Справа 1945 г. “Чорная котка” украінска-беларускага сумежжа”
Старэйшае пакаленне, напэўна, добра памятае серыял “Месца сустрэчы змяніць нельга”, пра карказломныя ліхтугі савецкіх дэтэктыва Глеба Жыглова і Валодзі Шарапава. Апанентамі савецкай міліцыі была банда “Чорная котка”, якую ўзначальваў хітры, падступны і жорсткі крымінальнік Гарбаты.
Але ж падобных бандаў у пасляваенные часы былі сотні і тысячы. І займаліся тымі бандытамі не толькі міліцыянты, але і Дзяржбяспека…
Увесну 1945 года ў міліцыю і дзяржбяспеку Рэпкінскага, Шчорскаўскага і Гараднянскага раёнаў Чарнігаўшчыны, а таксама Добрушскага і Лоеўскага раёна Гомельшчыны сталі масава паступаць такія вось заявы:
В районное инкеведе
от Царенковой Параски Семеновой
село Нізовка хутор Щокопты, колгосп 18 березня
Заявленіе
В том, что у меня атобрата адежу, патіфон бальшой, бурачкова шерстяна юпка, два вязаны платка белай вовны, четыре кофты, сатінава рубашка мужчынска, два фартуха вышыты з кружками, занавес ис акна в кветачках.
Заявленіе о том, что забралі адзежу
Евхименко Наташа Ст.
Пінжак чорны, подкладка жолтая, ботінкі панскіе на средньому каблуку, кажух с рижей опушкой, одіяло сама серая кайма зелена, платок суконый рыжый, вышіванка коленкоровая (…)
Не варта насміхацца з людзей, якія тыя заявы пісалі. На каляндары быў красавік 1945 года, народ масава галадаў, і тыя ж самыя коўдры ці сукенкі можна было памяняць на муку ці сухары.
Чэкістаў заявы пра адабраныя патэфоны і вышыванкі не зацікавілі – крымінальшчынай заўсёды займалася міліцыя. Па хуткім часе міліцыянты праз сваю агентуру высвятлілі, кім былі тыя бандыты.
ИЗ АГЕНТУРНОЙ СВОДКИ
от 7 мая 1945 г.
(…)
Возглавляют банду некто Акуленко, уроженец Щорсовского р-на Черниговской обл., и Дракин, уроженец Белынического р-на Могилевской обл., БССР. Местонахождение их установить пока не удалось.
(…)
также в банде находятся дезертиры Красной армии и бывшие полицаи, которые в период оккупации служили немецко-фашистским захватчиком. Бандиты хорошо владеют стрелковым оружием, на вооружении банды пистолеты, автоматы и винтовки советского и немецкого производства.
Калі б сялянаў з сумежжа рабавалі і забівалі класічныя крымінальнікі, імі б займалася міліцыя. Але ж у бандзе было багата тых, хто супрацоўнічаў з нацысцкімі акупантамі, і таму справу адразу перадалі НКВД.
Па хуткім часе крымінальнікі перайшлі да ўзброеных налётаў і забойстваў. У ноч з 12 на 13 траўня банда здзейсніла класічны налёт на цэлую вёску – Радвіне, што ў тагачасным Шчорсаўскім раёне. Бандытаў было шасцёра, усе яны былі ўзброены стрэльбамі і аўтаматамі. Але ж здабыча ў пасляваеннаё вёсцы стала мізэрнай: колькі мехаў мукі, колькі кілаграмаў сала, а таксама паліто, спадніцы, кашулі і фіранкі.
Адзіным чалавекам, які паспрабаваў быў арганізаваць адлуп нападнікам, стаў мясцовы старшыня сельсавета, але ж старшыню таго неадкладна застрэлілі. Бандыты прыхапілі яго скураную куртку, а таксама хлебныя карткі.
Неўзабаве падобныя налёты адбыліся і на Гомельшчыне. Але і там здабыча таксама была мінімальнай.
Тым часам чэкісты распрацоўвалі банду праз сваю агентуру і па хуткім часе выйшлі на нейкую Пелагею Прыходзька – крымінальніцу з даваенным стажам, якая ўтрымлівала ў Чарнігаве класічную бандыцкую “маліну” і займалася перапродажам нарабаванага.
Далейшыя падзеі нагадваюць сюжэт паліцэйскага дэтэктыва.
ИЗ ПОСТАНОВЛЕНИЯ О ПРЕДЪЯВЛЕНИЯ ОБВИНЕНИЯ
23 июня 1945 г.
Я, зам. начальника следствия ОВВ НКВД по Черниговской обл., капитан Воронин (…) приняв во внимание, что Приходько Пелагея Игнатьевна достаточно изобличается в том, что предоставляла убежище главарю банды Акуленко и бандитам Ткаченко Ивану и Ткаченко Федору. Снабжала их спиртными напитками, принимала награбленные вещи. В момент проведения операции 15 июля сего года опергруппе не призналась что у нее скрывается бандит Акуленко, однако последний находился у нее дома и вел перестрелку с опергруппой, в результате чего был убит.
Браты Фёдар і Іван Ткачэнкі патрапілі да чакістаў у палон. Следам былі арыштаваныя і астатнія бандыты. На першых жа допытах высвятлілася шмат цікавага…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ТКАЧЕНКО ИВАНА ЯКОВЛЕВИЧА
1945 года июня 23 дня.
(…)
ВОПРОС: Расскажите о своей преступной деятельности, находясь на оккупированной территории и выполнении роли немецкого агента.
ОТВЕТ: Будучи агентом немецкой жандармерии, я на связи был у начальника немецкой жандармерии (…) Безручко Михаила, отчества не знаю, он убит на фронте. (…) я дважды устно докладывал о месте нахождения партизан.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ДРАКИНА СЕМЕНА ЕФИМОВИЧА
1945 года июня 25 дня
(…)
ВОПРОС: (…) почему вы дезертировали из Красной Армии?
ОТВЕТ: (…) меня призвали в Могилеве, после курсов отправили на фронт под Гомель. Тогда немцы очень сильно палили из пушек и минометов, у нас было много убитых и раненых. Когда моему знакомому из Могилева оторвало руку, я испугался и убежал. Скрывался сперва в лесу, потом у родственников в деревне.
(…)
ВОПРОС: В 1944 вы были вновь призваны в Красную Армию. Вы скрыли факт дезертирства?
ОТВЕТ: Я боялся ответственности.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ТКАЧЕНКО ИВАНА ЯКОВЛЕВИЧА
1945 года июня 24 дня
ВОПРОС: Что вам известно об убитом главаре банды Акуленко?
ОТВЕТ: (…) Он мне говорил, что был призван в Красную Армию, под Лоевым был легко ранен, убежал вместе с винтовкой, потом нашел других дезертиров и занялся грабежами.
У той час савецкія карныя органы канчаткова адмовіліся ад практыкі “перакоўкі”, паводле каторай з крымінальнікаў можна было выхаваць стоадсоткавых савецкіх людзей. Усяго па справе праходзіла дзевяноста адзін чалавек, прытым не толькі бандыты, але і ўтрымальніцы прытонаў, а таксама скупшчыкі крадзенага…
Суд праходзіў у перапоўненым Доме культуры чыгуначнікаў мястэчка Шчорс і цягнуўся амаль тыдзень.
ПРИГОВОР
Именем Союза Советских Социалистических Республик
31 октября 1945 г. Военный Трибунал Черниговского гарнизона (…)
ПРИГОВОРИЛ
- Ткаченко Ивана Яковлевича к высшей мере наказания – расстрелу.
- Ткаченко Фёдора Яковлевича к высшей мере наказания – расстрелу.
(…)
- Дракина Семена Ефимовича – к исправительным работам в трудовых лагерях сроком на пятнадцать лет.
Астатнія фігуранты самай гучнай бандыцкай справы ўкраінска-беларускага сумежжа атрымалі па 7-10 гадоў. Але далёка не ўсе яны адседзілі свае тэрміны. У сакавіку 1953 года, падчас знакамітай “берыеўскай амністыі”, большасць крымінальнікаў выйшла з лагероў і вярнулася да звыклых заняткаў – забойстваў, рабаванняў і налётаў…
* * *
Наступным разам я раскажу, як помсцілі стукачам НКВД падчас нямецкай акупацыі.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “8484-ОФ”