Справа 1947 г. Вязні Бухенвальда як ворагі савецкай улады
Нацысцкія концэнтрацыйныя лагеры былі казырнымі картамі савецкай прапаганды. Савецкі кампазітар Вано Мурадэлі сачыніў песню “Бухенвальдскі набат”. Савецкі рэжысёр Міхаіл Ром зняў фільм “Звычайны фашызм”. Савецкі мастак Міхаіл Савіцкі напісаў карціну “Мадона Біркенаў”.
Мэсыдж выглядаў адназначна і відавочна: маўляў, Савецкі Саюз вызваліў чалавецтва ад карычневай чумы, перамог пачвару фашызма з концлагерамі і крэматорыямі, прынёс зняволеным народам свабоду і справядлівасць.
Мала, аднак, хто ведае, што нешматлікія ацалелыя вязні Асвенцыма, Дахаў, Бухенвальда і іншых нацысцкіх концлагероў пасля вызвалення накіроўваліся ў савецкія лагеры — фільтрацыйныя, умовы ўтрымання ў якіх былі не надта лепшымі за нацыскія. А некаторыя з тых фільтрацыйных лагероў пайшлі па этапах на Калыму і ў Казахстан, як “пасобнікі фашыстаў”.
* * *
Пра паўстанне вязняў у концлагеры Бухэнвальд у Савецкім Саюзе дазволілі пісаць толькі з канца пяцідзесятых. Падрабязнасці таго паўстання кожны ахвочы можа адшукаць у Сеціве ці ў спецыяльнай літаратуры.
Калі сцісла, то перадгісторыя і гісторыя паўстання такая. У 1943 года ў Бухэнвальдзе ўзнікла падполле. Вязні назапашвалі зброю, якую выкрадалі са склада, і нават сабралі радыёперадатчык. 11 красавіка 1945 г. у лагеры распачалося паўстанне; вязні захапілі ў палон каля 200 ахоўнікаў. Праз два дні ў Бухэнвальд прыбылі амерыканцы. Усё гэта дэталёва задакументавана вайскоўцамі ЗША і зафіксавана ў шматлікіх успамінах удзельнікаў.
А вось пра тое, што надалей здарылася з паўстанцамі, былымі савецкімі вайсковапалоннымі, вядома значна менш…
Нядаўніх вязняў неадкладна выправілі ў фільтратацыйныя лагеры на Урале і ў Сібіры. Некага ў тых лагерах затрымалі на няпэўны тэрмін, некага адправілі ў ГУЛАГ, а некага і вызвалілі.
24 ліпеня 1947 г. на імя начальніка Упраўлення контрвыведкі МГБ СССР таварыша Пітаўранава паступіў такі дакумент:
СПЕЦИАЛЬНОЕ ДОНЕСЕНИЕ
по т. н. подпольной антифашистской организации «Союз борьбы против фашизма»
В результате проведения дальнейших агентурно-оперативных мероприятий, выявлены и взяты в агентурную разработку ряд участников т. н. подпольной антифашистской организации «Союз борьбы против фашизма», существовавшей якобы в лагерях советских военнопленных и гражданских лиц (…)
Из числа участников, установленных и взятых в агентурную разработку, оперативного внимания заслуживают:
Хазан Виктор Львович (…)
При прохождении фильтрации Хазан показал, что находясь в лагере Бухенвальд, он состоял членом антифашистского (…) подпольного центра и сам лично организовывал освобождение советских граждан, находящихся в лагере, путем вооруженного восстания (…)
Допрошенный совместно с Хазаном находившийся в коцлагере репатриант Базилевский показал, что никакого действующего организационного комитета в концлагере не существовало (…) Далее он рассказал, что с подходом частей американской армии, содержавшиеся в лагере советские граждане сами стихийно разогнали остатки слабой немецкой охраны и вышли из лагеря, никакого вооруженного восстания в лагере не было (…)
Разработка Хазан ведется в направлении разоблечения его как возможного агента иноразведки
(…)
Былы вязень Базілеўскі відавочна брахаў. Безумоўна, яго прымусілі – у чэкістаў было багата спосабаў выбіць з чалавека патрэбныя ім сведчанні. Між іншым, на падазроных сведчаннях гэтага Базілеўскага і будуецца ўсё абвінавачванне супраць паўстанцаў концлагера.
Але ж брахня тая відавочная нават для чалавека, далёкага ад бухэнвальдскіх рэалій. “Савецкія грамядзяне”, знясіленыя голадам, катаваннямі і цяжкой працай, “стыхійна разганяюць” дзве сотні адгадаваных і трэніраваных на забойствы эсэсаўцаў.
Бухенвальдскі вязень Віктар Хазан быў не адзіным аб’ектам аператыўна-чэкісцкіх мерапрыемстваў.
Из специального донесения МГБ
(…)
Емец Пётр Кузмич в 1942 г. добровольно выехал в Германию, где неоднократно якобы за побеги из концлагерей и антифашистскую агитацию арестовывался гестапо и содержался в разных тюрьмах Германии.
В январе 1944 г. Емец был арестован и направлен в концлагерь «Бухенвальд», где и вступил в члены т. н. «антифашистской организации»
(…)
Мамот Николай Алексеевич (…), находясь в Германии, трижды совершал побеги из лагеря, за что подвергался арестам со стороны гестапо, а затем был направлен в концлагерь «Бухенвальд».
(…) Мамот во время его пребывания в фашистском концлагере “Бухенвальд” состоял в подпольной антифашистской организации, изготовлял гранаты и компасы для участников организации, содержащихся в концлагере.
Разработка Мамот ведется в направлении разоблачения его в принадлежности к агентуре американской разведки.
Усяго ў дакуменце фігуруе восем былых вязняў Бухенвальда – удзельнікаў паўстання 15 красавіка 1945 года. Усім ім савецкая ўлада дэманструе паказальны недавер – словы “нібыта арыштоўваўся гестапа”, “быццам бы быў удзельнікам антыфашысцкай арганізацыі” сустракаюцца на кожнае старонцы, прытым перад словазлучэннем “антыфашысцкая арганізацыя”, па традыцыі савецкіх контрпрапагандыстаў і агітатараў, стаяць словы “так званая”.
На добры розум, савецкая ўлада мусіла падняць тых вязняў Бухенвальда на ідэалагічны шчыт: маўляў, нашы савецкія грамадзяне змагаліся з фашысцкае гідрай, клалі свае маладыя жыцці за Вялікую Перамогу!
Чаму такога не адбылося?
Пытанне мае як мінімум два адказы.
Першы: Бухенвальд вызваліла не гераічная Савецкая Армія, а амерыканцы (якія, як вядома, увогуле з Гітлерам не ваявалі, а адкупаліся ад вайны сваёй паганай тушонкай для насельніцтва СССР). А ўсе датычныя да амерыканцаў савецкія грамадзяне, хай нават і былыя вязні концлагероў, аўтаматычна траплялі ў спіс “магчымых шпегуноў”.
Из специального донесения МГБ
(…)
Анализом имеющихся в МГБ материалов по т. н. «подпольной антифашистской организации» установлено, что никакой единой антифашистской организации в концлагере «Бухенвальд» не существовало, что названная организация была легендирована советскими гражданами из числа антисоветского элемента, с целью сокрытия своей преступной деятельности, при активном участии отдельных офицеров английской и американской армии.
В целях активизации агентурно-оперативной работы (…), нами в УМГБ спущены подробные ориентировки, а также указания по разработке конкретных лиц, подозрительных в принадлежности к агентуре иноразведок
(…)
Пра другую прычыну ў “спецыяльным паведамленні МГБ” не напісана, але яна – навідавоку. Змагацца з “гідрай фашызму” можна было толькі на франтах Вялікай Айчынай, пад мудрым кіраўніцтвам Камуністычнай партыі, ці хаця б у партызанскіх атрадах, пад кіраўніцтвам той жа партыі. Усе самадзейныя змаганні (то бок без палітрукоў, асабістаў і кіраўнікоў партарганізацый) выглядалі занадта падазронымі, каб выдаваць на праўду.
Менавіта таму амаль усе ўдзельнікі паўстання ў Бухенвальдзе ў 1947-1948 гадах адправіліся на Калыму, у Сібір і ў Казахстан. Дзе, напэўна мелі мажлівасць параўнаць дзве лагерныя сістэмы: нацысцкую і савецкую.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра захады Ватыкана наладзіць дыпламатычныя адносіны з СССР, а таксама пра тое, чым тыя захады скончыліся.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання “608”