Справа 1953 г. “Святар РПЦ на службе гітлераўцаў”



Адносіны савецкай улады і Расейскай Праваслаўнай царквы нагадваюць узаемадзеянне двух магнітаў: за пэўнымі ўмовамі яны адштурхоўваюцца адзін аднаго, а за пэўнымі – прыляпляюцца так, што не адарваць.

Пасля жорсткай канфрантацыі 20-х і 30-х гадоў камуністы і маскоўскае праваслаўнае кіраўніцтва ўсё ж знайшлі паразуменне: у 1943 годзе пад пільным кантролем НКВД адбыўся Архіерейскі сабор. Маскоўскія іерархі дэкларавалі абсалютную лаяльнасць атэістычнай савецкай уладзе, а атэістычная савецкая ўлада пагадзілася тых “рэлігійных цемрашалаў” цярпець і нават утрымліваць, але за ўмоваю, што ўсярэдзіне царквы будзе створаная агентурная вертыкаль спецслужбаў (існуе і пагэтуль).

Але падчас тых падзеяў далёка не ўсе маскоўскія святары уцямілі курс РПЦ на “сімфонію” з бальшавікамі. Шмат хто з іх папнуліся на службу да гітлераўцаў; праводзіць ўрачыстыя малебны за здароўе фюрэра, служыць капеланамі ў казацкіх частках Waffen-SS.

А некаторыя нават увзялі ў рукі зброю.

У лютым 1953 года МГБ арыштавала святара Расейскай Праваслаўнай царквы – багамольнага выгляду бацюшку ў інтэлігенцкіх круглых акулярах. Абвінавачванне гучала забойча: служба ў нямецкай паліцыі г. Магілёва

ИЗ АНКЕТЫ АРЕСТОВАННОГО

Зубарев Максим Спиридонович, 1907 г. р.

Уроженец села Слободы-Бешкальской, Тюменской области

Русский, гражданин СССР, из крестьян-середняков, образование неполное среднее, беспартийный.

(…)

Холост, служитель религиозного культа. Служил в церкви м. Березного и Благочинным церквей Березненского округа.

В Советской армии не служил и правительственных наград не имеет.

(…)

Оставшись проживать на оккупированной немцами территории, в августе 1941 г. добровольно поступил на службу к немцам в Могилевскую городскую полицию и занимался преступной деятельностью (…) в июле 1944 г. бежал с отступавшими немецкими оккупантами в тыл их армии (…)

Спярша а. Максім усё адмаўляў: маўляў, быў за немцамі святаром, але што тычыцца службы ў паліцыі – ніяк, нідзе, ні Божа ж мой!

Але ж у МГБ былі пераканаўчыя доказы таго, што а. Максім гаворыць няпраўду.

ИЗ ПРОТОКОЛА ОПОЗНАНИЯ

Я, сотрудник МГБ по Могилевской области мл. л-т Матюшкин, произвел опознание и допросил Щербо Акулину Максимовну, 1876 г. р., место рождения – Могилев, место жительства – Могилев, ул. Левандовского, д. 10., белоруска, беспартийная.

(…)

ВОПРОС: Вам предъявлено три фотоснимка. Кого вы опознаете на них?

ОТВЕТ: На предъявленной фотокарточке № 2 я опознаю Зубарева Максима Спиридоновича, который в период немецкой оккупации в 1941 г. непродолжительное время жил у нас на квартире (…) В 1941 г., в период немецкой оккупации, Зубарев (…) работал у немцев в полиции, носил немецкую форму (…)

Служба а. Максіма ў магілеўскай акупацыйнай паліцыі пацьвярджалася і трафейнымі дакументамі. І тады святар вырашыў сумленна ва ўсім прызнацца…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1953 г., февраля 26 дня

ВОПРОС: Скажите, вы пошли служить в немецкую полицию добровольно?

ОТВЕТ: Да, абсолютно добровольно.

ВОПРОС: Чем вы занимались в немецкой полиции г. Могилева?

ОТВЕТ: Я служил постовым полицейским.

ВОПРОС: Вы получили оружие?

ОТВЕТ: Я получил форму полицейского, винтовку и довольствие. Но служил я в этой должности недолго. Вскоре меня назначили помощником начальника инспекционной полиции г. Могилева

(…)

Нацысты ў 1941 годзе выявіліся куды разумнейшымі за камуністаў, бо адразу дазволілі цэрквы. Святарам, якія заставаліся на акупаванай тэрыторыі, прапанавалі парафіі. Так а. Максім стаў святаром у вёсцы Кішчыцы, што ў Дрыбенскім раёне Магілёўскай вобласці.

У 1942 годзе на Магілёшчыне праходзілі аблавы на ацалелых яўрэяў. а. Максім і тут не застаўся ўбаку…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1953 г. февраля 18 дня.

ВОПРОС: Когда вы служили священником в д. Кищицы (…) имели место расстрелы граждан этого села немецкими карателями?

ОТВЕТ: Да, помню, был случай, когда 10 февраля 1942 г. немцы расстреляли трех граждан села Кищицы.

ВОПРОС: Расскажите подробно об этом случае?

ОТВЕТ: В числе расстрелянных была Ольга Куприяновна, фамилии не помню, еврейка, перекрещенная в 1910 г. в православную веру, ее сестра Татьяна, старушка, а также молодая девушка по имени Анна, перекрещенная в православную веру. В начале 1942 г. к квартире Куприяновны подъехало несколько полицейских, забрали ее, затем еще двух, отвезли сначала в Дрибинск, затем в Горки, а там они были расстреляны.

(…)

ВОПРОС: Кто остался проживать в квартире расстрелянной немцами Ольги Куприяновны?

ОТВЕТ: После того, как ее расстреляли, в доме стали проживать я сам, а также моя прислужница Царёва Матрена Федоровна (…)

Як вынікае з матэрыялаў следства, Царова была стацыянарнай каханкай а. Максіма, але на момант ягонага арышту Матрона Фёдараўна ўжо памерла, і таму працягнуць яе да адказнасці не выпадала.

Хто ж здаў немцам і тых трох яўрэяк, і іншых яўрэяў, якія перахоўваліся ў Дрыбінску?

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА

1953 г. февраля 18 дня.

 ВОПРОС: Будучи священником в селе Кищицы, вы имели связь с немецкими властями?

ОТВЕТ: Нет, не имел.

ВОПРОС: А помните, как немецкий комендант угощал вас сладким кофе?

ОТВЕТ: Да, припоминаю. Такой случай имел место (…) В октябре 1943 г. меня вызвал немецкий комендант (…) Он меня любезно принял, шутил, угостил сладким кофе, а затем стал спрашивать, почему люди из села уходят в леса (…)

Падобныя кантакты а. Максіма з гітлераўскімі ўладамі былі рэгулярнымі. У матэрыяле следства няма непасрэдных доказаў таго, што трох яўрэяк-выхрэстак здаў нацыстам менавіта святар мясцовай царквы, куды тыя небаракі рэгулярна хадзілі на службу. Аднак той факт, што бацюшка разам з каханкай адразу захапілі іх кватэру з усім майном, сведчыць пра многае.

У 1943 г. а. Максім перайшоў служыць у царкву вёскі Лапічы, што ў Асіповіцкім раёне, а ў 1944 г. разам з немцамі ўцёк у Гародню, дзе і прыняў манаскі пострыг. Калі ў Гародню ўвайшла Савецкая армія, святар у нейкі цуд апынуўся ажно ў Канску, што ў Краснаярскім краі. Аднак праз чатыры гады атрымаў прызначэнне ў Чарнігаўскую вобласць, дзе адразу пачаў рабіць кар’еру, за кароткі тэрмін стаўшы “дабрачынным”, то бок узначаліў цэлую царкоўную акругу.  

Максім Спірыдонавіч Зубараў атрымаў максімальны тэрмін – 25 гадоў лагероў Іўдэльлагу, які называлі “савецкім Асвенцымам”. У лагеры а. Максіму вельмі не спадабалася,  і ўжо праз год ён слязліва папрасіў пра вызваленне.

В ПРЕЗИДИУМ ВЕРХОВНОГО СОВЕТА СССР

з/к Зубарев М. С., 1907 г. р., находящийся в Свердловской области Ивдельлага.

ПРОШЕНИЕ О ПОМИЛОВАНИИ

Военный трибунал Могилевской области (…) осудил меня к заключению в исправительно-трудовых лагерях на 25 лет.

(…)

Во всех преступлениях, предъявленных мне следственными органами, я признаю себя виноватым (…) В настоящее время даже приветствую, что органы Власти решили мне напомнить о забытых мною преступлениях, чтобы я и впредь научился не быть преступником Закона Страны своея.

(…)

Осмеливаюсь просить Президиум Верховного Совета СССР со обещанием быть честным, справедливым и достойным членом своей Родины (…) сделать мне снисхождение и оказать мне помилование, какое найдете возможным.

(…)

Вярхоўны Савет СССР не адгукнуўся на просьбу а. Максіма. З лагера святар-калабарант так і не павярнуўся.

Сярод асабістых рэчаў Зубарава, якія захоўваюцца ў следчай справе, ёсць адзін цікавы дакумент.

УКАЗ

Иеромонаху Серафиму Зубареву

Определением мною от 03 октября 1944 г. вы назначены настоятелем удела с Стефанполь (…)

Архиепископ Василий, Минский и Белорусский

Малавядомы факт: архіепіскап РПЦ Васілій Ратміраў яшчэ да вайны плённа супрацоўнічаў з НКВД. Куратарам гэтага царкоўнага іерарха была агентка НКВД Зоя Рыбкіна, больш вядомая шырокай публіцы, як савецкая дзіцячая пісьменніца Зоя Васкрасенская, аўтарка шматлікіх кніжак пра “дзядулю Леніна”.

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся, чаму слова “трацкіст” гучала ў трыццатыя гады страшней за “фашыста”, а таксама – як адныя камуністы стучалі на другіх камуністаў падчас допытаў у НКВД.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “7300-ОФ”