Справа 1948 г. “Немцы паабяцалі мне сытнае жыццё і ўладу ў вёсцы..”



Падчас Другой Сусветнай вайны большасць савецкіх грамадзянаў ішлі служыць ва “усходнія часткі” Вермахта, Waffen-SS і паліцыі абсалютна добраахвотна. Бывалі, безумоўна, выпадкі, калі савецкія вайсковапалонныя прымалі прапановы вярбоўшчыкаў,  каб такім чынам вырвацца з лагера, а потым уцячы. Вядомыя прэцэдэнты, калі ў тыя ж паліцаі запісвалі з мусу. Здаралася, што на службу гітлераўцам ішлі, каб дапамагчы землякам, ці каб адпомсціць Саветам за рэпрэсаваных бацькоў, ці каб бараніць родную вёску ад тых савецкіх партызан, якія займаліся рабаўніцтамі і забойствамі сяльчанаў. Што, зрэшты, тых калабарантаў не апраўдвае.

Але ж насамрэч падобных выпадкаў на агульным фоне небагата.

Са следчых справаў большасці савецкіх грамадзянаў, асуджаных за дзяржаўную здраду, вынікае відавочнае: служба гітлераўцам была актам іх свабоднага і непрымусовага волевыяўлення.

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_01

Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі і “Смерш” распачалі паляванне на “паліцаеў” яшчэ напрыканцы вайны. Доўжылася яно ажно да канца 70-х гадоў. Абсалютная большасць тых “паліцаеў” была арыштаваная і адпраўленая ў ГУЛАГ да пачатку пяцідзесятых.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

25 октября 1948 г.

Легкобыт Михаил Протасович, 1921 г. р., гр. СССР, беспартийный, из крестьян, образование 5 классов, репатриированного из Германии…

Легкобыт М. П., находясь на фронтах Великой Отечественной войны, изменил Родине, сдался в плен немцам. Из немецкого плена прибыл в оккупированное немцами с. Красное и сразу же поступил на должность полицейского.

Будучи полицейским, Легкобыт М. П. производил аресты.

(…)

Находясь в г. Граево (Польша), в  декабре 1942 г. добровольно вступил в немецкий батальон «шутцполиции», и был направлен в Сувалки, где прошел трехмесячную специальную подготовку.

После обучения в школе «шутцполиции» занимался карательной деятельностью на территории Польши.

Ст. оперуполномоченный Криворожского МГБ майор Клименко

Біяграфія арыштаванага Міхаіла Легкабыта абсалютна тыповая для для падобнай публики: служба ў Чырвонай арміі, палон, лагер вайсковапалонных…

Праўда, з лагера ў Магілёве Легкабыт здолеў уцячы і нават у нейкі цуд патрапіць у родную вёску Краснае. Але ж там чамусці паступіў на службу ў  паліцыю.

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_02

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_03

Из протокола допроса Легкобыта М. П.

30 ноября 1948 г.

ВОПРОС: После бегства из лагеря вы вернулись в с. Красное. Почему вы пошли в полицию, а не присоединились к партизанам?

ОТВЕТ: Как я уже показал, в с. Красное я несколько дней проработал рабочим. Потом со мной встретился начальник немецкой жандармерии, фамилии его не знаю, начальник краснянской сельской полиции Рябенок Дмитрий и переводчица, фамилии тоже не знаю. Немцы пообещали мне сытую жизнь и власть в деревне.

Да вайны Легкабыт быў добрасумленным калгаснікам – прынамсі, ніякіх заганаў за ім заўважана не было. У Чырвонай арміі ён быў добрасумленным салдатам і нават атрымаў падзяку камандвання. А пад акупацыяй ён стаў такім жа добрасумленным паліцаем.

Из протокола допроса Легкобыта М. П.  

12 ноября 1948 г.

ВОПРОС: Чем вы занимались в сельской полиции с. Красное?

ОТВЕТ: Что мне приказывали, то я и делал.

ВОПРОС: Свидетели подтверждают, что вы обыскивали и арестовывали односельчан, которые были вашими соседями. Что вы можете сказать по этому поводу?

ОТВЕТ: У меня был приказ командования.

Увосень 1943 года Легкабыт быў адпраўлены ў польскі горад Граева і пасля вышкалу ў паліцэйскай школе надзеў форму 101-га батальона “шутцпаліцыі”. На Падляшшы гэтая частка была вядомая найперш удзелам у задушцы паўстання жніўня 1943 г.  у беластоцкім гета. Праўда, Легкабыт паступіў у 101-шы батальон ужо пасля таго, як амаль усе 3000 абаронцаў гета былі знішчаныя. Але можна не сумнявацца: калі б ён браў удзел у ліквідацыі яўрэяў, то таксама рабіў бы гэта добрасумленна.

У 101-м батальоне “шутцпаліцыі” Легкабыт праслужыў да канца 1944 г. Удзельнічаў у карных аперацыях супраць мірнага насельніцтва на Падляшшы, ваяваў з Арміяй Краёвай і беларускімі  партызанамі.

Напачатку 1945-га ён перабраўся ў Дрэздэн, дзе ўступіў у «Русскую освободительную армию» генерала Уласава.

Далей былі палон, “Смерш”, следства і суд.

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_04

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_05

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_06

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_07

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_08

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

18 апреля 1949 г. военный трибунал Киевского военного округа на закрытом судебном заседании в г. Чернигове, рассмотрев дело военнослужащего Советской армии Легкобыта М. П.,

(…)

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_09

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_10

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_11

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_12

ПРИГОВОРИЛ

Легкобыта Михаила Протасовича лишить свободы сроком на 10 лет с отбыванием в исправительных лагерях Союза ССР.

Не выключаецца, што і ў ГУЛАГу Легкабыт мог стаць ці лагерным стукачом, ці брыгадзірам, ці нават далучыцца да “сук” – сваеасаблівай катэгорыі крымінальнікаў кшталту “блатных”. Бо такіх, як ён, цікавілі толькі сытае жыццё і ўлада.

2016-08-30_achromienka_na_uliku_kdb_23_13

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся, што ў сталінскія часы азначалі літары “ЧСВР” і як гэтая абрэвіятура ў асабістай справе нявечыла чалавечыя лёсы.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “ОФ-3177”