Справа 1945-1998 гг. “Добрая хата як матыў для арышту гаспадыні”
Абвінавачванне “у супрацоўніцтве з фашыстамі” было ў савецкіх пасляваенных спецслужбаў ці не самым папулярным. Акрамя сапраўдных пасобнікаў акупантаў і шматлікіх калабарантаў з “РОА”, “РОНА” і расейскіх казацкіх фармаванняў на службе гітлераўцаў, у “фашысцкія халуі” патрапіла вялізная колькасць абсалютна невінаватых людзей. Тут і сяляне, хаты якіх займаў Вермахт. І рабочыя, вывезеныя акупацыйнымі ўладамі на прымусовыя працы. Нават вязень канцэнтрацыйнага лагера, які з мусу працаваў на абарончых заводах Трэцяха Рэйху, таксама меў усе шанцы патрапіць у катэгорыю “нямецкія прыхвасцень”.
Чэкісты, якія раскручвалі падобныя справы, далёка не заўсёды кіраваліся прынцыпам справядлівай адплаты. Сярод іх трапляліся і тыя, хто займаўся арыштамі так званых “нямецкіх халуёў” выключна са шкурных інтарэсаў…
Справа нашай зямлячкі Марыі Васільеўны Кажэлаевай унікальная хаця б тым, што цягнулася яна ажно пяцьдзясят чатыры гады…
25 декабря 1945 г.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ
Я, начальник 5 отделения 2 отдела УНКГБ по Черниговской обл., капитан Рогачев, рассмотрев поступившие материалы в УНКГБ о предательской деятельности
Кожелаевой Марии Васильевны, 1885 г. р., уроженки местечка Дубровное, Витебской обл., Белорусской ССР, происходит из крестьян, по национальности белоруска, б/п, не судимой, малограмотной, домохозяйки, проживавшей в г. Щорс (…)
НАШЕЛ
Что Кожелаева проживая в оккупированном немцами г. Щорсе, с 1943 г. находилась в близких связях с Щорсовским районным резидентом немецкого контрразведывательного органа «Зондерштаба – Р» Сидоренко – Самойлович, которого неоднократно посещала по месту службы.
Находясь в этих преступных связях, Кожелаева (…) получила задание от Советского патриота Бескишкина (…) о доставке его записки в партизанский отряд, в которой он уведомил о необходимости взорвать железнодорожный мост через Десну, его не выполнила, передав Бескишкина немцам.
(…)
На допросах в немецких карательных органах Кожелаева разоблачила Бескишкина, после чего он, весной 1943 г., был расстрелян в Щорсовском лесу
(…)
Допыты Марыі Васільеўны пачаліся ў дзень арышту, прытым справу асабіста курырваў начальнік мясцовай Дзяржбяспекі маёр Загавельеў. Гэтае прозвішча варта запомніць, бо яно яшчэ з’явіцца ў даволі нечаканым кантэксце. Як, зрэшты, варта запомніць і прозвішча “савецкага патрыёта” Бяскішкіна.
Падчас следства высвятлілася, што за акупацыяў Кажэлаева сапраўды працавала ў нямецкай будаўнічай канторы прыбіральшчыцай. Праўда, насамрэч такой канторы не існавала – пад яе шыльдай хавалася структура Абвера “Зондэрштаб – Расея”, але прыбіральшчыца пра гэта, натуральна, не ведала.
Чэкісты даволі хутка раскруцілі пяцідзесяцігадовую непісьменную жанчыну на тыя сведчанні, якія ім і патрабаваліся.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
1945 года, января 8 дня
(…)
ВОПРОС: При каких обстоятельствах вы познакомились с Сидоренко – Самойловичем?
ОТВЕТ: (…) в феврале 1943 г. ко мне на квартиру пришел член партии Бескишкин, в то время директор лесхоза, предложил мне пойти к партизанам (…) Я ему на это ответила, что к партизанам не пойду (…) Я пошла к Сидоренко – Самойловичу и все ему рассказала (…)
ВОПРОС: Какую подписку вы давали Сидоренко?
ОТВЕТ: Подписку он с меня взял, о неразглашении наших разговоров.
У следчай справе ёсць і пратакол допыта самога здрадніка Сідоранкі-Самайловіча – таго самага. Праўда, “савецкі патрыёт” Бяскішчын фігуруе там у зусім іншай якасці.
ВЫПИСКА ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Самойловича Андрея Ивановича, 1909 г. р. (…) бывшего кандидата в члены ЦК ВКП (б), бывшего лейтенанта Красной Армии
г. Мозырь, 10 марта 1946 г.
(…)
ВОПРОС: Бескишкин является вашим агентом?
ОТВЕТ: В период моего пребывания в г. Сновск, Бескишкин Павел работал директором лесопильного завода. Официально моим агентом не являлся (…) впоследствии выполнял некоторые наши задания, как я уже указал выше – при вербовке Кожелай Марии (…)
У следчай справе няма ані нейкіх там распісак прыбіральшчыцы Марыі Васільеўны ў супрацы з акупантамі, ані яе вярбовачнай справы, ані фінансавых дакументаў, паводле якіх Абвер абавязкова праводзіў грашовыя выплаты завербаваным агентам: адно падазроны пратакол допыту супрацоўніка “Зондерштабу – Расея” Сідарэнкі-Самайловіча, ды яшчэ блытаныя сведчанні суседак Кажэлай.
Але ані гэта, ані тое, што Бяскішкін насамрэч выявіўся не савецкім патрыётам, а памагатым гітлераўцаў, не зашкодзіла абвінаваўчаму прысуду…
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
1946 г. марта 30 дня Военный трибунал войск НКВД по Черниговской области в закрытом судебном заседании (…)
ПРИГОВОРИЛ
Кожелай Марию Васильевну на основании ст. 54-«а» к 10 (десяти) годам лишению свободы в исправительно-трудовых лагерях (…) с конфискацией всего лично принадлежащего ей имущества.
(…)
Зрэшты, на гэтым гісторыя Марыі Васільеўны Кажэлай не скончылася…
Са следчай справы невядома, вярнулася яна з лагера ці там памерла. Але 1998 годзе сын Марыі Васільеўны, Віталь Сідаравіч, былы партызан і герой Другой Сусветнай вайны, вырашыў аднавіць добрае імя маці.
Савецкага Саюза даўно не было, як і пачварных органаў савецкай дзяржаўнай бяспекі. Служба Бяспекі Украіны дбайна разабрала справу і перадала высновы ў пракуратуру.
ПРОКУРАТУРА УКРАИНЫ
Из протеста по архивному уголовному делу № 50.
(…)
- Приговор Военного трибунала войск МВД по Черниговской области от 30 марта 1946 г. (…) в отношении Кожелай М. В. отменить.
- Прекратить уголовное дело в отношении Кожелай Марии Васильевны на основании п. 2. ст. 6. УПК Украины.
Суд 1998 года адмяніў прысуд Марыі Васільеўне за 1946 год, а таксама зняў з яе кляймо “памагатай нацыстаў”, бо было відавочна, што крымінальная справа супраць яе сфальсіфікаваная ад пачатку і да канца.
І толькі пасля прысуду стала вядома, чаму чэкісты так напалягалі на дзесяцігадовым тэрміне з абавязковай канфіскацыяй маёмасці Кажэлай…
СЛУЖБА БЕЗОПАСНОСТИ УКРАИНЫ
Управление по Черниговской области
от ветерана ВОВ и труда Кожелай Виталий Сидоровича
(…)
- апреля 1999 г.
Моя мать Кожелай Мария Васильевна (…) Городнянским судом в марте 1946 г. была осуждена как изменница Родины к 10 годам лишения свободы (…) с конфискацией лично принадлежащего ей имущества.
Согласно протоколу от 8 января 1946 г. (…) при аресте моей матери из имущества описано следующее:
- Машинка швейная ручная.
- Сукно грубошерстное три метра.
- Дом деревянный, с пристройками один.
(…)
На четвертый или пятый день после осуждения моей матери, к нам в дом (…) пришел начальник КГБ Заговельев с тремя милиционерами и выбросил мою жену с детьми в сарай, с сам нач. КГБ и нач. милиции заняли дом, забрав все имущество вплоть до посуды (…)
Я был вызван в кабинет начальника КГБ Заговельева, где мы крепко поспорили, я его обозвал жуликом и тыловой крысой, он весь покраснел и сказал, что приложит все силы чтобы найти статью и посадить меня, как мою мать
(…)
С этой бериевской бандой после войны шутки были плохи, они по любой анонимке могли сделать все, что хотели, и я бросил дальнейшую борьбу за дом и уехал из Щорса, забрав жену и детей.
(…)
Чэкіст Загавельеў, які пасяліўся ў доме арыштаванай, акурат і ініцыяваў следчую справу супраць Кажэлай. Так добрая хата Марыі Васільеўны, на якую паклаў вока начальнік мясцовай Дзяржбяспекі, каштавала ёй дзесяцігадовага зняволення і пажыццёвага кляйма “памагатай фашысцкіх акупантаў”.
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра незвычайную гісторыю нашага земляка з-пад Бабруйска, які ў 1945 годзе ў акупаваным Берліне спрабаваў уцячы за мяжу.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-17866”