Справа 1945 г. «Супрацоўнік НКВД, палітрук заградатрада, карнік РОА…»
Яшчэ ў сямідзесятых гадах па ўсіх абласных Упраўленнях КГБ СССР ствараліся «Пакоі баявой чэкісцкай славы» — гэткія карпаратыўныя музеі, прысвечаныя слаўным нашчадкам Фелікса Эдмундавіча. Акрамя спарахнелых будзёнавак і іржавых маўзераў, у чэкісцкіх музеях дэманстраваліся і адмысловыя стэнды, прысвечаныя дзейнасці НКВД у 1941-1945 гадах. Супрацоўнікі сталінскіх спецслужбаў пазіцыянаваліся там як адданыя патрыёты Савецкай Радзімы, каторыя, як і мае быць, «трымаліся да апошняга» і «паміралі, але не здаваліся».
Але ж у архівах былога КГБ УССР можна знайсці і іншыя ўзоры дзейнасці савецкіх чэкістаў падчас Другой сусветнай вайны…
* * *
У 1945-м годзе, згодна дамоваў СССР і ЗША, амерыканцы перадалі Маскве ўсіх былых савецкіх грамадзянаў, якіх вызвалілі з нямецкага палону, а таксама тых, хто ваяваў на баку нацыстаў.
Сярод апошніх іншым часам трапляліся абсалютна ўнікальныя персанажы.
АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО
Пальчиковский Николай Михайлович, 1913 г. р., местожительство: Челябинск, улица Кирова, Дом облисполкома, русский, бывший член ВКП (б), образование высшее, ранее не судим.
В октябре 1941 г. сдался противнику. В 1943 г. из лагеря г. Гомель добровольно пошел на службу в РОА, командовал взводом 230-го батальона. Закончил офицерскую школу РОА, получил звание поручик. Вел активную борьбу против советских партизан в Белоруссии, участвовал в массовых расстрелах. Во время проведения облав его взвод убил 4 и 25 партизан задержано и передано в карательные органы немцев. В составе Восточного батальона РОА воевал в Нормандии (Франция) против американских войск, к которым попал в плен. Возвращаться в Советский Союз отказывался.
Чалавек з такой небанальнай біяграфіяй адразу прывабіў увагу; Пальчыкоўскага дапытвалі ажно трое следчых. Здрада была навідавоку, і арыштант вырашыў нічога не прыхоўваць. Паказанні яго вызначаюцца гладкай літаратурнай стылістыкай і дэмагогіяй у манеры савецкіх палітзаняткаў.
Из протокола допроса Пальчиковского Н. М.
27 сентября 1945 г.
(…)
…в 16 лет я уже был на ответственной выборной комсомольской работе. С 1938 г. член ВКП (б). После учебы был на руководящей работе в органах НКВД, по мобилизации ЦК ВКП (б) направлен на партийно-политическую работу. Был ответственным политруком дивизии…
(…)
С первого дня войны я не только видел, но и лично переживал фашистское варварство, трагедию, по жестокости не уступавшее средневековой инквизиции.
Увосень 1941 г. Пальчыкоўскі стаў палітруком заградатрада.
Заградатрады былі створаныя загадам НКВД ад 19 ліпеня 1941 года. Добра ўзброеныя часткі чэкістаў дыслакаваліся за спінамі савецкіх байцоў і пры спробе нават іх тактычнага адыходу крышылі з кулямётаў Чырвоную Армію не горш за Вермахт.
Але ж і заградатрадаўцы таксама траплялі ў палон да немцаў…
Вось як апісвае былы чэкіст сваю здачу ў палон:
После упорных боев 101-й мехдивизии (…), понесенных больших потерь, паники и преступного поведения отдельных старших командиров, которые вместо того, чтобы организовать оборону, занялись пьянкой у цистерн со спиртом, каким-то образом оказавшихся в зоне боев, (…) я, вместе с другими, оказался в окружении…
Так Пальчыкоўскі апынуўся ў Гомелі, у лагеры ДУЛАГ-121 для савецкіх вайсковапалонных, які месціўся блізка фабрыкі ім. Восьмага сакавіка.
* * *
Яшчэ напрыканцы 1942 г. былы савецкі генерал Уласаў і яшчэ колькі здраднікаў падпісалі ў Смаленску дэкларацыю пра стварэнне «Русской Освободительной Армии». Па хуткім часе ў гомельскім лагеры з’явіліся эмісары РОА.
Нядаўні супрацоўнік НКВД і палітрук заградатрада папнуўся ў «Русскую Освободительную Армию» адным з першых, прытым Пальчыкоўскага адразу прызначылі камандзірам узвода 230-га батальёна РОА.
Гэтая частка дыслакавалася ў гомельскім раёне Нова-Беліца і спецыялізавалася на ахове чыгункі, а таксама на знішчэнні мірнага насельніцтва. Пальчыкоўскі ўдзельнічаў у расстрэлах гомельскіх яўрэяў, а таксама ў карных акцыях супраць беларускіх партызан у Рэчыцкім і Рагачоўскім раёнах.
У 1944-м годзе гэтую частку «РОА» перафармавалі і адправілі на поўнач Францыі — ваяваць супраць саюзнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі.
Из протокола допроса Пальчиковского Н. М.
20 октября 1945 г.
В момент высадки англо-американцев я командовал 1-й ротой 561-го Восточного батальона, занимая три опорных пункта на побережье восточнее Шербура. Моя доблесть американцев заинтересовала, ведь я до конца сражался с ними по-настоящему. Не помощью немцам руководствовался я, уничтожая этих «союзников», будущих врагов СССР…
Неўзабаве Пальчыкоўскі быў паранены і зноў трапіў у палон. Але ж амерыканцаў ён так і не зацікавіў. Яго паклалі ў шпіталь, сумленна вылекавалі, пасля чаго і здалі Саветам.
На допытах Пальчыкоўскі паказальна раскайваўся ў карных акцыях на тэрыторыі Гомельшчыны і прасіў улічыць былыя заслугі ў НКВД і ў заградатрадзе. У выніку ён атрымаў 15 гадоў лагераў, з якіх адсядзеў толькі 10 і выйшаў «за ўзорныя паводзіны» па амністыі. Пасяліўся ў Жданаве (цяпер Марыўпаль), уладкаваўся на завод…
З гэтага моманту і пачалося самае цікавае.
* * *
5 снежня 1956 г. былы чэкіст, былы заградатрадавец і былы ўласавец па ўласнай ініцыятыве прыйшоў ва Упраўленне Жданаўскага КДБ. Дзе і расказаў абсалютна фантастычную гісторыю: нібыта і ў нямецкі палон ён патрапіў па заданні савецкай выведкі, і ў РОА ён змагаўся супраць нацыстаў…
Из «Заявления Пальчинского Н. М. в Комитет Государственной Безопасности при Совете Министров СССР»
(…)
…считая своим посильным долгом защищать свое Отечество, которое в опасности, я любыми путями оказывал помощь Родине в тылу врага. Только с этой благородной целью, питая ненависть к поработителям, видевший своими глазами разрушение и смерть, несущие ордами фашистов моей Родине, я поступил на службу в немецкие войска и на всем протяжении вел подрывную деятельность.
В гомельском лагере военнопленных со мной познакомился Газаров-Михайлов Анатолий из Новосибирска, который предложил работать на советскую разведку.
(…)
В «восточной роте» мною был завербован бывший командир РККА Синельников. На станции Ново-Белица мною был завербован железнодорожный рабочий.
Завербованные товарищи выполняли мои задания, ими были подорваны ж. д. эшелоны с боеприпасами и живой силой противника в пролете Носовичи – Ново-Белица и самой станции Ново-Белица.
В боях крупного партизанского отряда «Дедушки» за Ельню мною был передан партизанам план обороны города.
(…)
О моем секретном задании известно высшему руководству Госбезопасности.
У КДБ падобныя заявы правяраць умелі. Цягам месяца падрабязныя запыты на «савецкага выведніка Пальчыкоўскага», а таксама на «рэзідэнта Газарава-Міхайлава», «агента Сінельнікава» і камандзіра партызанскага атрада па мянушцы «Дзедушка» былі адпраўленыя ва ўлікова-архіўныя службы Міністэрства Абароны і Лубянкі, у партыйныя архівы ўсіх саюзных рэспублік, ва ўсе абласныя ўпраўленні КДБ і МУС, а таксама ў пашпартныя сталы, ветэранскія арганізацыі і ваенкаматы.
Інфармацыю дбайна правяралі таксама на ўзроўні агентуры…
СЕКРЕТНО
Особый отдел
Комитета Государственной Безопасности СССР
Войсковая часть 02409
5 сентября 1957 г.
Начальнику Центрального Государственного архива МВД СССР.
Прошу вас дать указание проверить и сообщить нам, не располагаете ли вы данными о службе в 1942-45 гг. в так называемой «РОА» и принадлежности к агентуре ПАЛЬЧИКОВСКОГО Николая Михайловича.
Адказы з усіх без выключэння інстанцый былі адмоўнымі. Да таго ж, ніякіх падрываў нямецкіх эшалонаў на станцыі Нова-Беліца зафіксавана не было. Пальчыкоўскі і гэтым разам маніў ад першага і да апошняга слова…
Былому чэкісту-палітруку, які добраахвотна стаў уласаўцам, канчаткова адмовілі ў рэабілітацыі толькі ў 1961-м годзе. Але ж і праз колькі гадоў ён дамагаўся, каб яго вызналі «ветэранам Вялікай Айчынай Вайны». Праўда, Пальчыкоўскі чамусь не ўдакладняў, на якім баку ён у той вайне браў удзел…
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, як расейскія казакі Вермахта і Waffen-SS вынішчалі беларускіх сялян.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Ўкраіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-1840”