Справа 1943 г. “Як фашысцкі садоўнік спойваў гітлераўскіх афіцэраў”
Следчыя справы НКВД часоў Другой Сусветнай вайны багатыя на неверагодную бязглуздзіцу, перш за ўсё – у масавых абвінавачваннях у супрацы з нацыстамі. У “пасобнікі” нацыстаў і нават у “паліцаі” маглі запісаць практычна кожнага, хто заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Паводле логікі чэкістаў, усё насельніцтва такіх тэрыторый заставалася пад нацысцкай уладаю добраахвотна, і таму гэтыя людзі былі патэнцыйным ворагам Савецкай улады.
Так спярша ў следчых дакументах, а потым і ў вайсковых трыбуналах, з’яўляліся шматлікія справы “фашысцкіх грузчыкаў”, “фашысцкіх цесляроў” і нават “фашысцкіх смецяроў”.
Справа “фашысцкага садоўніка”, якога чэкісты арыштавалі адразу пасля вызвалення Нежына, – адна з найбольш паказальных.
У кастрычніку 1943 года, адразу пасля выгнання з Нежына гітлераўцаў, тэрытарыяльнае НКВД арыштавала пяцідзесяцігадовага Пятра Іванавіча Кіцынскага. Кіцынскі быў звычайным садоўнікам і працаваў у мясцовым садзе, які яшчэ з савецкіх часоў называўся па-навуковаму пафасна: “Гарадскі гадавальнік раслінаў”.
Абвінавачванні, якія чэкісты высунулі немаладому садоўніку, вартыя таго, каб прывесці іх амаль цалкам.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
о предъявлении обвинения
Город Нежин, 1943 г. октября месяца 29 дня.
Я, оперуполномоченный ТО НКГБ Юго-Западной жел. дороги лейтенант Госбезопасности Аксенов, рассмотрев следственный материал № 21 и приняв во внимание, что Кицинский Петр Иванович достаточно изобличается в том, что он с приходом немцев на Украину добровольно остался на временно оккупированной территории, где являлся на протяжении двух лет активным пособником немецких оккупантов.
С сентября 1941 г. и по сентябрь 1943 г. среди рабочих питомника и окружающего населения систематически проводил антисоветскую агитацию пораженческого характера. Восхвалял фашистские порядки и их культуру и технику, одновременно клеветал на Коммунистическую партию (…)
По день отступления немцев имел тесную связь с шефами немцев (…) часто посещал квартиру, где устраивал выпивки.
(…)
ПОСТАНОВИЛ
Кицинского Петра Ивановича привлечь в качестве обвиняемого по ст. 54-1-«а» УК УССР.
На сваё няшчасце, Пётр Іванавіч валодаў нямецкай мовай, якую вывучыў, калі быў у нямецкім палоне падчас Першай сусветнай вайны, і гэта таксама паставілі яму ў віну. Але ж следчага НКГБ Аксёнава цікавіла не толькі веданне нямецкай, але і рабаванне фашысцкім садоўнікам савецкіх грамадзянаў.
ПРОТОКОЛ ДОПРОСА
обвиняемого Кицинского П. И. от 20. 10. 1943 г.
(…)
ВОПРОС: Расскажите, как вы отнимали у своей работницы взятые у нее 5 морковок? (…)
ОТВЕТ: (…) Нет, этого случая не было у меня (…) я это отрицаю.
(…)
ВОПРОС: Расскажите, почему была отобрана рожь у рабочих питомника?
ОТВЕТ: (…) Я не знаю, почему была отобрана рожь (…) ее очевидно забрали немцы.
У якасці сведкі следчы Аксёнаў прыцягнуў рабочага Фёдара Вавулава, партыйца і актывіста, што не зашкодзіла яму за часамі нямецкай акупацыі таксама працаваць у “Гарадскім гадавальніку раслінаў”.
ПРОТОКОЛ ДОПРОСА
свидетеля Вавулова Ф. Н.
1943 год декабря 19 дня.
(…)
ВОПРОС: Расскажите подробно, что вам известно о деятельности Кицинского в период немецких властей?
ОТВЕТ: (…) Кицинский, как бывший пленный Германии, хорошо владел немецким языком, и в присутствии рабочего (…) заявил: «Это вам не при коммунистах, я не буду бегать».
Паводле Вавулава, садоўнік Кіцынскі, напэўна, падчас размовы з гітлераўцамі павінен быў чытаць ім “Кароткі курс ВКП (б)” і ўхваляць мудрую ленінска-сталінскую палітыку.
Далей – болей:
ПРОТОКОЛ ДОПРОСА
свидетеля Вавулова Ф. Н.
1943 год декабря 19 дня.
ИЗ ОТВЕТА ВАВУЛОВА Ф. Н: Помимо этого Кицинский заявил немцам на меня в начале октября 1941 г., что я коммунист и поддерживаю коммунистов (…) в действительности у меня ночевал уполномоченный НКВД Павленков и из Политотдела один работник, которые остались в тылу противника.
Сітуацыя ў акупаваным Нежыне, паводле сведкі Вавулава, была абсалютна фантасмагарычнай: “фашысцкі садоўнік” заяўляе на камуніста гітлераўцам, які ў гэты самы час хавае ў сябе чэкіста і падпольшчыка, але пры гэтым ходзіць на працу і да самога вызвалення гэтага Вавулава чамусьці не арыштоўваюць…
Асобнай увагі заслугоўваюць “п’янкі”, якія “фашысцкі садоўнік Кацынскі” рэгулярна ладзіў з нямецкімі акупацыйнымі афіцэрамі.
ПРОТОКОЛ ДОПРОСА
свидетеля Вавулова Ф. Н.
1943 год декабря 24 дня.
(…)
ВОПРОС: Какие отношения поддерживал Кицинский с немецкими властями?
ОТВЕТ: Он приходил на квартиру к офицеру СД Фойхти и начальнику питомника Миненгеру с бутылкой водки и едой, и он там их спаивал и вел с ними разговоры антисоветского характера.
(…)
То бок, паводле ў нейкі цуд ацалелага камуніста Вавулава, пяцідзесяцівасьмігадовы садоўнік мог запраста прыйсці да высокага нацысцкага начальства з выпіўкай і закускай, бы да лепшых сяброў ці кумаўёў і наладзіць там п’янку ў які заўгодна момант. Невядома таксама, адкуль камуніст Вавулаў ведаў, якія размовы Кіцынскі вёў падчас тых п’янак з гітлераўцамі…
І гэтыя сведчанні Вавулава супраць “фашысцкага садоўніка”, і таксама шмат якіх іншых, не менш бязглуздых, дзе Кіцынскага адкрытым тэкстам вінавацяць у “нацысцкай агітацыі”, “здзекамі з камуністаў” і нават “запалохваннем расправай і адпраўкай на працы ў Нямеччыну” (тым жа следствам даведзена, што нікога так туды не адправілі), і сталі галоўнымі доказамі на судзе, які і адбыўся 14 студзеня 1944 года.
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
Военный Трибунал Юго-Западной железной дороги (…) в закрытом судебном заседании без участия сторон обвинения и защиты (…)
Рассмотрев дело по обвинению Кицинского Петра Ивановича, 1883 г. рождения…
(…)
ПРИГОВОРИЛ
Кицинского Петра Ивановича (…) подвергнуть лишению свободы сроком на 10 (десять) лет с последующим поражением в правах сроком на 5 (пять) лет с конфискацией лично принадлежащего ему имущества.
Асуджаных за “супрацу з гітлераўцамі”, хоць сапраўдную, хоць прыдуманую, звычайна адпраўлялі адбываць тэрмін зняволення ў аддаленыя лагеры – на Калыму, на Сахалін, пад Нарыльск. Малаверагодна, што “фашысцкі садоўнік”, якому на момант прысуду споўнілася шэсцьдзясят, вярнуўся з ГУЛАГа.
* * *
Наступным разам я раскажу пра тое, як ужо маючы турэмны тэрмін, можна было зарабіць “лагерны дадатак” проста па дарозе ў ГУЛАГ.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-3630”