь (8) лет (…)
Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.
(…)
Далейшы лёс Івана Міхайлавіча Кашкіна ў следчай справе не прасочваецца. Ён быў пасмяротна рэабелітаваны толькі ў 1992 годзе тагачасным Ленінградскім КДБ. Ніякіх сваякоў у ягонай вёсцы Антонаўка, што на Гомельшчыне, чэкісты не знайшлі. Не выключаецца, што пасля прыходу на Гомельшчыну вызвольнай Чырвонай арміі разам з яе Асобымі аддзеламі тыя сваякі таксама былі асуджаныя, як “члены сям’і ворага народа”.
* * *
Наступным разам я раскажу пра найбольш паказальныя гістарычныя фальсіфікацыі “Вялікай Айчыннай вайны”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15857”