Справа 1948 г. “Ніякай літасці паразітам і лайдакам!..” Як савецкая ўлада змагалася з “дармаедамі”
Вызваленне Еўропы ад гітлераўскай чумы надта адмоўна паўплывала на вызваліцеляў. Асабліва гэта тычылася тых вызваліцеляў, якія паходзілі з вёсак. Як высвятлілася, калгасаў не было ані ў Польшчы, ані ў Чэхаславаччыне, ані ў Югаславіі, ані ў іншых краінах. Але сялянскае жыццё ў тых краінах нават за часамі гітлераўскай акупацыі было, прынамсі, не горшым, чым савецкае “калгаснае шчасце” ў пасляваенны час.
Шмат хто з сялянаў задаваўся пытаннем: а чаму б і нам не паспрабаваць жыць са сваёй гаспадаркі, як тыя ж палякі ці чэхі?
Гэтыя антысавецкія настроі не засталіся па-за ўвагай партыі і ўраду. А Дзяржаўнай бяспекі – і пагатоў.
* * *
З 1930 і па 1966 год у калгасах была ўласная валюта, якая называлася “працадні”: позначкі ў канторскіх кнігах, так званыя “палачкі”. На практыцы гэта азначала, што калі чалавек працаваў ад рана да позна, то атрымліваў адну “палачку”, а калі працаваў ад рана да рана ўдарна – цэлых паўтары. І толькі ў канцы года, пасля здачы часткі ўраджая дзяржаве, тое ж калгаснае начальства вырашала, колькі трактарыст ці даярка за адзін працадзень атрымае: 200, 300, 600 ці 900 грамаў збожжа.
Як тыя калгаснікі жылі да канца года, чым гадавалі дзетак – нікога не цікавіла. Крыху ратавалі грады, а таксама свойская жывёла, але калгасная праца забірала ўвесь час; гаспадаркай займаліся старыя ці дзеці.
1947 год выдаўся надзвычай неўрадлівым і ў Беларусі, і ва Украіне. Нават тыя, хто працаваў ударна і меў па 600-700 запісаных “палачак”, у канцы года атрымалі па 50-100 грамаў збожжа за працадзень. Дыстрафія, цынга і галодныя смерці былі звычайнай з’явай. Вяскоўцы ўсімі праўдамі і няпраўдамі ігнаравалі бессэнсоўную працу. Рабіць было выгодней на сябе – па прыкладу тых жа сялянаў “вызваленай Еўропы”. А калгаснікамі пры гэтым лычыцца адно для блезіру…
Савецкая ўлада адрэагавала рэпрэсіямі: па хуткім часе з’явіўся дакумент, у якім усе, хто не хацеў працаваць за “палачкі”, называліся “антыграмадскімі элементамі” і “лайдакамі”.
Ці “дармаедамі”, у перакладзе на цяперашнія рэаліі.
МИНИСТЕРСТВО ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
26 июня 1948 г.
СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ
О выселении антиобщественных и паразитических элементов согласно Указу Президиума Верховного Совета Союза ССР от 21 февраля 1948 г.
В соответствии с Указом Президиума Верховного Совета Союза ССР (…) продолжают проводиться мероприятия по выселению (…) лиц, злостно уклоняющихся от трудовой деятельности и ведущих антиобщественный, паразитический образ жизни.
(…)
Издание Указа Президиума Верховного Совета СССР от 21 февраля и проводимые мероприятия по выселению антиобщественных, паразитических элементов, оказало большое влияние на дальнейшее организационное укрепление колхозов, улучшило трудовую дисциплину в колхозах и повысило производительность труда колхозников.
Значительно сократились случаи невыхода колхозников на работу и почти изжита существовавшая до этого практика обхода бригадирами колхозников с целью вызова их на работу в колхоз.
(…)
В настоящее время на работу ежедневно выходит свыше 90 % колхозников, которые начинают работу в 4-5 утра и заканчивают в 8 вечера
(…)
Якім чынам адбывалася “выселенне антыграмадскіх і паразітычных элементаў” і хто ў тыя элементы трапляў?
Траплялі туды, па-першае, тыя, у каго бракавала мінімума “працаднёў”, а ў 1948 годзе мінімальным паказчыкам было 400 “палачак” на чалавека на 365 каляндарных дзён. Па-другое – аднаасобнікі, якія злосна ў калгас не запісаліся. Па-трэцяе – усе, хто не падабаўся калгаснаму начальству; найчасцей такім прыпісвалі “супрацоўніцтва з фашыстамі” падчас вайны, а ў тым разе, калі кандыдат на высяленне быў на фронце ці ў эвакуацыі – “антысавецкія настроі” і “злоснае ўхіленне ад працы”. Па-чацвёртае – хворых, якія не маглі працаваць, але і прынесці адпаведную даведку не маглі таксама; не ва ўсіх калгасах былі фельчары.
Высяленнямі фармальна займаліся калгасныя сходы, але на практыцы высялялі па аднаасобных загадах старшынь калгасаў і партыйнага начальства.
Як і мае быць, шчаслівыя калгаснікі горача вітала чарговы крок улады:
ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ МГБ
(…)
Широкие массы колхозного крестьянства с большим политическим подъемом и трудовым энтузиазмом отвечают на мероприятия партии и правительства, направленные на укрепление колхозов, очищение их от антиобщественных, паразитических элементов.
Член колхоза Руденко, в беседе с колхозниками говорил: «…Я старик, а работаю в колхозе ежедневно, так как это для блага нашего народа, а в колхозе есть много рвачей, против которых направлен Указ…»
(…)
Член колхоза Баранник на общем собрании колхоза сказал: «…Мы сражались за Родину, за счастье народа, за укрепление колхозов, поэтому всех паразитов, мешающих строить колхозную зажиточную жизнь, необходимо немедленно выселить, а нам работать честно, выходить на работу в поле с восходом солнца и работать до захода…»
Зрэшты, сустракаліся і відавочна антысавецкія выказванні:
(…)
Колхозник Шатохин, обсуждая Указ Президиума Верховного Совета СССР, говорил «…Советская власть перешла на помещичье-крепостнический метод. Во время крепостного права мужик один раз в году мог перейти от одного помещика к другому. Это было рабство, а вот сейчас у нас недалеко ушли от этого рабства»
Падобных антысаветчыкаў высылалі таксама – не гледзячы на франтавое мінулае ці якія ранейшыя заслугі, прытым разам з бацькамі ў высылку абавязкова выпраўлялася ўся яго сям’я. Месцам высылкі былі абраныя раёны, якія выключалі масавыя ўцёкі:
ИЗ ПОСТАНОВЛЕНИЯ СОВЕТА МИНИСТРОВ СОЮЗА ССР:
Обязать Министерство внутренних дел СССР лиц, выселяемых (…), направлять в отдаленные районы в бассейнах рек Оби, Енисея и Лены для работы:
а) на предприятиях Дальстроя и Главспеццветмета МВД, исправительно-трудовых лагерей МВД, на железнодорожном строительстве МВД;
б) на предприятиях горно-рудной, лесной, угольной, рыбной промышленности и Министерства речного флота;
в) в совхозах указанных районов поселения
Фармальна Указ не закранаў Беларускую ССР, выкашаную даваеннымі дэпартацыямі, а таксама вайною: людзей у вёсках і так заставалася вобмаль. Але гэта не азначае, што высяленні не тычыліся нашых землякоў.
ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ МГБ
(…)
Колхозник Ляшкевич В. Н., уроженец с. Дублин Брагинского р-на БССР, желая уклониться от работы в колхозе им. Шевченко с. Олишевка Черниговской области, устроился сторожем, пояснив свое решение якобы ранениями, полученными на фронте. Установлено, что Ляшкевич В. Н. вместе со своим сыном Ляшкевич С. В. организовали незаконный гончарный промысел с целью спекуляции.
Член колхоза (…) Сипко, инвалид Отечественной войны, заявил на колхозном собрании: «…Я без руки, однако выработал 500 трудодней, а что сделали для колхоза эти тунеядцы? Им не место среди нас… Я прошу применить этот Указ к лодырям, тунеядцам и спекулянтам»
(…)
У месцах высылкі “у басейнах ракі Об, Енісей і Лена” для дармаедаў працы не знайшлося. Датаго ж, большасць высланых былі хворымі і інвалідамі, і іх даводзілася ўтрымліваць коштам дзяржавы. Ужо не кажучы пра пабудову для тых дармаедаў жытла і мінімальнай інфраструктуры.
Але савецкая ўлада не любіла вызнаваць уласныя памылкі; высланым дазволілі вярнуцца дахаты толькі ў 1956 годзе.
* * *
У наступнай перадачы мы прыгадаем чуткі, папулярныя ў масавай савецкай свядомасці сямідзесятых-васьмідзесятых гадоў, а таксама дазнаемся, якія чуткі былі для чэкістаў карыснымі, а якія – не вельмі.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання “654”.