Справа 1944 г. “Любоў да чысціні як артыкул абвінавачвання”



Ці не палова следчых спраў НКВД-МГБ 1943-49 гадоў тычацца тых, каго Савецкая ўлада вінаваціла ў “дзяржаўнай здрадзе”, “саўдзельніцтве акупантам” і “пераходзе на бок ворага”. У гэтую катэгорыю чэкісты маглі запісаць практычна кожнага, хто заставаўся на акупаванай нацыстамі тэрыторыі.

І хаця сярод “здраднікаў” трапляліся і сапраўды адыёзныя персанажы, значная частка абвінавачванняў у “саўдзельніцтве акупантам” выглядала абсурдна нават у сталінскія часы.

Акупацыйная адміністрацыя стваралася нацыстамі адразу пасля таго, як Вермахт захопліваў новыя тэрыторыі. На працу да немцаў ішлі пераважна нядаўнія савецкія чыноўнікі, якія не паспелі эвакуявацца, эрзац-інтэлігенты і нават супрацоўнікі Рабоча-Сялянскай Міліцыі. Абласныя акупацыйныя камісарыяты займаліся вясковымі праблемамі, а гарадскія пытанні вырашаліся на ўзроўні бургамістраў.

Сярод камунальных пытанняў, якія вырашалі тыя бургамістры, было і прыбіранне смецця; вайна – вайною, але гэта не азначае, што на акупаваных тэрыторыях трэба было разводзіць антысанітарыю.

Вядома ж, ані прызначаныя немцамі бургамістры, ані іншыя чыноўнікі санітарнымі пытаннямі не займаліся; для гэтага існавалі адмысловыя службы, якія збіралі і вывозілі смецце яшчэ да акупацыі.

З прыходам Саветаў значную частку рабочых такіх камунальных службаў абвінавацілі ў “дзяржаўнае здрадзе”…

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

СТЕХ БОРИС АЛЬБИНОВИЧ

Год рождения: 1906 г. р.

Национальность: белорус

Место рождения: станция Гудогай, Польша

Социальное происхождение: из крестьян

Профессия и специальность: рабочий по уборке  мусора в депо железнодорожной ст. Сновская

Образование: 4 класса.

Не судим, семьи не имеет, родственников не имеет

Барыс Стэх прыбіраў смецце на станцыі Сноўск Беларускай чыгункі яшчэ з 1931 года. Галоўным яго абавязкам было прыборка слясарнага цэху дэпо і чыстка сметнікаў. 

З пачаткам вайны Барыс Стэх папрасіўся на фронт, але яго не ўзялі…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СТЕХА БОРИСА

1943 г. декабря 21 дня

(…)

ВОПРОС: Расскажите о вашей вредительской и антисоветской деятельности, направленной на подрыв обороноспособности Красной армии?

ОТВЕТ: Никакой вредительской деятельности против Красной армии я не совершал.

ВОПРОС: Почему вы не пошли на фронт воевать с немцами, как все советские граждане?

ОТВЕТ: (…) …я пошел добровольцем в военкомат. Комиссия признала меня негодным для фронта, у меня одна нога короче другой (…) Мне сказали, что всем железнодорожникам дают бронь от фронта и сказали идти работать (…) Потом меня взяли рыть противотанковые рвы. Мы рыли три дня, потом прилетели немецкие бомбардировщики, охрана разбежалась, а через два часа пришли немецкие танки. Кто уцелел, удрал по домам…

(…)

Так Барыс Стэх зноў апынуўся на роднай чыгуначнай станцыі, дзе і працягнуў займацца тым адзіным, што ўмеў: прыборкай слясарнага цэха і вывазам смецця.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СТЕХА БОРИСА

1943 г. декабря 21 дня

(…)

ВОПРОС: Почему вы пошли служить немцам?

ОТВЕТ: (…) всех, кто работал на станции, собрали в ремонтных мастерских. Пришел немецкий офицер с переводчиком и еще какие-то люди, немец сказал, что кто не будет работать, будет расстрелян как саботажник. А те, кто будет работать, не умрут с голоду.

ВОПРОС: Почему вы не ушли в лес к партизанам, а сознательно убирали за немцами?

ОТВЕТ: Я не знал, где в нашем районе находятся партизаны. А убирал я на станции с 1931 года, я люблю, когда все чисто, у меня за все время работы от Советской власти не было ни одного взыскания, а только благодарности (…)

Магчыма, смяцяр мог бы абыйсціся і “малою крывёю”, але ж супраць яго былі і іншыя абвінавачванні.

Па-першае, нейкі невядомы, але вельмі дбайны савецкі грамадзянін, які таксама не пайшоў у партызаны, а застаўся на станцыі Сноўск служыць нацыстам, данёс на смецяра, што той нібыта займаўся “антысавецкай агітацыяй”.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО СТЕХА БОРИСА

1943 г. декабря 21 дня

(…)

ВОПРОС: Следствие располагает данными, что вы клеветали на Советские порядки и восхваляли немецкие порядки и немецкую армию (…)

ОТВЕТ: (…) после тех немецких офицеров я выносил мусор. Там были пузырьки из-под одеколона, сломанный ножик, несколько карандашей и немного целого бинта. Я тогда сказал, что после немцев мусор культурный (…)

Так прафесійная ацэнка смецця, якое Стэх выносіў з пакоя афіцэраў Вермахта, было кваліфікаванае як “ухваленне нямецкіх парадкаў” і “антысавецкая агітацыя”.

Але другая акалічнасць выглядала цяжэйшай: смяцяр сябраваў з нейкім Барысам Серым, які да вайны таксама працаваў на станцыі Сноўск Беларускай чыгункі звычайным бляхаром, а пасля акупацыі быў прызначаны адказным за вываз смецця з усяго пасёлка. Датаго ж, Стэх і Серы жылі ў адной камунальнай кватэры, што давала падставы сцвярджаць, што абодва смецяры адмыслова стварылі антысавецкую арганізацыю, скіраваную на падрыў абароназдольнасці Чырвонай арміі.

Так справу нямецка-фашысцкіх прыхвасцняў-смецяроў аб’ядналі ў адну. Тэчка гэтай следчай справы ці не самая малая сярод соцень падобных, спехам скляпаных справаў “пра супрацу з нямецкімі акупантамі”: “Анкета абвінавачванага”, ордэр на арышт, два допыты, абвінавачвальная пастанова і прысуд.

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

8 февраля 1944 г. Военный Трибунал Белорусской железной дороги

(…)

в закрытом судебном заседании в г. Гомеле

Рассмотрев дело по обвинению Серого Бориса Григорьевича, 1888 г. р. (…) и Стеха Бориса Альбиновича, 1906 г. р. (…)

ПРИГОВОРИЛ

Серого Бориса Григорьевича и Стеха Бориса Альбиновича на основании ст. 54-10 ч. 2. УК УССР, подвергнуть лишению свободы в ИТЛ сроком на 5 (пять) лет каждого, с конфискацией лично принадлежащих осужденным имущества.

Приговор обжалованию не подлежит.

На шчасце для смецяроў-здраднікаў, суд не палічыў, што яны стварылі яшчэ і “антысавецкую арганізацыю, скіраваную на падрыў абароназдольнасці Чырвонай арміі”.  Інакш бы ім свяціў не пяцігадовы тэрмін, які ў Савецкім Саюзе называлі “дзіцячым”, а куды больш сур’ёзнае пакаранне.

* * *

Наступным разам я раскажу пра так званую “расстрэльную тэчку НКВД”, якая была рассакрэчаная ўкраінскімі спецслужбамі толькі ў красавіку 2016 года.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15225”