Справа 1949 г. “Справа філатэлістаў”, альбо Стратэгія непрамых дзеяў



У вайсковай справе існуе тэрмін “Стратэгіі непрамых дзеяў”. Дзе, сярод іншых пунктаў, ёсць і такі: каб знішчыць ворага, не абавязкова наступаць у лоб, дастаткова знайсці слабае месца, ад якога вораг залежыць і моцна на яго ціснуць. Напрыклад, ваеначальніку зусім не абавязкова знішчаць варожую танкавую дывізію, але калі знішчыць склад з палівам і боепрыпасамі, тыя танкі ператворацца ў непатрэбныя жалезныя скрыні.

Размаітыя “стратэгіі непрамых дзеяў” выкарыстоўваліся і савецкай Дзяржбяспекай. Найчасцей – у тых выпадках, калі меркаванага ворага нельга было называць уголас з ідэалагічных ці нейкіх іншых прычынаў.

* * *

Калекцыянаванне ў СССР не было забаронена – тым больш, што калекцыянерамі былі некаторыя вядомыя камуністы і дзеячы Дзяржаўнай бяспекі.

Праўда, калекцыянаваць дазвалялася далёка не ўсё. Катэгарычна забаранялася антыкварная зброі; алебардай можна было засекчы якога партарга, а з мушкета і ўвогуле застрэліць правадыра. Бібліяфілы ўспрымаліся неадназначна: у бібліятэкі магла патрапіць і забароненая літаратура. З фотаздымкамі папулярных савецкіх акцёраў і рэжысёраў трэ’ было быць пільнымі: некаторыя з іх маглі выявіцца ворагамі народа.

А вось у збіранні манет, мінералаў ці нагрудных значкоў савецкая ўлада не бачыла ніякай крамалы. Як і ў калекцыянаванні мадэляў савецкай баявой тэхнікі ці парцэляны – асабліва, з выявамі Леніна-Сталіна, чырвонаармейцаў, сталявараў і даярак.

Філатэлістыка лічылася цалкам рэспектабельным заняткам. Яшчэ да вайны ў СССР арганізавалі “Таварыстава філатэлістаў”, з філіямі ва ўсіх сталіцах саюзных рэспублік. Праўда, мала хто ведае, што філатэлісты дбайна кантраляваліся НКВД; чальцы таго таварыства ліставаліся з замежнымі калегамі, што давала чэкістам магчымасць здабываць патрэбную інфармацыю.

Але ўвосень 1949 года ў нетрах МГБ нарадзіўся нечаканы дакумент…

МИНИСТЕРСТВО ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

8 сентября 1949 г.

ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА

об агентурно-оперативной работе среди филателистов

Анализом имеющихся в распоряжении МГБ материалов устанавливается, что деятельность филателистов (…) со времени окончания Отечественной Войны, значительно активизировалась и в ряде случаев приобретает заслуживающий оперативного внимания характер.

Этой активизации в основном способствуют иностранные филателисты и их организации, которые в последние годы настойчиво восстанавливают переписку с известными им довоенными филателистами, проживающими в СССР, а также завязывают новые связи, охотно высылая при этом различные иностранные марки, марочные каталоги, проспекты и филателистическую литературу.

При этом обращает на себя внимание то обстоятельство, что наиболее активное завязывание связей с филателистами (…) осуществляют филателисты и их филателистические организации, находящиеся в странах англо-американского блока, как то: США, Англия, Швеция, Бельгия, Франция, Финляндия, Югославия и др.

Также установлено, что наиболее значительное количество филателистов, имеющих связи с корреспондентами названных выше стран, проживает в промышленных и культурных центрах

(…)

У тым, што філатэлія была папулярная менавіта ў буйных прамысловых і культурных цэнтрах, няма нічога дзіўнага. Калекцыянаванне вымагае грашовых сродкаў, пэўнага адукацыйнага ўзроўня і ведаў замежных моваў — каб ліставацца з калегамі з іншых краін. Цяжка ўявіць калгасніка ў далёкай вёсцы, які б збіраў паштоўкі і маркі з Інданэзіі ці Цэйлону і пры гэтым пісаў лісты калекцыянерам у Нарвегію і Італію.

Але менавіта папулярнасць філатэліі сярод заможных і прасунутых гараджанаў і падалася чэкістам падазронай. У кожным філатэлісце, які атрымліваў лісты ад замежных калегаў, чэкісты пабачылі патэнцыйнага агента замежных выведак.

Гэтыя агенты і ёсць самым цікавым.

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ МГБ

(…)

По подозрению в принадлежности к иноразведке МГБ активно разрабатывается –

Певзнер Моисей Семенович, 1899 г. р., уроженец села Краснополья Чериковского района Могилевской области, еврей, из мещан, с высшим образованием, работает зам. редактора издательства «Советский писатель», проживает в г. Киеве

По имеющимся материалам на Певзнер видно, что он, работая в период с 1922 по 1927 год в радиотелеграфном агентстве (…), выезжал за границу, в частности, посетил Турцию, Египет и Палестину.

Перед выездом за границу Певзнер усиленно изучал английский язык, которым владеет в настоящее время и пользуется при переписке с иностранными филателистами.

Будучи в указанных выше государствах, Певзнер встречался с рядом иностранных представителей, а в Египте имел продолжительную беседу с начальником порта Яффа.

Агентурным путем также установлено, что Певзнер имеет родственников, проживающих в Палестине и двоюродного брата в Югославии, с которыми он в прошлом поддерживал письменную связь.

(…)

Как филателист Певзнер ведет регулярную переписку с рядом иностранных и иногродних филателистов внутри СССР.

(…)

Кроме этого, Певзнера часто посещают военнослужащие, прибывающие из советской оккупационной зоны Германии, которые снабжают его различными почтовыми марками.

(…)

Дальнейшая разработка Певзнер ведется через агентов «Д. Миронова» и «Владимирова»

(…)

Усяго ў дакладной МГБ па “справе філатэлістаў” фігуруюць дзевяць чалавек, з якіх шэсць маюць яўрэйскія провішчы.

Маркі і паштоўкі ў СССР збіралі толькі яўрэі? Вядома ж, не. Валоданне ангельскай мовай і выезд у замежную камандоўку былі злачынствам? Ані ў якім разе. Чаму ж тады чэкісты з усіх савецкіх філатэлістаў абралі пераважна яўрэяў, прытым такіх, якія валодалі замежнымі мовамі і мелі знаёмых ці сваякоў за мяжою?

Дакумент датаваны 1949 годам. А гэта, калі хто забыўся ці не ведае, той самы час, калі ў мозг савецкіх людзей крывым іржавым цвіком забівалася новая ідэалагема: маўляў, усё расейскае і савецкае з’яўляецца самым прыгожым і прагрэсіўным, а ўсё заходняе і амерыканскае – мярзотным і рэакцыйным. Ідэалагема вымагала вобразу ворагаў. Знешнім ворагам сталі “амерыканскіе імперыалісты”, а ўнутарным – “бязродныя касмапаліты”, прытым пад апошнімі найчасцей меліся на ўвазе яўрэі.

Але ж пісаць пра яўрэяў адкрытым тэкстам не выпадала: гэта фармальна супярэчыла тэзе пра “роўнасць усіх нацый у Савецкім Саюзе” і прынцыпам “пралетарскага інтэрнацыяналізму”. Менавіта таму і была прыдуманая бязглуздая “справа філатэлістаў”, прытым сярод “філатэлістычных ворагаў” чэкісты наўмысна закцэнтавалі ўвагу менавіта на яўрэйскіх прозвішчах.

Зрэшты, замест “справы філатэлістаў” у Міністэрстве Дзяржаўнай Бяспекі маглі змайстрачыць якую заўгодна іншую, такую ж абсурдную. Напрыклад – “справу аматараў дранікаў”, дзе тыя дранікі былі б абвешчаныя сымболем буржуазнага нацыяналізма. Толькі замест яўрэйскіх прозвішчаў у такую справу натуральна станавіліся беларускія, а фігуранты абавязкова б лічыліся “фашыстамі” і “агентамі імперыялістычных выведак”.

Стратэгія непрамых дзеяў у савецкіх спецслужбах была ўсеабдымнай і ўніверсальнай…

* * *

У наступнай перадачы я раскажу, як чэкісты спрабавалі паставіць пад кантроль экалагічныя рухі позняга СССР.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання “654”.