Справа 1945 г. “Фабрыка расейскіх троляў з Трэцяга Рэйху
Маштабная імперская прапаганда пад расейскім трыколерам з’явілася не сёння і не ўчора. Да методыкі і практыкі ідэалагічнай апрацоўкі рускамоўнага насельніцтва прыклалі руку і гітлераўцы. Ці не большасць прыёмаў, якімі аперуюць цяперашнія вялікадзяржаўныя сайты і чарнасоценныя тэлеканалы, падазрона нагадваюць тыя, якімі карысталіся найбольш дасведчанныя гадаванцы доктара Гебельса.
У «РОА» існаваў цэлы “Аддзел усходняй прапаганды спецыяльнага прызначэння”, які і рыхтаваў палымяных спецыялістаў па прапагандзе на карысць Трэцяга Рэйха.
27 снежня 1942 года двое здраднікаў, былых генералаў Чырвонай арміі, Андрэй Уласаў і Уладзімір Баерскі, падпісалі так званую “Смаленскую дэкларацыю”, у якой і прапанавалі нацыстам сфармаваць “Русскую Освободительную Армию». Неўзабаве пасля гэтага ўласаўцы зразумелі: для стварэння сапраўднай “РОА” ім патрэбная, па-першая, хаця б нейкая ідэалогія, а па-другое – добра падрыхтаваны апарат прапагандыстаў, які б проста і даходліва даносіў гэтую ідэалогію ўсім, хто разумее расейскую мову.
Пераважная большасць прыхільнікаў “РОА” ніякай ідэалогіі не мелі – яны проста ратавалі свае скуры. А вось з прапагандыстамі, а таксама з методыкамі апрацоўкі насельніцтва, генералу Уласаву і ягоных набліжаным далі рады нацысцкія прапагандысты.
Так напачатку 1943 года ў Дабендорфе, што непадалёк Берліна, была створаня “Школа РОА”, якая атрымала афіцыйны назоў “Аддзел усходняй прапаганды асобага прызначэння”.
ВЫПИСКА
из протокола допроса арестованного ВЛАСОВА Андрея Андреевича
от 25 мая 1945 г.
(…) Покажите, какую практическую (…) деятельность вы провели от имени т. н. «Русского комитета»?
ОТВЕТ: (…) в первую очередь я посетил в Добендорфе курсы для подготовки пропагандистов (…) Начальником курсов был генерал Благовещенский, которого мне удалось устроить на эту должность через Штрик-Штрикфельдта (…)
На курсах в Добендорфе было подготовлено около 4000 военнопленных, направленных впоследствии пропагандистами в лагеря военнопленных и сформированные немцами русские воинские части (…)
Каго набіралі ў тую “Школу прапагандыстаў РОА”? Большую частку, безумоўна, складалі людзі адукаваныя, пераважна з савецкай эрзац-інтэлігенцыі і з кадравых савецкіх камандзіраў. Прытым палітрукі і партыйцы, якія патрапілі да гітлераўцаў у палон, папнуліся туды аднымі з першых.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
арестованного Августаева Николая Васильевича, 1921 г. р., уроженец Иркутска, по национальности русского, бывшего кандидата в члены ВКП (б), последнее место работы перед войной – Днепропетровский горком ВКП (б)
16 сентября 1944 г.
ВОПРОС: Кого еще из выпуска 20 июня 1943 г. вы помните?
ОТВЕТ: Николая Свешникова, из Донецка, бывшего политработника Красной армии (…) Ивана Никифорова, кажется, из Москвы, бывшего парторга какого-то завода. Василия Гвоздева, тоже бывшего политработника (…)
А вось сведчанні і самога начальніка “школы прапагандыстаў РОА”, які ён даваў ужо ў савецкім палоне:
ВЫПИСКА
из протокола допроса обвиняемого ТРУХИНА Федора Ивановича от 30 января 1946 г.
(…)
ВОПРОС: Из кого комплектовались курсы пропагандистов в Дабендорфе?
ОТВЕТ: (…) Принимались на курсы военнопленные, имевшие среднее и высшее образование. Все завербованные по прибытию в Дабендорф проходили экзаменационную комиссию (…) Лица, зачисленные на курсы, считались рядовыми, и только после окончании курсов им квалификационной комиссией (…) присваивалось то же звание, которое они имели (…) в Красной Армии. Окончившие Дабендорфские курсы принимали присягу на верность Гитлеру (…) Распределение производилось немецким командованием в соответствии с потребностями по лагерям военнопленных, отдельным батальонам немецких войск, на фронтах. Кроме того, большая часть (…) направлялась в роты пропагандистов, которые вели работу среди граждан оккупированных областей (…)
У справе, прысвечанай “школе прапагандыста РОА”, ёсць і падрабязная праграма: як тых агітатараў рыхтавалі, якія спецкурсы чыталі, якім прыёмам навучалі і на што арыентавалі ў практычнае працы.
Сведчыць усё той жа былы начальнік спецшколы “Отдел восточной пропаганды особого назначения»
ВЫПИСКА
из протокола допроса обвиняемого ТРУХИНА Федора Ивановича от 30 января 1946 г.
(…)
ИЗ ОТВЕТА ТРУХИНА: Занятия на курсах проводили лекционным путем, самостоятельной проработки материалов и написании рефератов по пройденным темам (…) «Национал-социализм и большевизм», «Еврейский вопрос», «Основы русского освободительного движения», «Роль пропагандиста и его задачи», «Методика работы пропагандиста»
Як працавалі тыя прапагандысты? Вось падрабязны аповяд на допыце былога палітрука Чырвонай арміі, які пасля заканчэння “школы прапагандыстаў РОА” працаваў спярша ў лагерах савецкіх вайсковапалонных, а потым – у гарадах Беларусі, Украіны і Расеі.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
арестованного Усова Василия Ивановича
17 августа 1944 г.
(…)
ВОПРОС: Расскажите подробно о своей работе в лагерях военнопленных? Чем вы там занимались?
ОТВЕТ: Я был внедрен в лагерь под видом военнопленного. Мне дали старую гимнастерку и шинель с убитого. У меня была легенда, что я недавно попал в плен после немецкого наступления. Мне было поручено рассказывать о трусости и продажности советского командования, о том, что германское войско очень сильно и что сражаться с ними бессмысленно. Я рассказывал о немецком «чудо-оружии», которое якобы уничтожило нашу роту (…) это делалось с целью посеять пораженческие настроения среди пленных (…)
ВОПРОС: Вы видели это так называемое гитлеровское «чудо-оружие»?
ОТВЕТ: Я его никогда не видел. Но военнопленные не могли проверить то, что я рассказывал (…) Через несколько дней в лагерь привозили власовскую газету «Заря», которую издавали в Дебендорфе. Там тоже были статьи о немецком «чудо-оружии», и после этого многие пленные поверили в его существование и поддались на посулы вербовщиков, которые призывали записываться в «РОА» (…) Подобные задания получали и другие выпускники школы в Дебендорфе в лагерях советских военнопленных (…)
Гітлераўская школа па падрыхтоўцы ідэалагічнага спецназа, ці, “фабрыка троляў”, як бы назвалі яе сёння, праіснавала ажно да 22 красавіка 1945 года.
Пасля паразкі гітлераўскай Нямеччыны большасць кіраўнікоў, выкладчыкаў і выпускнікоў тае школы патрапілі ў савецкі палон. Кіраўнік “школы прапагандыстаў” Фёдар Трухін, быў павешаны разам з генералам Андрэем Уласавым, генералам Васілём Малышкіным, генералам Іванам Благавешчанскім і не менш адыёзнымі персанажамі ў двары Бутырскай турмы 1 жніўня 1946 года.
Але методыкі і практыкі, напрацаваныя ў “Аддзеле ўсходняй прапаганды асаблівага прызначэння”, перажылі сваіх стваральнікаў.
Кожны, хто мае вочы і розум, можа пераглянуць тое-сёе з тэлеперадач і інтэрнэт-выданняў, якія ствараюцца на Усходзе ад Беларусі, і зрабіць уласныя высновы наконт паходжання тых методык і практык.
* * *
У наступнай перадачы вы дазнаецеся гісторыю сціплага садоўніка, якога “Смерш” вінаваціў ў тым, што ён нібыта спойваў гітлераўскіх афіцэраў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-10894”