Справа 1945 г. “Як камсамолец-антысеміт ратаваў па сарцірах Расею”



Увечары 20 чэрвеня 1945 г. у райаддзел НКГБ г. Шчорса (цяпер Сноўск) даставілі перапалоханага арыштанта з камсамольскім значком на штрыфелі – васямнаццацігадовага токара Аляксандра Лялева. zast_27_14

АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО

Лялев Александр Петрович, 1927 г. р.,

беспартийный, белорус, окончил 6 классов. Сын рабочего, член ВЛКСМ, холост, токарь паровозного депо станции Щорс.

Маладому пралетару адразу высунулі абвінавачванне ў антысавецкай агітацыі. Але агітацыя гэта, як вынікае са следчай справы, выглядала даволі нязвыкла – праз антысеміцкія графіці ў прывакзальных прыбіральнях Гомеля і Шчорса.

Усяго такіх надпісаў было два: “Кто не видел полковника Сталина –  жид он х…вый!” і “Бей жидов – спасай Россию», прытым у другім графіці камсамлец зрабіў ажно дзве граматычных памылкі.

Спярша Лялеў катэгарычна адмаўляў сваё аўтарства.

21 июня 1945 г.

 Из протокола допроса

ВОПРОС: Расскажите, кто занимается распространением антисоветских надписей на заборах, стенах домов и стенках в уборных?

ОТВЕТ: Этого мне неизвестно и я не знаю, кто пишет.

У сталінскіх спецслужбах выдатна ведалі, як ламаць баявых генералаў і герояў Сталінграда, якія сапраўды не былі ні ў чым вінаватымі. Васямнаццацігадовы Аляксандр Лялеў відавочна не быў героем. Для пацьвярджэння ягонай віны ў НКГБ, як і мае быць, правялі графалагічную экспертызу.

 НАРОДНЫЙ КОМИССАР ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ БЕЛОРУССКОЙ ССР. КАБИНЕТ ЭКСПЕРТИЗЫ ДОКУМЕНТОВ

 АКТ ЭКСПЕРТИЗЫ № 6

составлен 28 октября 1945 г.

 (…)

 Содержание экспертизы

Исследованием требовалось установить:

  1. Не исправлены ли тексты анонимных антисоветских надписей, представленных на фотокопиях одним лицом.
  2. Не является ли автором анонимных надписей Лялев.

 (…)

 ЗАКЛЮЧЕНИЕ

Данные, полученные при исследовании почерков представленных на экспертизу документов, дают основание сделать вывод:

  1. Анонимная надпись антисоветского содержания, начинающаяся словами “Кто не…” и анонимная надпись антисемитского содержания, начинающиеся словами “Бей жидов…” исполнена одним лицом.
  2. Автором анонимных надписей является Лялев.

 Ст. эксперт лейтенант Кальмаев

Доказы выглядалі бясспрэчнымі і відавочнымі, і малады камсамолец неўзабаве здаўся. Крэмзанне антысеміцкіх графіці ў вакзальных прыбіральнях Шчорса і Гомеля ён растлумачыў так: маўляў, яму зрэзалі расцэнкі ў паравозным дэпо, і ў гэтым вінаваты выключна яўрэі.

Са следчай справы невядома, ці тлумачыў Лялеў падступнай яўрэскай змовай паганае надвор’е ці нясмачную ваду, але ж віну яўрэяў у пагаршэнні свайго жыцця камсамолец-антысеміт бессаромна даводзіў нават следчаму НКГБ, які слухаў арыштанта і ўважліва ўсё занатоўваў.

Из протокола допроса

ВОПРОС: Вам предъявляется фотоснимок написанной вами мелом надписи на внутренней стенке уборной. Почему вы это сделали?

ОТВЕТ: (…) Предъявленный мне фотоснимок с контрреволюционной надписью действительно писал я. Такие надписи я регулярно делал на стенах уборных (…) с призывом рабочих бить жидов и спасать Россию.

Таварыш Сталін не любіў яўрэяў. Як, зрэшты, не любіў ён і беларусаў, і ўкраінцаў, і палякаў, і татараў, і малдаванаў, і калмыкаў, і эстонцаў, і чачэнцаў з інгушамі, і шмат якіх іншых народаў.

Галоўнай нацыяй шматнацыянальнага СССР адразу пасля вайны былі абвешчаныя расейцы. Яшчэ на банкеце ў гонар Перамогі над нямецка-фашысцкімі акупантамі 24 траўня 1945 года Вярхоўны Галаўнакамандуючы абвесціў тост: «Я пью, прежде всего, за здоровье русского народа, потому что он является наиболее выдающейся нацией из всех наций, входящих в состав Советского Союза». Тост гэты быў шырока растыражаваны прыдворнымі журналістамі, паэтамі, празаікамі, драматургамі, кінематаграфістамі і мастакамі і стаў, такім чынам, галоўнай ідэалагемай савецкай міжнацыянальнай палітыкі.

Але ж і не рэагаваць на антысеміцкія графіці ў 1945 годзе не выпадала: у народзе яшчэ не загаілася памяць пра гета, расстрэльныя яміны і газавыя камеры. Дый антысеміцкі надпіс, у якім Генералісімус быў названы ўсяго толькі “палкоўнікам”, вымагаў суворага адлупу.

ПРИГОВОР

 3 декабря 1945 г. Военный трибунал Белорусской железной дороги…

 (…)

 ПРИГОВОРИЛ

Лялева Александра Петровича на основании ст. 54-1 п. «а» УК УССР лишить свободы с отбытием наказания в ИТЛ сроком на 10 (десять) лет с поражением в правах на пять лет с конфискацией имущества за отсутствием такового.

 Секретарь суда Ахраменко

Пройдзе ўсяго два гады, і ў Савецкім Саюзе распачнецца шалёная кампанія дзяржаўнага антысемітызма. У 1948 годзе ў Менску будзе забіты геніяльны акцёр, старшыня Яўрэйскага Антыфашысцкага камітэту Саламон Міхоэлс. Пасля гэтага забойства, санкцыянаванага Сталіным, у СССР будуць забароненыя ўсе тэатры, школы,  газеты і радыёперадачы на ідыш, а яўрэйскія пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі будуць расстраляныя ці адпраўленыя ў лагеры. На старонках “Правды», «Известий» ды іншых маскоўскіх газет з’явяцца антысеміцкія артыкулы, па танальнасці вельмі блізкія да агітак Рэйхсміністэрства народнай адукацыі і прапаганды доктара Гебельса.

З 1949-га года ў МГБ запусціцца следчы канвеер “спраў бязродных касмапалітаў” з відавочна антысеміцкім ухілам, а крыху раней – антысеміцкі канвеер “справы дактароў”.

Тыя самыя следчыя Дзяржбяспекі, якія займаліся справай маладога камсамольца Аляксандра Лялева, сарцірнага ратавальніка Расеі, цяпер будуць катаваць тых жа самых яўрэяў і вымагаць ад іх прызнанняў у “міжнароднай сіянісцкай змове” і ў “замаху на жыццё таварыша Сталіна”.

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_01

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_02

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_03

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_04

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_05

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_06

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_07

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_08

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_09

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_10

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_11

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_12

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_13

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_14

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_15

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_16

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_17

2016-09-27_achromienka_na_uliku_kdb_27_18

* * *

Наступным разам я раскажу пра польскі антысавецкі супраціў і пра ўдзел у гэтым супраціве беларусаў з Падляшша.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-16239”