Справа 1952 г. “Яўрэйскія дактары – вылюдкі рода чалавечага”



13 студзеня 1953 года ў газеце “Праўда” было надрукавана ўрадавае паведамленне – “Арышт групы дактароў-шкоднікаў”. Абсалютная большасць арыштаваных была яўрэямі.  Дактароў-шкоднікаў вінавацілі ў наўмысна няправільным лекаванні савецкіх правадыроў і ў тым, што дактары нібыта спрычынілся да іх смерці, а таксама ў спробе забойства савецкіх маршалаў.

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_01

Пра арыштаваных “Праўда” пісала: “Установлено, что все эти врачи-убийцы, ставшие извергами человеческого рода, растоптавшие священное знамя науки и осквернившие честь деятелей науки, — состояли в наемных агентах у американских разведок».

Так распачалася “справа дактароў” – ці не самая вядомая кампанія дзяржаўнага антысемітызму ў СССР.

Паведамленне пра арышт “дактароў-шкоднікаў” была вынікам доўгай працы МГБ па абвінавачванні савецкіх яўрэяў у антысавецкай дзейнасці. Яшчэ ад пачатку 50-х яўрэяў пачалі шалёна цкаваць, а дактароў яўрэйскай нацыянальнасці – татальна арыштоўваць…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ НА АРЕСТ

21 декабря 1952 г.

г. Львов

Начальник 1-го отделения 8-го отдела Управления Контрразведки МГБ Прикарпатского военного округа майор Величко, рассмотрев материалы о преступной деятельности ст. врача в/части 82 648 майора медицинской службы Фейгина Бориса Григорьевича (…)

НАШЕЛ

Фейгин Б. Г., будучи на службе в Советской Армии в 1949-52 гг. (…) используя националистические предрассудки, распространял измышления на национальную политику СССР, на советское правительство и советскую действительность.

НА ОСНОВАНИИ ИЗЛОЖЕННОГО ПОСТАНОВИЛ

Фейгина Бориса Григорьевича подвергнуть аресту и обыску, а также наложить арест на принадлежащее ему имущество.

З матэрыялаў следства вынікае, што маёр медычнай службы Фейгін шчыра не разумеў, за што яго арыштавалі. Ён браў удзел у Вялікай Айчынай, абараняў Ленінград, меў арданы і медалі… Дый па службе да яго не было ніякіх прэтэнзій!

На першым жа допыце Фейгіну і патлумачылі, якія прэтэнзіі да яго мае МГБ: “абураўся закрыццём Яўрэйскага тэатра ў Маскве” і “гаварыў, што асобам яўрэйскай нацыянальнасці ў СССР забараняюць прасоўвацца па службе”.

Невядома, ці катавалі таго Фейгіна у МГБ, але ж сваю віну ён вызнаў на першым жа допыце.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

22 декабря 1952 г.

ВОПРОС: Вы арестованы за антисоветскую деятельность. Покажите, в чем конкретно она отражалась.

ОТВЕТ: Находясь на службе (…), я в разговорах с сослуживцами офицерами протаскивал вредные Советскому государству измышления на национальную политику в СССР. Клеветнически утверждал, что Советское правительство в настоящее время изменило политику в отношении граждан еврейской национальности…

Зрэшты, змена савецкая палітыкі ў дачыненні савецкіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці была навідавоку. Напрыканцы 1952 года ўсе газеты, ад “Праўды” і да раёнак, публікавалі злосныя фельетоны пра яўрэяў і не менш злосныя карыкатуры на іх жа. Але канстатацыя “змены нацыянальнай палітыкі” была дзяржаўным злачынствам.

Так ці інакш, але кантрвыведнікам было мала арышта аднаго Фейгіна. Патрабавалася стварыць “злачынную сіянісцкую групу”. Цягам наступных двух месяцаў у вайсковай частцы, дзе служыў маёр Фейгін, былі арыштаваныя абсалютна ўсе афіцэры-яўрэі і нават тыя афіцэры, чые жонкі былі яўрэйкамі.

ПОСТАНОВЛЕНИЕ О ВЫДЕЛЕНИИ МАТЕРИАЛОВ ИЗ СЛЕДСТВЕННОГО ДЕЛА

Начальник 1-го отделения 8-го отдела контрразведки МГБ ПрикВО, майор Величко (…)

НАШЕЛ

Показаниями обвиняемого по настоящему делу Фейгина Бориса Григорьевича изобличаются в распространении антисоветских националистических измышлений:

Майор медицинской службы Каценко.

Кравец Нафтула, ст. лейтенант, командир взвода.

Феллер, старший лейтенант медицинской службы.

Питлер Яков Абрамович, майор.

Картавченко Василий Александрович, полковник.

Левит Задасия Шулимовна, она же Ада Александровна, жена зам. командира части Картавченко.

Заславский, подполковник медицинской службы.

Лифшиц, майор медицинской службы.

Шехтман, майор медицинской службы.

Грач, майор.

Вилис Ефим Маркович, майор.

Сирота, майор медицинской службы.

Гофман, старший лейтенант медицинской службы.

Чеботарев, капитан.

Усім арыштаваным неадкладна высунулі абвінавачванне ў шкодніцтве і антысавецкай агітацыі.

Тым часам следства выбівала патрэбныя сведчанні з самога Фейгіна. І тут здарылася нечаканае: злосны шкоднік-яўрэй, чыя віна нібыта была даведзеная, абвесціў галадоўку. Прычына была навідавоку – Фейгін проста не хацеў сведчыць супраць сяброў і саслужыўцаў.

АКТ

Помощник военного прокурора ПрикВО полковник юстиции Максимов и начальник 1-го отделения 8-го отдела контрразведки МГБ майор Величко составили настоящий акт в том, что вызванный на допрос арестованный Фейгин Борис Григорьевич заявил, что он с момента нахождения под стражей в КПЗ МГБ совершенно не принимает никакой пищи, а выбрасывает ее в парашу.

Але ж следчы Дзяржбяспекі застаўся верным сабе і тут. Вось як тлумачыцца ў акце галадоўка Фейгіна:

Непринятие пищи Фейгин мотивирует тем, что хочет умереть, так как не может переносить того состояния, в котором находился, в связи с совершенным преступлением.

У арсенале МГБ было багата спосабаў прымусіць спыніць галадоўку. Датаго ж, арыштаванаму нечакана высунулі новае абвінавачванне – нібыта ён па заданні замежных выведак няправільна лекаваў сяржанта вайсковай часткі, чым і спрычыніўся да яго смерці…

Следства кацілася накатанай каляінай і абрастала ўсё новымі падрабязнасцямі, акалічнасцямі і фігурантамі. І ўжо праз тры з паловай месяцы пасля арышту Фейгіну абвесцілі вырак:

ПРИГОВОР

ИМЕНЕМ СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

07 апреля 1953 г.

Военный трибунал Львовского гарнизона в закрытом судебном заседании (…), рассмотрев дело по обвинению майора медицинской службы в/ч 82 648 Фейгина Бориса Григорьевича,

ПРИГОВОРИЛ

Фейгина Бориса Григорьевича на основании ст. 4-10 ч. 2. УК УССР с санкции ст. 54-10 УК УССР лишить свободы с отбыванием в исправительно-трудовых лагерях сроком на 25 лет.

(…)

Председательствующий – полковник юстиции Сажин

Прысуд выглядаў палітычна недарэчным: Сталін на гэты момант ужо памёр, у апараце Дзяржаўнай бяспекі йшлі глабальныя “чысткі”, а галоўныя сцэнарысты “справы дактароў” сядзелі ў турме на Лубянцы, дзе прыніжана скуголілі і прасілі захаваць ім жыццё. Датаго ж, яшчэ напрыканцы сакавіка 1953 г. выйшла пастанова пра стварэнне камісіі па рэабілітацыі ўсіх фігурантаў “справы дактароў”.

Але ж рэабілітацыя і Фейгіна, і астатніх фігурантаў расцягнулася ажно на тры гады…

ПРОКУРАТУРА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК

Справка

Выдана Фейгину Борису Григорьевичу (…) в том, что постановлением Главной военной прокуратуры от 10 августа 1956 г. дело по обвинении его в преступлении, предусмотренном ст. 56-21 ч. 1 УК УССР, прекращено за отсутствием состава преступления.

Барыс Рыгоравіч Фейгін дажыў да 1995 года. Невядома, ці заставаўся ён пасля распаду СССР прыхільнікам Савецкай улады, але ж жахлівыя ўспаміны пра “справу дактароў” напэўна захаваліся ў яго памяці да самое смерці.

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_02

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_03

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_04

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_05

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_06

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_07

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_08

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_09

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_10

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_11

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_12

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_13

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_14

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_15

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_16

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_17

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_18

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_19

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_20

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_21

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_22

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_23

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_24

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_25

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_26

2016-11-08_achromienka_na_uliku_kdb_38_27

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра тое, як звычайная чалавецкая салідарнасць перамагала страшную машыну НКВД.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-10326”