Справа 1953 г. Чыстыя рукі, халодная галава і чорная раса. Як маскоўскія папы „стучалі” на “братоў па праваслаўнай веры”. Частка 1



Рэлігійнае жыццё ў СССР пільнавалася чэкістамі не менш, чым вайскова-прамысловы комплекс ці атамная энергетыка. Прычына навідавоку: рэлігія была натуральным канкурэнтам афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі. Пазачыняць усе цэрквы, касцёлы, кірхі, мячэці і сінагогі было немажлівым па вызначэнні (“а як жа савецкая Канстытуцыя?..”, “…а што скажуць на Захадзе?”), і таму царква прасвечвалася Лубянкай ад нізу да верху.

Кантроль адбываўся пры дапамозе агентуры, якой тая ж Расейская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату была нашпігаваная, бы “доктарская каўбаса” – салам.

Але чэкісцкі кантроль распаўсюджваўся не толькі на РПЦ МП…

* * *

Памесны сабор Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, які прайшоў у Маскве у студзені-лютым 1945 года, фактычна легалізаваў царкву ў СССР. Праўда, абсалютная большасць дэлегатаў таго Памеснага сабору была ў розныя часы завербаваная НКВД-НКГБ, пра што ў архівах былога КГБ ёсць процьма адпаведных дакументаў.

Як бы то ні было, але Маскоўскаму патрыярхату дазволілі шмат чаго, у тым ліку – і кантакты з “братнімі праваслаўнымі цэрквамі”.

Але ж і кантакты гэтыя трэба было ўсяляк кантраляваць…

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

Литер «А»

5 мая 1953 г.

По приглашению Московской патриархии в 20 числах мая с. г. намечается приезд в Советский Союз делегации Антиохийской православной церкви в составе митрополитов:

Игнатия ХРЕЙКЕ, уроженец Ливана.

По имеющимся данным Игнатий входит в группу духовенства, ориентирующегося на американцев и англичан. Во время пребывания в СССР намерен собрать материалы для издания книги антисоветского содержания.

Афанасий КИЛЕЙЛЕ, 70 лет, учился в Киевской духовной академии.

Афанасий ЖИХА, 65 лет, учился в Киевской духовной академии, в 1951 г. приезжал в Советский Союз.

(…)

В связи с изложенным необходимо во время пребывания (…) митрополитов Игнатия, Афанасия и Александра установить за ними тщательное агентурное наблюдение.

 

Царква Антыяхійскага патрыярхату традыцыйна лічылася ў праваслаўным свеце трэцяй па значнасці (пасля Канстантынопальскай і Іерусалімскай). У разе паспяховасці візіту антыяхійскіх святароў гэта б істотна ўзмацніла міжнародныя пазіцыі Маскоўскага патрыярхату і, натуральна, Лубянкі.

Аснова чэкісцкіх дзеянняў – план, і ён быў складзены вельмі хутка:

 

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

23 мая 1953 г. 

ПЛАН

мероприятий по обеспечению агентурного наблюдения за делегацией антиохийской православной церкови

(…)

Учитывая, что митрополит Игнатий свой приезд в СССР намерен использовать для сбора материалов, извращающих советскую действительность, обратить внимание начальников Управлений МВД (…) на необходимость очистки территорий монастырей и церквей от бродячего, кликушествующего и нищенствующего элементов.

Обеспечить в номерах гостиницы, где будут размещены участники делегаций, мероприятия литера «Н» (…)

Через агента «Птицына» добиться прикрепления в качестве постоянного сопровождающего от Экзархата (…) агента «Омега»

(…)

 

Агенты “Пціцын” і “Амега”, пра якіх згадваюць чэкісты – высокапастаўленыя святары Расейскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, якія і стучалі чэкістам на братоў па праваслаўнай веры. А мерапрыемствы “літара Н” – татальнае праслухоўванне гатэльных нумароў, дзе спыніліся святары “братняй цэрквы”.

Чэкісты ведалі пра кожны крок, кожны ўздых і кожны шоргат у тых нумарах. Датаго ж, за святарамі сачыла і “наружка”, то бок служба вонкавага назірання, прытым рапарты падаваліся штодня.

 

СВОДКА ОПЕРАТИВНОЙ СЛЕЖКИ

за митрополитом Антиохийской церкви

от 6-7. 06. 1953 г.

 

  1. 06. 53. в 11 час. 10 мин. по прибытии самолета № 45-42 (…) при выходе из самолета в сопровождении пяти представителей Московского духовенства, были приняты под наружное наблюдение митрополиты Антиохийской православной церкви в количестве 3-х человек.

Игнатиос Абделлах Хрейке, Афанасиос Клейле, Александром Жеха.

Выйдя из самолета, митрополитов встретили представители (…) духовенства, обменялись приветствиями, после чего все вместе пошли в комнату для иностранцев (…)

Але большасць аператыўнай інфармацыі пра гасцей пастаўляла агентура з маскоўскіх папоў…

 

СТРОГО СЕКРЕТНО

Агентурное донесение

Источник: «Герман»

Принято: 09 июня 1953 г.

 

  1. 06. 1953 г. в 11-15 в гостиницу “Интурист” прибыла делегация священников в составе трех митрополитов из Сирии и 6 человек сопровождающих. Замечаний по обслуживанию не было. 08. 06. в 6-00 утра сирийский митрополит, проживавший в № 29-30, вышел из гостиницы и отсутствовал более часа, затем возвратился в номер. Через некоторое время (…) номер посетил неизвестный гражданин, лет 45-50, прихрамывает на одну ногу, низкого роста, блондин, волосы зачесаны назад, лицо продолговатое, нос прямой, одет в белый парусиновый костюм. Неизвестный гражданин пробыл в номере 10-15 минут, унося с собой под рукой какой-то сверток (…)

 

Візіт святароў “братняй царквы” прайшоў паспяхова, і ўжо праз год у Савецкі Саюз прыехаў сам Антыяхійскі патрыярх Аляксандр III. Аблізвалі яго на найвышэйшым узроўні. А кантралявалі на парадак мацней, чым дэлегацыю мітрапалітаў.

Але без антысавецкіх праяваў усё ж не абыйшлося…

 

СПЕЦЗАПИСКА

О враждебных проявлениях со стороны высшего духовенства

 26 августа (…) самолетом прибыл совместно с патриархом Алексием патриарх антиохийский и всего востока Александр ІІІ и секретарь патриарха Алексия Остапов Даниил Андреевич с женой и сыном Леонидом.

(…)

Поименованных лиц сопровождали архиепископ минский и белорусский Питирим и епископ волынский Палладий.

Для агентурного наблюдения за указанными лицами нами были использованы агенты «Петров», «Авилов», «4711», «Зайцев» и др.

В ходе работы с агентурой получены данные о реагировании на советскую действительность со стороны Александра ІІІ и его митрополитов, а также поведении и действии патриарха Алексия и других представителей московской патриархии.

Александр ІІІ, восхищаясь торжественной службой в кафедральном соборе и сопоставляя это с агитацией американских империалистов, говорил: «Я вижу сам, что в Советском Союзе осуществляется полная свобода совести. Столько народу молится в церкви, и видно, что они искренне верующие…»

(…)

2 сентября с. г. патриарх Алексий в одной из бесед с митрополитом Александром ІІІ (…) заявил: «…Вопрос об антирелигиозной пропаганде был поднят ЦК КПСС, в состав которого входят члены правительства, являющиеся членами партии (…) Если был бы Сталин, то он мог бы отклонить этот не вовремя поставленный вопрос»

(…)

 

Зрэшты, патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Аляксій І ніякім антысаветчыкам не быў. Сын царскага камергера, былы чарнасоценец, ён быў паслухсмянай марыянеткай Савецкай улады, а Сталіну быў асабіста забавязаны патрыашай пасадай, на якой прабыў амаль дваццаць пяць гадоў. Адсюль і сантымент да сталінскіх метадаў працы з Расейскай Праваслаўнай Царквой…

* * *

У наступнай перадачы мы працягнем знаёмства з чэкісцкімі распрацоўкамі іерархаў “братніх цэркваў”, якія адбываліся пры дапамозе маскоўскіх папоў, а таксама дазнаемся пра тое, як чэкісты пільнавалі Серафіма Жалезняковіча – паважанага на Падляшшы праваслаўнага святара.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 3, адзінка захавання 264