Справа 1944 г. “Савецкі актывіст на службе нацыстаў”



Асновай савецкай улады ў вёсках былі не чэкісты, не прапагандысты і нават не старшыні калгасаў. Райаддзел НКВД звычайна курырваў дзясяткі вёсак, і далёка не ўсе іх насельнікі былі ў полі зроку чэкістаў. Прапагандысты не заўсёды даязджалі да перыферыйных калгасаў. Самі ж старшыні калгасаў займаліся больш гаспадарчымі і бюракратычнымі справамі, чым ідэалагічным кантролем уліковага кантынгенту.

Савецкая ўлада трымалася ў вёсках дзякуючы актывістам, пераважна – з мясцовай басоты-галоты. Пасля рэвалюцыі менавіта акрывісты замацоўвалі на вёсках сацыялістычны лад: арганізоўвалі “камбеды”, удзельнічалі ў экспрапрыяцыі хлеба ў аднавяскоўцаў, у калектывізацыі, а таксама ў ссылцы тых, каго называлі “кулакамі”.

З канца дваццатых гадоў маладзейшыя актывісты накіраваліся  ў гарады, здабываць адукацыю і будаваць кар’еры. Ветэраны калгаснага будаўніцтва засталіся ў вёсках пераважна на нізавых камандных пасадах, кшталту рахункаводаў ці калгасных брыгадзіраў. Улетку 1941 года частку з іх мабілізавалі ў войска, але большасць засталася пад акупацыяй.

* * *

На акупаваных тэрыторыях нацысты масава распускалі калгасы. Рабілася гэта зусім не з прычыны палымянай любові да замардаваных калгасным жыццём сялянаў. Немцы пралічылі, што рабская праца абсалютна неэфектыўная, а таму прасцей даць вяскоўцам зямлю, але пры гэтым абкласці кожнага падаткам.

Аднак для падрахунку і збору тых падаткаў патрабаваліся эфектыўныя менеджэры з мясцовых. Вось тут і спатрэбіліся ветэраны калгаснага будаўніцтва, якія не паспелі ўцячы на Усход. Немалая іх частка пайшла служыць бургамістрамі, старастамі і паліцэйскімі, прытым – абсалютна добраахвотна.

Адным з такіх добраахвотнікаў быў сіверскі беларус Еўдакім Рыгоравіч Жукаў – стоадсоткава савецкі калгаснік. Вось якую характэрыстыку ён атрымаў амаль за год да вайны:

ИЗ ХАРАКТЕРИСТИКИ НА БРИГАДИРА КОЛХОЗА МОЛОТОВА

ЖУКОВА Е. Г.

27 травня 1940 г.

(…)

Жуков Е. Г., 1873 г. р., из крестьян-бедняков с. Молотова Городнянского р-на Черниговской обл., колхоза “Молотова”, образование низшее.  

(…)

Одним из первых вступил в колхоз. Организовал «комитет селянской бедноты», агитировал за вступление сельчан (…)  

С 1938 г. назначен бригадиром на овсы а потом на жыта. Дисциплинирован, требует выполнения госпоставок для Соввласти. Требует выполнения поставленных партией и Соввластью задач. Регулярно выступает на общих зборах колхозников.

(…)

Делу ЛЕНИНА-СТАЛИНА предан. За участие в разоблачении вредителей в колхозном строительстве был награжден отрезом мануфактуры (…)

Патрабавальнасць калгаснага брыгадзіра была вельмі дарэчнай новай уладзе, якая паўстала ў вёсцы Молатаў Гараднянскага раёна ў 1941 годзе. Адданы справе Леніна-Сталіна калгасны брыгадзір Жукаў адразу прапанаваў свае паслугі акупантам, ад якіх і атрымаў прызначэнне на пасаду старасты роднай вёскі.

Абавязкі Еўдакіма Рыгоравіча амаль не змяніліся: патрабаваць выканання планаў дзяржаўных паставак, толькі цяпер не для савецкай, а для нацысцкай улады, і выступаць на агульных сходах сялянаў, толькі не з прасавецкай, а пранацысцкай прапагандай.

У 1944 годзе Жукава арыштавалі. Сведкаў супраць яго было – ці не ўсе ацалелыя за акупацыю аднавяскоўцы. Але ж, паводле старасты, ва ўсім былі вінаватыя менавіта яны.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЖУКОВА Е. Г.

  1. 08. 1944 г., Городнянский РО НКВД (…)

ВОПРОС: Следствие располагает данными, что с приходом немецко-фашистских оккупантов вы добровольно поступили старостой с. Молотов, а позднее бургомистром и в указанной должности работали до 1943 г., до сентября месяца (…)

ОТВЕТ: Да, с приходом оккупантов я поступил работать старостой с. Молотов, с 1941 г., с осени, работать я стал по принуждению, меня выбрали старостой на общем собрании свои гр-не села.

ВОПРОС: В чем выразилось принуждение?

ОТВЕТ: Из Городни пришла директива о том, что я назначен старостой, и на общем собрании меня утвердили в должности старосты (…)

У следчых справах людзей, асуджаных “за супрацу з акупантамі”, сустракаецца багата сведчанняў, калі абраныя бургамістры і старасты абаранялі найперш інтарэсы сялянаў: сабатавалі патрабаванні нацыстаў, папярэджвалі пра аблавы і карныя акцыі. Але ж Еўдакім Жукаў дасканала выконваў усе патрабаванні акупантаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ОЧНОЙ СТАВКИ

  1. 09. 1944 г.

(…) между обвиняемым Жуковым Евдокимом Григорьевичем и свидетельницей Шостак Анной Семеновной.

(…)

ВОПРОС: Вы на допросе дали показания о том, что (…) Жуков Е. Г., будучи бургомистром с. Молотов, в период временной немецко-фашистской оккупации, проводил принудительные актировки советских граждан в Германию, отбирал скот у колхозников для снабжения немецкой армии, не давал помощь нуждающимся семьям (…) угрожал гражданам за неподчинение немецким властям. Подтверждаете ли вы свои слова?

ОТВЕТ: Да, я свои показания подтверждаю (…)

Справа былога савецкага і былога нацысцкага актывіста Жукава была простай, як граблі. Еўдакім Рыгоравіч, якому ў 1944 годзе споўнілася семдзесят адзін год, выдатна разумеў, што з лагера ён напэўна не вернецца.

Калі следства падыходзіла да завяршэння, ён сам напрасіўся на допыт.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЖУКОВА Е. Г.

  1. 09. 1944 г. ИЗ ПОКАЗАНИЙ ЖУКОВА: (…) Я всегда был предан советской власти (…) с первых дней установления советской власти, если бы не я, то у нас бы в Молотове не было колхоза (…) А то, что я был бургомистром, я уже показывал – я это сделал под принуждением. Так захотел народ. Я очень виноват перед Соввластью, что не помогал советским гражданам, но я прошу о снисхождении, а также вспомнить о том, что я всегда был предан Соввласти и прошу не давать мне большой срок в тюрьме, потому что я уже старый и не смогу (…) искупить вину.

(…)

Следчы старана занатаваў словы Жукава і паклаў паперчыну ў папку крымінальнай справы. Падобных сведчанняў былых савецкіх актывістаў, якія сталі памагатымі нацыстаў, у тыя часы былі сотні…

ПРИГОВОР

ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

1944 года октября 28 дня

Военный Трибунал войск НКВД Черниговской области в закрытом судебном заседании (…)

ПРИГОВОРИЛ

Жукова Евдокима Григорьевича, на основании ст. 54-1-«а» УК УССР подвергнуть лишению свободы в ИТЛ сроком на 10 лет (…) с конфискацией лично принадлежащего ему имущества.

Приговор окончательный и кассационному обжалованию не подлежит.

Як склаўся далейшы лёс Еўдакіма Жукава – невядома. Але вядома іншае: у 1991 годзе, калі пад рэабелітацыю траплялі нават даволі адыёзныя персанажы, былому савецкаму і нацысцкаму актывісту ў рэабелітацыі было адмоўлена. Пра што ёсць адмысловая пастанова пракуратуры.

[Not a valid template]

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся, як рэагавалі на арышт Лаўрэнція Паўлавіча Берыі шэраговыя савецкія грамадзяне.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-10651”