Справа 1946 г. «Як расейскія казакі з Вермахта вынішчалі беларусаў»
У час Другой сусветнай вайны абсалютная большасць калабаранцкіх частак, якія ваявалі на баку гітлераўцаў, пазначалася ў назвах, як «русские». Акрамя «Русской освободительной армии» і «Русской освободительной народной армии», на баку нацыстаў ваявалі «Дывізія СС Русланд», «Русский корпус», «Русская национальная бригада СС Дружина», «Первый русский национальный отряд СС», «Русский добровольческий полк СС «Варяг», а таксама процьма дробных частак. Пасля прысягі Гітлеру пад расейскім трыколерам ці Андрэеўскім сцягам гэтыя фармаванні выкарыстоўваліся найперш для барацьбы супраць партызанаў і знішчэння мірнага насельніцтва на акупаваных тэрыторыях.
Але ж у Беларусі, а таксама ў Польшчы, ва Украіне і ў Югаславіі найбольш запомніліся расейскія казацкія часткі на службе нацыстаў.
Першае расейскае казацкае фармаванне было створанае нацыстамі ў акупаваным Магілёве пры штабе армейскай групы «Цэнтр». 19 верасня 1941 г. Іван Конанаў, былы маёр РККА і ўдзельнік «вызвольнага паходу Чырвонай арміі 1939 года», прэзентаваў гітлераўцам 120-ты Данскі Казачы полк.
Казакі пацалавалі палкавыя харугвы, атрымалі блаславенне свайго бацюшкі, пасля чаго ўрачыста прынялі прысягу на вернасць новай уладзе.
Обещаюсь и клянусь Всемогущим Богом (…), что буду Вождю Германского народа Адольфу Гитлеру верно служить (…) не щадя своей жизни до последней капли крови. Все законы и приказания от поставленных Вождем Германского народа Адольфа Гитлера начальников отданные, по всей силе и воле исполнять буду.
(…)
Але ж людзей, якіх мелі казацкае паходжанне, там было не больш за палову. «Казацтва» было папулярным брэндам, і калабаранты набіралі ў казацкія часткі ўсіх ахвочых, у тым ліку беларусаў і ўкраінцаў з ліку вайсковапалонных.
ОКР «Смерш» Западно-Сибирского военного округа.
15 мая 1946 г.
АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО
Чеберда Николай Кузьмич, 1921 г. р., уроженец села Варва Черниговской области, колхозник, образование 7 классов, бывший член ВЛКСМ, в Красной армии с 1940 г. по 26 августа 1941 г., красноармеец 219 гаубичного артполка. Во время оборонительных боев 1941 г. в Белоруссии бросил оружие и дезертировал.
В составе 120-го Донского Казачьего полка участвовал в карательных акциях на территории Белоруссии, Польши и Югославии. Награжден немецким командованием двумя боевыми бронзовыми медалями.
Обвиняется по ст. 58-1 «б» УК РСФСР.
Содержится в Полевом Фильтрационном Лагере 0315 г. Прокопьевск Кемеровской обл.
Следчая справа Мікалая Чабярды даволі стандартная для падобнай публікі. Пасля разгрому ягонага палка ўлетку 1941 г. ён, як і тысячы іншых чырвонаармейцаў, некаторы час бадзяўся па беларускіх лясах, пакуль не патрапіў у палон.
Але ж гісторыя яго паланення заслугоўвае асобнай увагі.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Чеберды Николая Ивановича
26 мая 1946 г.
ВОПРОС: При каких обстоятельствах вы попали в плен?
ОТВЕТ: Я стал переходить шоссе рядом с деревней Коханово, Витебской области, увидел подводу с лошадью, подумал, что рядом никого нет. С подводы я украл овчину и кнут. Появился крестьянин, начал драться, вскоре подъехала машина с немцами.
Незразумела, нашто ў спякотным жніўні дэзерціру спатрэбілася красці аўчыну, а тым больш – пугу, але ж па хуткім часе Чабярда апынуўся ў Барысаве, у лагеры для вайсковапалонных. Аднак ж прасядзеў ён там нядоўга.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Чеберды Николая Ивановича
29 мая 1946 г.
ВОПРОС: Расскажите, при каких обстоятельствах вы поступили на службу в немецкую армию?
ОТВЕТ: В расположение лагеря приехал представитель немецкого командования некий Мудрый и двое казаков, уже служивших в казачьих частях немецкой армии. (…) Лицам, добровольно изъявившим стать казаком, он обещал хорошую жизнь. Спустя двое суток нас направили в город Могилев, в отделение, которым командовал майор немецкой армии Кононов…
(…)
Пасля вышкалу Чабярда атрымаў казацкую форму з бізуном і папахай, харчовае і грашовае забеспячэнне, пасля чаго ў складзе Пятага Данскога Казацкага палка выправіўся ваяваць супраць беларускіх партызан і мірнага насельніцтва.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Чеберды Николая Ивановича
27 мая 1946 г.
ВОПРОС: Расскажите подробно о службе в казачьих войсках немецкой армии.
ОТВЕТ: Я участвовал в Белоруссии в боях против советских партизан в р-не Белынич, Полоцка, ст. Обель, ст. Невель. Нашему орудию приходилось вести огонь по селам и по лесам, в которых партизаны оказывали сопротивление наступающим казацким частям. В этих боях партизаны несли потери ранеными, убитыми и пленными. Я лично видел, как линейный эскадрон приводил пленных партизан в расположение штаба 600-го казацкого отделения, которые впоследствии были расстреляны.
Кроме того, в селе Круглом во время карательной операции, проходившей в Могилевской области, нашему расчету приходилось стоять в помещении, где содержались пленные партизаны и мирное население. Я лично видел, как ни в чем не повинных людей избивали плетьми а по ночам увозили на расстрел на кладбище.
Приказ командира Кононова об уничтожении всего лежащего на пути наступления казачьих войск исполнялся с точностью.
Операции против советских партизан в Белоруссии проводились нами систематически с июля 1942 г. до июля 1943 г.
Генацыд беларусаў, які здзяйсняўся рукамі расейскіх казакоў, быў высока ацэнены гітлераўцамі. Казацкі камандзір Іван Конанаў за знішчэнне партызан і мірнага насельніцтва атрымаў Жалезны крыж 2-й ступені. Казацкі ўраднік Мікалай Чабярда быў узнагароджаны медалём.
Неўзабаве казацкія часткі былі аб’яднаныя ў 15-ты Казачы кавалерыйскі корпус СС. У 1943 годзе казакоў выправілі ў тагачасную Югаславію…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
Чеберды Николая Ивановича
27 мая 1946 г.
ВОПРОС: Расскажите о прохождении службы в составе Пятого Донского казачьего полка.
ОТВЕТ: В октябре 1943 г. наш полк выехал в Югославию для борьбы с югославскими партизанами. Выгрузились на станции Панчево примерно в 50 км. от Белграда.
(…)
В районе города Дервенты вели крупные бои с югославскими партизанами. Здесь были захвачены в плен югославские партизаны. Всех пленных партизан, взятых донскими эскадронами в разведоперациях, передавали в штаб полка.
(…)
При выходе на операцию командир Кононов дал приказ на всем пути следования все сжигать и уничтожать, а население расстреливать.
Падчас адной з такіх карных аперацый Чабярда патрапіў у палон да партызанаў, а пасля заканчэння вайны быў перададзены савецкім кампетэнтным службам, якія і адправілі яго ў фільтрацыйны лагер пад Кемерава.
У іншы час і Чабярду, і ім падобных напэўна б чакаў расстрэл. Але неўзабаве пасля заканчэння вайны вышэйшую меру пакарання ў СССР адмянілі.
Именем Союза Советских Социалистических Республик
1946 г. 21 сентября г. Новосибирск.
ПРИГОВОР
Военный Трибунал Западно-Сибирского военного округа
(…)
Приговорил Чеберда Николая Кузьмича лишить свободы на десять лет с отбыванием срока в исправительных рудлагерях.
Сярод шматлікіх казацкіх фармаванняў на службе гітлераўцаў Пяты Данскі казацкі полк меў у Беларусі яшчэ не самую паганую рэпутацыю. У 1944 годзе ў раёне Баранавічаў – Слоніма – Навагрудка – Ельні дзейнічаў так званы «Казацкі стан», які ўзначальваў паходны атаман Цімафей Даманаў – былы савецкі бухгалтар і былы сексот НКВД. Паводле шматлікіх сведчанняў, зверствы карнікаў з «Казацкага стану» былі яшчэ больш нялюдскімі, чым у зондэркаманд СС.
* * *
Наступным разам я раскажу пра тое, як пісаліся даносы ў НКВД падчас “савецкага калгаснага будаўніцтва”, а таксама пра прычыны і наступствы такіх даносаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-3197”