Справа 1946 г. Як савецкія чэкісты ліквідавалі Берасцейскую ўнію 1596 г.
Пра Берасцейскую Унію 1596 года напісаны дзясяткі манаграфій і сотні артыкулаў, так што людзям, хаця б крыху дасведачным у гісторыі Беларусі, пра Унію распавядаць не трэба. А вось пра тое, як тая Берасцейская Унія ліквідавалася ў 1946 годзе, вядома куды менш. Хаця падзея гэтая наўпрост тычыцца і беларускіх грэка-католікаў.
Гістарычныя і тэалагічныя спрэчкі – справа навукоўцаў і святароў. Распальнікамі міжканфесійнай варожасці мусяць займацца праваахоўныя органы. А наша задача сціплая: азнаёміць шаноўнае спадарства з таемнымі рычагамі, на якія націскалі чэкісты падчас “добраахвотнай ліквідацыі Уніі”…
* * *
Львоўскі Сабор “па ліквідацыі Берасцейскай Уніі” быў запланаваны на 8 сакавіка 1946 года, а ўжо 24 лютага ў Міністэрстве Дзяржаўнай Бяспекі быў зацьверджаны адпаведны дакумент – як той Сабор трэба праводзіць.
ПЛАН
агентурно-оперативных мероприятий по проведению в городе Львове собора греко-католической униатской церкви (…)
В соответствии с указаниями НКГБ СССР за № 854 от 25. 01. 46. о созыве собора греко-католической униатской церкви (…) для ликвидации ее путем воссоединения с русской православной церковью, наметить следующий практический план агентурно-оперативных мероприятий (…)
Для организации выполнения настоящего плана и руководство агентурой на Соборе, командировать в г. Львов специальную оперативную группу во главе с Зам. Наркома Государственной Безопасности генерал-лейтенантом тов. Дроздецким.
Оперработников 2-го Управления НКГБ СССР, командируемых в г. Львов для участи я в проведении агентурно-оперативных мероприятий, включить в спецгруппу, подчинив их руководителю ее тов. Дроздецкому (…)
Калі перакласці гэтыя радкі з чэкісцкай мовы на чалавечую, то цэрковная падзея планавалася маскоўскай Дзяржбяспекай як шырокамаштабная аперацыя, супаставімая з чарговай дэпартацыяй ці з крадзяжом вайсковых таямніцаў суседняй дзяржавы.
Чэкісты нават склалі за святароў “парадак дня”:
Из плана агентурно-оперативных мероприятий НКГБ СССР
(…)
На повестку дня собора греко-католической униатской церкви поставить следующие вопросы:
- Доклад инициативной группы греко-католической униатской церкви по воссоединению ее с русской православной церковью о проделанной работе;
- Об отмене Брестской унии, разрыве с Ватиканом и о возвращении греко-католиков в «лоно матери» русской православной церкви;
- Условия и форма воссоединения с русской православной церковью (…)
- На соборе греко-католической униатской церкви агентурным путем провести принятие следующих документов:
а) текст телеграммы от имени Собора к Правительству СССР на имя товарища СТАЛИНА;
б) текст телеграммы от имени Собора к Правительству УССР на имя товарища ХРУЩЕВА;
в) текст телеграммы на имя константинопольского вселенского патриарха и патриарха Всея Руси и экзарха Украины;
(…)
д) текст резолюции Собора об отмене Брестской унии 1596 г., разрыве с Ватиканом и о возвращении в “лоно матери” русской православной церкви;
е) текст обращения собора к духовенству и верующим греко-католической униатской церкви о разрыве с Ватиканом и о воссоединении с русской православной церковью;
Іншымі словамі, і дэлегатам Сабора, і вышэйшым цэркоўным іерархам адводзілася роля масоўкі. Відавочна, ніякіх пратэстаў не паступала: хіба агентура будзе пратэставаць?
Агентура, між іншым, таксама фігуруе ў дакуменце:
Из плана агентурно-оперативных мероприятий НКГБ СССР
(…)
Для того, чтобы придать собору греко-католической церкви правомочность и каноничность, до созыва его осуществить переход в православие и хиротонию в епископы членов Центральной инициативной группы – генерального викария Дрогобычской епархии Мельника и представителя Станиславской епархии Пельвицкого.
(…)
Через агентуру в лице православного экзархата Украины согласовать срок и процедуру (…)
Списки кандидатов в делегаты собора наметить через представителя Центральной инициативной группы – по Львовской епархии через Костельника, по Дрогобычской епархии – Мельника, по Станиславской епарахии – Пельвицкого.
В процессе подбора кандидатов в делегаты собора на местах через УНКГБ, соблюдая строгую конспирацию, агентурным путем обеспечить проведение подавляющего (не менее 60-70 %) большинства нашей проверенной агентуры (…)
НКГБ (…) через агентуру выделить для участия на соборе в качестве гостей таких мирян, которые могли бы выступить на соборе за воссоединение греко-католической униатской церкви с русской православной церковью (…)
За время работы собора (…) организовать для наблюдения закрытый пост наружной разведки, а также пункт быстрой связи с разведчиками, которые будут находиться в качестве гостей на соборе (…)
Львоўскі сабор 1946 года прайшоў, бы які прафсаюзны сход на савецкім заводзе. Дэлегаты-святары (60-70 % — агентура Дзяржбяспекі СССР) заслухалі свежаспечаных іерархаў Расейскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату (дзе агентурай чэкістаў былі ўсе 100 %), выступілі з трыбунаў з прамовамі ў стылістыцы газеты “Правда” і паслухмяна паднялі рукі за прапанову “скасаваць Берасцейскую цэркоўную ўнію 1596 года”.
Кожны недаверлівы могуць падняць нумары савецкіх газет за сакавік 1946 года і азнаёміцца з тымі прамовамі, а таксама праслаўленнямі маскоўскага праваслаўя, камуністычнай партыі і асабіста таварыша Сталіна. Пасля чаго супаставіць прачытанае са сканамі дакументаў Дзяржбяспекі, пададзеных на нашым сайце.
Цікава прасачыць лёсы нядаўніх грэка-каталіцкіх іерархаў, якія знянацку сталі палымянымі патрыётамі Расейскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату.
Агент НКГБ-КГБ Антоній Пельвіцкі, які стаў расейскім праваслаўным архіепіскапам Антоніем, раптоўна памёр шасцідзесяцігадовым ў 1957 годзе.
Агент НКГБ-КГБ Міхаіл Мельнік, які стаў расейскім праваслаўным епіскапам, памёр двума гадамі раней, і таксама раптоўна.
А галоўны ініцыятар “па ліквідацыі Уніі”, агент НКГБ Гаўрыіл Касцельнік, (гэткі аналаг нашага Іосіфа Сямашкі) быў застрэлены ў цэнтры Львова 20 верасня 1948 года нейкім Паньківым, які пры спробе затрымання загадкава загінуў.
На Лубянцы паказальна абурыліся і адразу звінаваціла ў забойстве іерарха Расейскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату ўкраінскіх нацыяналістаў. Тыя, аднак, катэгарычна адмовіліся браць на сябе адказнасць за рэзанантную страту рэнегата. Тады МГБ перавяло стрэлкі на “кілераў Ватыкану”, але ў Ватыкане нават не сталі каментаваць відавочную бздуру.
Забойства Касцельніка вельмі нагадвае чэкісцкую спецаперацыю. Безумоўна, свежаспечаны протапрэсвітар РПЦ МП занадта многа ведаў пра “дабраахвотнае далучэнне грэка-католікаў да лона расейскай царквы” і пры нагодзе мог свае веды пашырыць сярод вернікаў.
За што, імаверна, і паплаціўся.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я распавяду пра “польскую змову ў НКВД”, дзе ёсць і таемны беларускі след.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 583