Справа 1946 г. “Берлін, каханне, дэзерцірства”



Пасля капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны горад Берлін быў падзелены на чатыры зоны акупацыі – савецкую, амерыканскую, брытанскую і французскую. Як не дзіўна, але з савецкай зоны акупаванага Берліна можна было бесперашкодна патрапіць у якую іншую і наадварот. Не варта і казаць, вайскоўцы якой арміі ўцякалі да саюзнікаў у сумежную зону…

Біяграфія нашага земляка Івана Мятлова даволі тыповая для пакалення, народжанага ў сярэдзіне дваццатых гадоў. Сталінскі калгас з яго няшчымніцай і “працаднямі”, нацысцкая акупацыя, уцёкі ў партызанскі атрад, прыход Саветаў, мабілізацыя проста з партызанаў у Чырвоную армію, удзел у вайне і служба ў складзе гвардзейскай часткі, якая засталася ў Берліна пасля паразкі нацыстаў.

У 1946 годзе савецкі воін-вызваліцель уцёк з гаўптвахты, дзе знаходзіўся за цэлы букет парушэнняў і без асаблівых праблемаў апынуўся ў зоне амерыканскіх, а потым і брытанскіх акупацыйных войскаў.

Але саюзнікі адразу павярнулі яго ў савецкую вайсковую частку – акурат у палкавы “Смерш”.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

14 мая 1946 г.

Я, старший следователь ОКР «Смерш» (…) гв. мл. лейтенант Кирюхин, рассмотрев поступившие в ОКР «Смерш» материалы о преступной деятельности в отношении Метлова Ивана Семеновича, 1926 г. р., уроженца Бобруйской области Бобруйского р-на села Баневка, б/п образование 6 классов, проживал на временно оккупированной территории с 1941 по 1942 гг

НАШЕЛ:

Что Метлов И. С., будучи в Красной армии, дезертировал из части с целью измены родине, перешел в американскую, а затем в английскую зону оккупации Германии, намериваясь остаться на постоянное место жительства

(…)

На першых жа допытах Іван Мятлоў сумленна стлумачыў, чаму ён уцёк да саюзнікаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО МЕТЛОВА И. С.

1946 г. мая месяца 17 дня

(…)

ВОПРОС: Вы говорили, что у вас была знакомая в зоне английской оккупации Берлина. Она по национальности немка?

ОТВЕТ: Да (…) ее зовут Уршуля.

ВОПРОС: Где, когда и при каких обстоятельствах вы познакомились?

ОТВЕТ: В 1945 году, в июне или в июле. Она жила недалеко от нашей воинской части. Ее семья погибла во время бомбежки, она жила в подвале и ей нечего было есть. Я дал ей хлеба и немного тушенки. Потом заходил к ней несколько раз. У нас со временем сложились хорошие отношения.

ВОПРОС: Как она оказалась в зоне английской оккупации?

ОТВЕТ: Боялась русских солдат и ушла жить туда к дальним родственникам.

ВОПРОС: Вы, как советский солдат, понимали, что сожительствуя с немкой, стали предателем?

ОТВЕТ: Она не была фашисткой. Ей сейчас восемнадцать лет. Я пообещал, что мы поженимся (…) Когда меня отправили на гауптвахту, мне сказали, что отправят из Германии (…). Поэтому я удрал (…)

На гаўптвахту Іван Мятлоў патрапіў па ўласнай дурасці: павярнуўся ў казарму крыху падпітым. Выпадак быў не першым, дый і шмат хто ва ўзводзе ведаў, да каго ён ходзіць у Берліне. Камандзір палка і асабіст сапраўды паабяцалі адразу пасля гаўптвахты аддаць Мятлова пад трыбунал, а адтуль – у далёкі лагер, бо каханне савецкага салдата-вызваліцеля да нікчэмнай немкі ўжо само па сабе было дзяржаўнай здрадай.

Івану пашэнціла: ахоўваў яго даўні сябрук, Міхаіл Бутэль. Апошні і пагадзіўся не зачыняць дзверы камеры на ключ, каб Мятлоў мог пайсці ў прыбіральню. Чым Іван адразу і скарыстаўся…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО МЕТЛОВА И. С.

21 мая 1946 г.

(…)

ВОПРОС: Каким образом вы сбежали с гауптвахты?

ОТВЕТ: (…) в ночь с 10 на 11 апреля приблизительно в 24 часа я открыл дверь арестного помещения, которая соединялась проходом с соседней комнатой, затем (…) через окно вылез на улицу. (…) Затем ушел в лес в р-н города Ена. Будучи в лесу, я решил через демаркационную линию перейти в американскую зону оккупации. Что и было проделано (…) 28 апреля я пришел в район города Айзенах. (…) от местных жителей я узнал, что американцы всех советских передают (…) командованию Красной армии. Тогда я перешел на английскую оккупационную зону (…) Явился в английскую полицию и заявил, что я дезертировал из Красной армии и хочу в лагерь для советских граждан. Но английская полиция сделала наоборот, то есть вернула меня вам.

Справа Івана Мятлова выглядала для вайсковых чэкістаў эталонам здрадніцтва. Праўда, для дасканаласці карціны каханую немку Уршулю, з-за якой Мятлоў фактычна і дэзэртаваў, у абвінаваўчым акце перарабілі на “шматлікіх нямецкіх жанчын”, з якімі ўцякач нібыта знаходзіўся ў гнюсных пазашлюбных сувязях. На ўсяляк выпадак прыплялі “нежаданне служыць у Чырвонай арміі”, рэгулярнае п’янства, маральную разбэсту і, вядома ж, дзяржаўную здраду.

І перадалі справу ў трыбунал.

Разам з Іванам Мятловым пад трыбунал пайшоў і Міхаіл Бутэль – той самы, які наўмысна не зачыніў камеру гаўптвахты, адкуль Мятлоў так удала ўцёк.

Расстрэльны прысуд, прынамсі Івану Мятлову, ішоў адназначна, і ён такі прысуд атрымаў. Але ж паспеў напісаць касацыю, якую ў нейкі цуд задаволілі…

ОПРЕДЕЛЕНИЕ № 964/1388

Военный трибунал группы Советских оккупационных войск в Германии

(…)

НАШЕЛ

(…)

Виновность Метлова и Бутеля полностью доказана, и их преступные действия квалифицированы правильно. Однако, учитывая молодой возраст Метлова (1926 г. р.), его раскаяние в совершенном преступлении, а также все обстоятельства дела в отношении Бутеля, применение к Метлову расстрела, а к Бутелю столь длительное лишение свободы не вызывается необходимостью. Поэтому, руководствуясь ст. 437 УПК РСФСР –

ОПРЕДЕЛИЛ:

(…)

заменить Метлову И. С. высшую меру уголовного наказания – расстрел, лишением свободы сроком на десять лет (…) Бутелю снизить наказание до семи лет лишения свободы.

Як склаліся далейшыя лёсы Івана Мятлова і Міхаіла Бутэля – невядома. Няма ў следчай справе ніякіх інфармацый і пра маладую немку Уршулю, з-за якой гэтая справа ў савецкай контрвыведцы фактычна і з’явілася.  

Затое добра вядома іншае. Ужо праз колькі гадоў на месцы амерыканскай, брытанскай і французскай зоны акупацыі паўстаў Заходні Берлін. У 1961 годзе ўлады ГДР адгарадзіліся яго ад тэрыторыі будаўніцтва сацыялізма знакамітай сцяною. За ўсю гісторыю Берлінскай сцяны не было ніводнага выпадку ўцёкаў у ГДР з Заходняга Берліна. Усе ўцекачы былі выключна з боку ГДР. Каля 200 з іх загінула, столькі ж было паранена і каля 3000 арыштавалі спецслужбы “Штазі”. Але ж  статыстыкі, якая б улічвала колькасць скалечаных чалавечых лёсаў, не існуе.

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся, якія антысавецкія анекдоты былі папулярныя ў СССР за сталінскім часам.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-4003”