Справа 1952-53 г. “Кіеўскі ўніверсітэт часоў Уладзіміра Караткевіча”



У познесталінскія часы ВНУ былі гэтакімі параднымі вітрынамі савецкай адукацыі: “кузні савецкіх кадраў”, “выхаванне савецкай моладзі”, “маладым паўсюль у нас дарога!” У сталіцах саюзных рэспублік гэты пафас адчуваўся значна больш, чым у правінцыі.

Не варта і казаць, што вучоба у тых ВНУ была пачварна заідэалагізаваная. Напрыклад, на кафедры біялогіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта ў 1951 годзе на поўным сур’ёзе прапаноўвалі вось такую тэму для курсавой: “Міграцыя буслоў у святле марксісцка-ленінска-сталінскага вучэння”. Але ж універсітэцкі дыплом, асабліва – сталічнага ВНУ, адкрываў перад выпускніком усе дзверы. Дый пасляваеннае пакаленне прагнула вучыцца.

Каб тае прагрэсіўная моладзь не ставала на коўзкую сцежку вольнадумніцтва, антысаветчыны і нізкапаклонства перад Захадам, у кожнай студэнцкай групе шчыраваў як мінімум адзін стукач, які рэгулярна даваў справаздачы пра настроі перадавой савецкай моладзі…

* * *

Цяпер ужо ніхто не можа сказаць, чаму Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч паступіў менавіта ў Кіеўскі ўнівер, а не ў той жа Беларускі Дзяржаўны Універсітэт ім. Леніна. Але сам Уладзімір Сямёнавіч ані разу пра кіеўскі этап свайго жыцця не пашкадаваў.

Пісьмовых сведчанняў Караткевіча пра Кіеўскі “універ” пяцідзесятых гадоў не захавалася. Архівы былога КГБ УССР даюць мажлівасць не толькі адчуць атмасферу КДУ пачатку пяцідзесятых, але і прасачыць лёсы некаторых сяброў і аднакурснікаў Уладзіміра Сямёнавіча па філалагічнаму факультэту.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

24 января 1953 г.

ЗАМ МИНИСТРА ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ СССР

Генерал-лейтенанту Обручникову Б. П.

ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА

О вскрываемой антисоветской группе среди студентов Киевского Государственного госуниверситета им. Т. Г. Шевченко

5 Управлением МГБ Украинской ССР вскрывается антисоветская националистическая группа среди студентов 3-го курса филологического факультета, подозреваемая в проведении организованной враждебной деятельности

(…)

В 1951 г. от агентов «МИЛОССКОГО» и «НЕЛИ» были получены данные о том, что ВОЛОЩУК, АДАМЕНКО, ДОЦЕНКО и ДЕЙНЕКО, будучи враждебно настроенными к существующему в СССР строю, среди студентов университета высказывают недовольство советской действительностью и проявляют настроения националистического характера.

(…)

Невялікае ўлакладненне.

Фігуранты чэкісцкай распрацоўкі, якія згадваюцца ў дакладной, у 1951 годзе вучыліся на 3-м курсе філфака. Гэта азначае, што ўсе яны ведалі Уладзіміра Караткевіча, які паступіў на філфак Кіеўскага ўніверсітэта ў 1949 г. Не выключаецца, што нехта з іх мог быць караткевічаскім прыяцелем ці нават сябрам.

Цяпер – больш грунтоўнае ўдакладненне.

Якім чынам арганізовалася чэкісцкая праца ў тым жа ўніверсітэце? На кожную значную дзяржаўную ўстанову, у тым ліку і ВНУ, заводзілася так званая “літарная справа” ці “справа-фармуляр”, у якіх рэгулярна сістэматызавалася дынаміка аператыўных сітуацый, а таксама даваліся справаздачы па кантролю і распрацоўцы фігурантаў. Не варта і казаць, што асноўнай крыніцай чэкісцкіх ведаў былі агентурныя паведамленні.

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ

(…)

Агентура сообщила, что указанные лица периодически собирались на квартире у ДОЦЕНКО, где вели антисоветские националистические разговоры, читали литературу украинских буржуазных писателей, которую хранил у себя ДОЦЕНКО. Антисоветские националистические разговоры ВЛОЩУКОМ и АДАМЕНКО велись также среди студентов, проживающих вместе с ними в общежитии университета.

(…)

Дакладная на імя намесніка міністра МГБ дазваляе прасачыць усю механіку распрацоўкі маладых антысаветчыкаў.

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ

(…)

Для активизации разработки ВОЛОЩУКА, АДАМЕНКО и других в направлении вскрытия проводимой ими антисоветской деятельности, в разработку были внедрены квалифицированные агенты «ГАВРИЛОВ» и «ГЛИНКИН», которые за короткий срок вошли к ним в доверие и перекрыли имеющиеся на них материалы.

(…)

В мае 1952 г. агент «ГАВРИЛОВ» сообщил, что ВОЛОЩУК в беседе с ним в присутствии агента «МИЛОССКОГО» о своих антисоветских выступлениях на семинарских занятиях заявил, что он питает ненависть к существующему советскому строю и его открытые высказывания делаются с целью сплотить вокруг себя группу единомышленников и обратить на себя внимание людей, связанных организационно с антисоветским подпольем.

(…)

Это донесение «ГАВРИЛОВА» было подтвержден сообщением «МИЛОССКОГО».

Стукачы “Нэлі”, “Гаўрылаў”, “Глінкін” і “Мілоскі” не дарма пісалі даносы на аднакурснікаў. Праз поўгады чэкісцкі начальнік, які курыраваў тую справу, нарэшце сказаў каманду “фас!”

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ

(…)

В целях персечения враждебной деятельности указанной группы лиц, 19 декабря 1951 г. нами подвергнут аресту ВОЛОЩУК Г. П.

(…)

18 января 1953 г. на основании агентурных данных, а также показания ВОЛОЩУКА и свидетелей нами арестован АДАМЕНКО Н. П.

(…)

Наряду с ведением следствия по делу ВОЛОЩУКА и АДАМЕНКО нами продолжается активная разработка оставшихся на свободе ДОЦЕНКО и ДЕЙНЕКО.

Дальнейшую разработку ведем в направлении полного вскрытия преступной деятельности (…)

О результатах будем докладывать.

Зам. министра Государственной Безопасности УССР

Полковник госбезопасности БРОВКИН

Лёс антысаветчыка Валашчука па архівах не прасочваецца. А вось Мікалай Адаменка па прысуду атрымаў 10 гадоў, з якіх тры гады, да амністыі, адбываў на лесапавале. Мікалай Адаменка пагэтуль жыве на Чарнігаўшчыне і, напэўна, можа багата распавесці і пра атмасферу, якая панавала ў Кіеўскім універсітэце напачатку 50-х, і пра Уладзіміра Сямёнавіча, з якім у тым універсітэце вучыўся.

Ці прысутначала ў агентурных паведамленнях прозвішча “Караткевіч”? Безумоўна, так. Але ж у справе “антысавецкіх філолагаў” Уладзімір Сямёнавіч, на шчасце, не згадваецца. Магчыма, Караткевіч, які ніколі не быў адданым прыхільнікам савецкае ўлады, і быў бы арыштаваны па якой-небудзь наступнай антысавецкай справе, прыдуманай ці сапраўднай, але неўзабаве памёр Сталін, і мёртвая хватка Дзяржбяспекі ў ВНУ крыху саслабела…

Так што можна лічыць, што філолагу Караткевічу проста пашэнціла.

* * *

Наступным разам мы з вамі згадаем легендарыя часы незалежнага прафсаюза “Салідарнасць” і таксама пра тое, як змагалася з ім савецкія чэкісты, у тым ліку – і на тэрыторыі СССР.

 

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 449