Справа 1949 г. “Русская освободительная армия” супраць беларускіх партызан



У сярэдзіне 1942 года ў нямецкім палоне было каля трох з паловай мільёнаў чырвонаармейцаў. Яны паміралі з голаду, каналі ад хвароб і эпідэмій, іх рэгулярна расстрэльвалі за непакорнасць і спробы ўцёкаў. Але ж колькасць палонных вайскоўцаў усё адно заставалася крытычнай, і  гэта стварала нацыстам вялікія праблемы: мільёны людзей трэба было недзе трымаць, а таксама карміць, ахоўваць і хаваць.

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_06

Паразка нацыстаў пад Масквой і падштрухнула кіраўніцтва Трэцяга Райха да стварэння «Русской освободительной армии», а таксама шматлікіх “усходніх батальонаў” на службе Вермахта і казачых частак на службе СС.

Падчас вярбоўкі добраахвотнікаў у калабаранцкія фармаванні высвятлілася, што ўся пафасная прапаганда перадваенных часоў пра “савецкі патрыятызм” была пшыкам. На службу немцам пнуліся не толькі згаладалыя ў лагерах вайсковапалонныя. Вядома багата выпадкаў, калі на бок Вермахта пераходзілі цэлыя ўзводы і роты  нават палкі Чырвонай Арміі.

Большасць тых здраднікаў “Смерш” і МГБ пералавілі яшчэ да канца вайны. Але ж здаралася, што былыя карнікі доўга і шчасліва жылі пад чужымі прозвішчамі нават дзясяткі гадоў…

З канца вайны ў Ноўгарад-Сіверскім раёне, што ва ўкраінска-беларускім сумежжы, жыў непрыкметны дзядзька па прозвішчы Білык. Жыў на хутары, працаваў у калгасе, ні з кім асабліва не сябраваў і пра мінулае сваё нікому не расказваў.

19 сакавіка 1949 года Ларыёна Білыка выклікалі ў калгасную кантору, дзе яго чакала аператыўная група МГБ…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

1949 г., марта месяца, 23 дня.  гор. Новгород-Сиверский

Я, оперуполномоченный Н-Сиверского РО МГБ Черниговской области, капитан Фельдман, рассмотрев поступившие в РО МГБ материалы о преступной деятельности Белик Иллариона Дорофеевича, 1908 г. р., уроженец села Поповка Н-Сиверского р-на

(…)

НАШЕЛ

Что Белик, будучи на службе в рядах Советской армии, в ноябре 1941 г. пленен немцами, в мае 1942 г. изменил Родине, добровольно стал на службу в 605 восточный батальон, где находился на службе с марта 1942 по май 1943 г. на должности командира отделения, имел звание унтер-офицера, нес охранную службу (…)  в р-не городов Шклов и Орша.

Нагодай для арышту сталі паказанні Мікалая Пуліна, ураджэнца Яраслаўскай вобласці, які ўжо сядзеў у турме МГБ і служыў разам з Ларыёнам Білыкам. Але ж не ў Чырвонай арміі, а ў 605-м батальёне РОА, вядомым сваімі зверствамі на тэрыторыі Беларусі.

Ларыён Білык выдатна разумеў, што якія заўгодна сведчанні супраць сябе адно пагоршаць яго сітуацыю. Тым больш, што ягоная служба ў “Русской освободительной армии» была зафіксаваная ў трафейных нямецкіх дакументах.

У турме Білык сімуляваў хваробу, але ж гэта яго не ўратавала. Ягоныя саслужыўцы па “РОА” Мікалай Пулін і Міхаіл Жебракоў, якіх этапавалі ў Чарнігаў ажно з Краснаярска, па поўнай праграме давалі на яго сведчанні.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого ПУЛИНА Николая Алексеевича

ВОПРОС: Уточните, когда был организован карательный 605 «Восточный батальон русско-освободительной армии»?

ОТВЕТ: 605-ый батальон «РОА» был организован в мае 1942 г. в рабочем поселке Осинторф, где в то время формировались и другие карательные батальоны. После того, как полностью батальон был сформирован и вооружен, он был направлен в Шкловский район Могилевской области для борьбы с партизанским движением (…) За период своего пребывания в Шкловском районе 605-ты «Восточный батальон» неоднократно проводил операции против партизан и мирных советских граждан.

(…)

ВОПРОС: Чем занимался в 605-м батальоне Илларион Билык?

ОТВЕТ: Илларион Билык был командиром отделения, унтер-офицером «Русской освободительной армии». Он лично участвовал в карательных операциях против партизан в Шкловском и Оршанском районах и убивал мирных жителей.

Самога Ларыёна Білыка атрымалася дапытаць толькі праз месяц пасля арышту. Ад службы ў “РОА” ён адвярцецца не мог – занадта сур’ёзна выглядалі доказы. Але ж удзел у карных акцыях супраць беларусаў усяляк абвяргаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого БИЛЫКА Иллариона Дорофеевича

ВОПРОС: Следствие располагает данными, что вы участвовали в бою против советских партизан недалеко от деревни Межево Оршанского района. Расскажите о вашем участии.

ОТВЕТ: Я действительно был в Межево, однако мой взвод был в резерве, и ни в каких боевых действиях я не участвовал.

Але ж у турме МГБ знаходзіўся былы камандзір Ларыёна Білыка, Міхаіл Жабракоў. Які з радасцю і паказаў на нядаўняга унцер-афіцэра “Русской освободительной армии».

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

обвиняемого Жебракова Михаила

ВОПРОС: Что вам известно об участии Билыка в карательных акциях?

ОТВЕТ: В местечке Березино Могилевской области в мае 1942 г. мы участвовали в облаве на партизан. Билык лично задержал трех человек – старика, старуху и их внука. Он требовал сознаться от них, что они партизаны. Те отказались, и тогда Билык доставил их в гестапо. Там их допросили и приказали расстрелять, и Билык с Пулиным расстреляли их из винтовок.

(…)

В октябре 1942 г. мы были в Староселье, недалеко от Шклова. Мы занимались облавами на партизан. На нашем штабе висел флаг «Русской освободительной армии». Был ветер и флаг упал на дорогу, рано утром по нему проехала телега. Билык и еще двое бойцов, фамилий не помню, один из Саратова, а другой из Москвы, нашли владельца телеги из местных и его расстреляли.

(…)

В деревне Межево Оршанского района мы стояли осенью 1942 г. Мы подошли к деревне Раи, партизаны начали нас обстреливать. Мы применили артиллерию, стреляли прямой наводкой по домам. Когда стрельба прекратилась, мы вошли в деревню. Там было много трупов, в основном мирных жителей. Некоторые еще были живы. (…) Их достреливали лейтенант Громов из Ленинграда, а также лейтенант Бурцев, рядовой еще несколько человек, фамилий которых не помню, и Билык.

(…)

По приказанию немцев деревня Раи была полностью сожжена, а имущество разграблено.

З матэрыялаў следчай справы вынікае, што Білык нават не спрабаваў знайсці нейкія апраўданні. На яго паказалі не толькі былыя падначаленыя па 605-м батальёне «Русской освободительной армии». У следчага былі трафейныя дакументы, прытым немцы вельмі дбайна фіксавалі ўдзел кожнага фармавання ў той ці іншай карнай акцыі. Акрамя таго, чарнігаўскае МГБ зрабіла запыт беларускім калегам. Тыя даволі хутка знайшлі відавочцаў зверстваў “Русской освободительной армии», якія і далі сведчанні.

У іншы час і Білыка, і Жабракова, і Пуліна, і астатніх карнікаў з “РОА” напэўна чакаў бы расстрэл. Але ж смяротнае пакаранне ў СССР было ў 1947 годзе скасаванае. Усе фігуранты справы “605-га батальёна” атрымалі па 15 гадоў лагероў. Далейшы іх лёс у следчай справе не прасочваецца.

* * *

І гэтую следчую справу, і шматлікія іншыя матэрыялы, прысвечаныя зверствам расейскіх калабарантаў супраць мірнага насельніцтва, савецкія спецслужбы дбайна засакрэцілі. Што не дзіўна: адразу пасля 1945 года сцвярджэнне, што “роля вялікага расейскага народа была вырашальнай ў перамозе над фашыстамі” стала афіцыйнай дактрынай.

Усялякія згадкі пра “РОА”, “РОНА”, расейскіх казакаў з Вафен-СС, дывізіі СС “Русланд”, “Русский корпус СС» і іншых калабаранцкіх фармаваннях, якія знішчалі тых жа беларусаў пад расейскім трыколерам, у гэтую канцэпцыю відавочна не ўпісваліся.

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_01

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_02

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_03

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_04

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_06

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_07

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_08

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_09

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_10

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_11

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_12

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_13

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_14

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_15

 

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_16

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_17

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_17

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_18

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_19

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_20

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_21

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_22

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_23

2016-10-28_achromienka_na_uliku_kdb_35_24

* * *

Тэма нашай наступнай гутаркі – антысавецкія выступы савецкага пралетарыята, таго самага, які, паводле ленінска-сталінскага вучэння, і быў “гегемонам рэвалюцыі”.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “750-ОФ”