Справа 1947 г. “Ветэран Вялікай Айчынай з гомельскага гестапа”
Акупацыя Беларусі паставіла перад гітлераўцамі шмат пытанняў. Каму даручыць брудную працу кшталту аховы лагераў, расстрэлаў мірных жыхароў і аблаў на партызан? Вермахт падобным заняткам грэбаваў, дый і самі немцы не надта добра разумелі беларускія рэаліі…
Выйсце знайшлося хутка: на службу да нацыстаў добраахвотна падаліся дзясяткі тысяч палонных чырвонаармейцаў, якія яшчэ нядаўна лічыліся ўзорнымі савецкімі грамадзянамі. Менавіта з іх ліку гітлераўцы і стваралі шматлікія батальёны “дапаможнай паліцыі”.
У архівах украінскіх спецслужб захавалася багата дакументаў пра іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, і асабліва – на Гомельшчыне.
Паводле тых жа архіваў, а таксама сведчанняў відавочцаў, нацысцкая акупацыя Гомеля выглядае не зусім так, як яна падаецца афіцыйнымі беларускімі гісторыкамі. Прынамсі, ніякіх “беларускіх паліцаяў пад бел-чырвона-белымі сцягамі” ў архівах НКВД-МГБ-КГБ на Гомельшчыне не зафіксавана.
Да нацыстаў папнуліся найперш калабаранты, зарыентаваныя на расейскую манархічную ідэю. Дацэнт Гомельскага педінстытута Аксёнаў стаў бургамістрам. Начальнікам гомельскага аддзела асветы – Рытвінскі, які спрычыніўся да таго, што немцы пазачынялі нават тыя беларускія школы, якія існавалі ў Гомелі за савецкім часам. Начальнікам гарадской паліцыі стаў былы савецкі камандзір Кардакоў, які распарадзіўся адрадзіць дарэвалюцыйныя званні “квартальных», «урядников» і «становых приставов». Газета “Новый путь” рэгулярна славіла “освободителя русского народа Адольфа Гитлера”. Аховай лагера вайсковапалонных “ДУЛАГ-121” што знаходзіўся ў раёне фабрыкі “ім. Восьмага Сакавіка”, займаўся 230-ты батальон “Русской освободительной армии», ён жа спецыялізаваўся на масавых расстрэлах яўрэяў і аблавах на партызан. Знішчэннем мірнага насельніцтва займаліся і “данскія казакі” з Waffen-SS.
А гомельскую турму гестапа ахоўвалі калабаранты з “русской полиции». Служылі ў ім, вядома ж, і этнічныя беларусы, і ўкраінцы, і татары з башкірамі, але ж у нямецкіх трафейных дакументах усе яны падаюцца менавіта як “расейскія паліцэйскія”, дый самаідэнтыфікаваліся тыя калабаранты падобным жа чынам.
19 августа 1947 г.
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
об избрании меры пресечения
Начальник отдела УМГБ по Гомельской области капитан Кухта, рассмотрев поступившие материалы о преступной деятельности Литовченко Петра Родионовича, 1908 г. р., колхозник, беспартийный, украинец, обвиняется в преступлениях, предусмотренных ст. 63-2 УК БССР.
Лёс Пятра Літоўчанкі абсалютна тыповы для тых, хто здрадзіў прысязе: баі ў першыя месяцы вайны, палон, канцлагер і – добраахвотная служба гітлераўцам.
20 августа 1947 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
ВОПРОС: Расскажите свои автобиографические данные?
ОТВЕТ: 12 июля 1941 г. я был мобилизован в армию (…) После неудачного штурма Глухова попал в плен к немцам (…) Был отправлен в гомельский лагерь для военнопленных. По указанию изменника Родины Кардакова, в то время работавшего комендантом лагеря, я в составе 12 человек был из лагеря освобожден и стал работать в полиции (…) Спустя месяц (…) переведен на работу в Гомельскую городскую тюрьму, где стал работать в должности начальника караула тюрьмы.
Гомельскае Упраўленне МГБ мела неабвержныя доказы працы Літоўчанкі ў гомельскай турме гестапа, і таму арыштанту заставалася разлічваць толькі на спагаду суда. Прынамсі, сведчанні яго выглядаюць надзвычай шчырымі.
1 сентября 1947 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
ВОПРОС: Каков был режим для советских граждан, содержавшихся в немецкой тюрьме?
ОТВЕТ: (…) В 6 утра подъем, после оправки прогулки для арестованных не было, затем завтрак, обед и ужин, в камерах арестованным не разрешалось разговаривать, петь, писать (…) В тюрьме находилось 4 корпуса, которые входили в мое подчинение. 1) Корпус «СД», 2) Корпус ГФП 3) Корпус жандармерии 4) Корпус Русской полиции
(…)
ВОПРОС: При допросах избивали арестованных советских граждан?
ОТВЕТ: Да, при допросах сильно избивали арестованных, резинами и руками
ВОПРОС: Расскажите подробно, как происходили расстрелы арестованных советских граждан?
ОТВЕТ: Во двор тюрьмы заходила машина (…) по списку забирают из камер 20-30 человек, садят в машину и увозят с территории тюрьмы (…) Во время моего дежурства немцы в месяц забирали 5-6 автомашин.
У следчай справе ёсць і “Акт пра катаванне савецкіх грамадзянаў”, складзены па гарачых слядах. І хаця акт гэты не пазбаўлены пафасу і надрыву, але ж сутнасць злачынстваў нацыстаў і іх пасобнікаў гэта не мяняе.
1944 года, ноября 22 дня, Специальная Следственная Комиссия (…) составила настоящий акт об истязании, пытках и массовом истреблении немцами советских граждан в Гомельской тюрьме.
(…)
Названная тюрьма представляла собой арсенал карательных фашистских органов (…) Сообщники немецких преступников (…) на следствии показали:
…«Областная следственная тюрьма организована с первого дня оккупации»…
«В тюрьме было 4 корпуса (…) Корпус «ГМ» состоял из 9 камер. Корпус «СД» из 8 камер. Корпус «жандармерии» из 8 камер. Корпус «русской полиции» из 8 камер (…) В корпусе «русской полиции» содержались заключенные, числящиеся за карательным органом «ГФП»
(…)
Примерно за месяц до освобождения Гомеля частями Красной Армии палачи расстреляли всех содержащихся в тюрьме заключенных. Расстреляно было более тысячи граждан.
Сам Пётр Літоўчанка ў турэмных расстрэлах не ўдзельнічаў: у 1943 годзе ён уцёк з Гомеля ў Вінніцу. І там здарылася тое, чаго ад Літоўчанкі ніхто не чакаў…
20 августа 1947 г.
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА
(…)
Примерно в марте 1944 г. я перешел на сторону Советских войск и с этого момента до конца войны участвовал в составе Советской армии в боях с немецкими войсками. За участие в боевых операциях советским командованием был награжден: медалью «За отвагу», медалью «За победу над Германией», значком «Отличный пулеметчик».
(…)
На допытах Пётр Літоўчынка нагадваў пра свае баявыя ўзнагароды і вымагаў спачування, напалягаючы на тым, што ён хаця і быў катам у турме гомельскага гестапа, але ж фактычна з’яўляецца ўдзельнікам Вялікай Айчынай вайны.
Як не дзіўна, суд улічыў гэтую акалічнасць. Большасць асуджаных з падобнымі біяграфіямі выпраўляліся пасля вайны ў так званыя “рудлагеры”, то бок месцы здабычы ўрана, адкуль ніколі і ніхто не вяртаўся. Літоўчанка атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа, але ж абскардзіў прысуд у Вайсковай калегіі Вярхоўнага Суда, які і вызначыў яму канчатковы тэрмін у 10 гадоў пазбаўлення волі.
Вядома, што былы кат турмы гомельскага гестапа вярнуўся з лагера ў 1957 годзе. Далейшы лёс ветэрана “русской полиции» ў архівах Службы Бяспекі Украіны не прасочваецца. Але не выключаецца, што да канца жыцця Літоўчанка выдаваў сябе за “ветэрана Вялікай Айчыннай”, кім ён, прынамсі фармальна, і з’яўляўся.
* * *
Наступным разам вы дазнаецеся пра тое, як НКВД нават памерлых людзей асуджала да “вышэйшай меры пакарання”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “6058-ОФ”