Справа 1944 г. «Савецкая інтэлігенцыя на службе нацыстаў»



Уся «несавецкая» інтэлігенцыя была амаль што цалкам вынішчаная ў 20-30 гады. У «несавецкія інтэлігенты» аўтаматычна запісваліся не толькі тыя, хто атрымаў вышэйшую адукацыю ў царскія часы ці ў капіталістычным замежжы, але, найперш, нацыянальна арыентаваныя настаўнікі, навукоўцы, літаратары, мастакі і іншая «контра ў вышыванках». На змену ёй прыйшла савецкая эрзац-інтэлігенцыя, якую масава штампавалі на Рабфаках, у «Інстытуце чырвонай прафесуры» і іншых сумнеўных установах.

Савецкай інтэлігенцыі высоўвалася толькі два патрабаванні: мець добрую прафесійную падрыхтоўку і захоўваць «пралетарскі светапогляд». Выкананне гэтых патрабаванняў давала эрзац-інтэлігенту крыху лепшыя, у параўнанні з пралетарыямі і сялянамі, умовы жыцця. Але ж калі на змену савецкай уладзе прыходзіла якая іншая, савецкі інтэлігент дзеля захавання тых жа ўмоваў жыцця мог запраста змяніць адну «адзіную правільную ідэалогію» на другую «адзіную правільную».

У чэрвені 1944 года, праз колькі месяцаў пасля вызвалення ад нацыстаў мястэчка Радуль, што ва ўкраінска-беларускім сумежжы, у поле зроку НКГБ патрапіў Дзмітрый Сямёнавіч Скачкоў, тамтэйшы школьны настаўнік. У Радулі Скачкоў быў ці не адзіным чалавекам з вышэйшай адукацыяй і, вядома ж, праходзіў па графе «савецкая інтэлігенцыя».

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

1944 года июня месяца 16 дня я, помощник оперуполномоченного РО НКГБ мл. лейтенант Госбезопасности Порешеин, рассмотрев поступившее в Любечское РО НКГБ материалы о преступной деятельности Скачкова Дмитрия Семеновича, русский, из крестьян, беспартийный, образование высшее, не судим,

НАШЕЛ

что Скачков Д. М. с приходом немецких властей в конце 1941 г. неоднократно ходил в комендатуру к районным властям и добивался открытия немецкой школы и назначения его директором школы (…) активно выполнял все распоряжения немецко-фашистских властей в проведении немецкой пропаганды и агитации (…) с целью наглядной агитации (…) вывесил портреты Гитлера. Вывешивал также плакаты, восхваляющие жизнь в Германии и немецкую армию (…)

ПОСТАНОВИЛ

Скачкова Дмитрий Семеновича (…) подвергнуть аресту и обыску.

У архівах спецслужбаў ёсць нямала спраў, калі людзей, якія за акупацыяй працавалі водаправодчыкамі, грузчыкамі, дантыстамі і нават далакопамі, беспадстаўна вінавацілі ў супрацоўніцтве з гітлераўцамі.

Але ж Скачкоў не быў дантыстам і далакопам. Падчас акупацыі школа, дзе ён дырэктырставаў, стала такім жа ідэалагічна-выхаваўчым інстытутам, якім і была за Саветамі. Хіба што замест партрэтаў адных правадыроў ў яго школе з’явіліся іншыя…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1944 года августа 24 дня (…) обвиняемого Скачкова Дмитрия Семеновича

(…)

ВОПРОС: Следствие располагает данными, что вы вывешивали в школе портреты Гитлера. Вы подтверждаете этот факт?

ОТВЕТ: Да, подтверждаю.

ВОПРОС: Почему вы это делали?

ОТВЕТ: Сразу после отхода Красной армии портреты тов. Сталина и тов. Ленина, а также тов. Калинина и тов. Крупской, которые висели в школе, сняли. На их место немцы приказали повесить портреты Гитлера (…) Я им подчинялся (…) у меня был приказ и я не мог отказать (…)

Падобная сітуацыя была і з новай школьнай праграмай. Але ж ідэалагічнае начынне школьнага выхавання моцна змянілася: на змену Паўлікам Марозавым і шабельнікаў у будзёнаўках прыйшлі іншыя героі…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1944 года августа 24 дня (…) обвиняемого Скачкова Дмитрия Семеновича

(…)

ВОПРОС: Расскажите, какой пропагандой в пользу фашистской Германии вы занимались в школе?

ОТВЕТ: 20 апреля, в день рождения Гитлера, я был вынужден провести праздничный вечер в школе (…) Меня заставили рассказывать о достижениях Германии, а также о роли немецкой армии в освобождении Украины.

Не варта, аднак, думаць, што гітлераўцы дазволілі школьную адукацыю на акупаваных тэрыторыях з прычыны кранальнага клопату пра дзетак. Большасць іх планавалася адправіць у Нямеччыну, “на працы”, а гастарбайтары павінны былі як мінімум ведаць грамату, а таксама валодаць чатырма галоўнымі матэматычнымі дзеяннямі.

Адным з тых, хто праводзіў вярбоўку ў Трэці Рэйх, быў дырэктар Скачкоў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1944 года августа 17 дня (…) обвиняемого Скачкова Дмитрия Семеновича

(…)

ВОПРОС: Что вы можете добавить к своим показаниям по существу?

ОТВЕТ: Добавить я могу, что будучи у врага, участвовал в вербовке в Германию. Я ходил в с. Угловую Рудню в декабре 1942 г. (…) с распоряжением вербовки девушек в Германию. Нужно было взять 18 человек, а отправлено было только 10. (…) Но отправку вел бургомистр, я по домам не вербовал (…)

Мажліва, справа сталінскіх часоў можа падацца тэндэнцыйнай і сфальсіфікаванай. Тым больш, што такіх спраў сапраўды багата. Але ж аніводны сведка, які ў тае справе фігуруе, не выказаўся пра дырэктара школы хаця б з ценем спачування.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1944 года, июля месяца 5 дня (…) свидетельница Мовша Антонина Гавриловна, работала учительницей в Любеческой школе.

(…)

ВОПРОС:  Расскажите о деятельности Скачкова в период временной оккупации м. Радуль?

ОТВЕТ: (…) Работая директором школы, Скачков все указания и распоряжения немецких властей по воспитанию детей в фашистском духе, выполнял активно, и добивался, чтобы все учителя (…) проводили в жизнь указания немецких властей. (…)  На требование учителей, чем пользоваться при обучении учащихся, Скачков заявил: «Пользуйтесь статьями из немецких газет» (…) В феврале месяце 1942 г. Скачков учащимся школы на собрании заявил: «Гитлер наш освободитель». В 1942 г. Скачков на меня (…) подал заявление в жандармерию в г. Любеч (…)

Сам Скачкоў асабліва і не даводзіў уласную невінаватасць: занадта ўжо багата людзей супраць яго сведчыла. Прынамсі, ён нават не падаваў касацыйную скаргу на прысуд.

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

1944 г. декабря 25 дня

Военный Трибунал войск НКВД Черниговской области (…)

ПРИГОВОРИЛ

Скачкова Дмитрия Семеновича на основании ст. 54-1-“а” УК УССР к лишению свободы сроком на десять лет, с поражением в правах сроком на пять лет.

Па хуткім часе былы дырэктар школы выправіўся ў тыя краі, дзе не было ані працоўнага пралетарыяту, ані калгаснага сялянства, ані савецкай інтэлігенцыі, а  ўсе насельніцтва называліся «зэ-ка». Зрэшты, не выключаецца, што пасля выхаду з лагера Скачкоў зноў уладкаваўся па спецыяльнасці і нават запісаўся ў «савецкія інтэлігенты». Цікава, а партрэты якіх правадыроў ён вешаў на новым месцы працы?

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_01

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_02

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_03

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_04

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_06

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_07

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_08

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_09

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_10

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_11

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_12

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_13

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_14

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_15

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_16

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_17

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_18

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_19

2017-01-06_achromienka_na_uliku_kdb_55_20

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра інфармацыйныя тэхналогіі, якія гітлераўцы адмыслова распрацавалі для выгадаваных імі расейскіх прапагандыстаў з «Русской Освободительной Армии».

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-15337”