Справа 1953 г. “Усе на барацьбу з каларадамі!”
Гісторыя савецкай прапаганды багатая на абвінавачванні “краінаў Захаду і ЗША” у самых фантастычных зладзействах. Напрыклад, амерыканскіх імперыялістаў вінавацілі ў вынаходніцтве рок-н-рола для маральнай разбэсты савецкай моладзі. Мадэльерам гніласных Англіі і Францыі прыпісвалася прасоўванне ў СССР моды на міні-спадніцы з аналагічнымі мэтамі. Кібернэтыка была абвешчаная ілжэнавукай, адмыслова прыдуманай заходнімі імперыялістамі з мэтай падрыву перадавой савецкай навукі.
Артыкулы пра каларадскіх жукоў, якіх нібыта селекцыянавалі ў сакрэтных лабараторыях ЦРУ і потым тонамі скідалі на тэрыторыю СССР з самалётаў-шпіёнаў, сустракаліся ў савецкім друку ажно да васьмідзесятых гадоў. І абвінавачванне гэтае выглядае не менш фантастычным, чым вынаходніцтва рок-н-рола імперыялістамі.
* * *
Першыя каларадскія жукі былі зафіксаваныя ў краінах “сацыялістычнай садружнасці” напрыканцы саракавых гадоў, у тым ліку і ў Польшчы. У 1950 годзе “Trybuna Ludu” надрукавала артыкул, у якім паведаміла, што амерыканскія самалёты ўначы скінулі шалёную колькасць тых жукоў на заходнія і паўночныя рэгіёны краіны. Вось красамоўная цытата: “Амерыканскія злачынцы сёння прадэманстравалі, што яны рыхтуюць усяму чалавецтву. Толькі душагубы могуць пайсці на такі жах, як свядомае знішчэнне каларадскім жуком плёну мірнай чалавечай працы!”
У 1949 годзе першыя каларадскія жукі былі зафіксаваныя і на тэрыторыі СССР, пераважна ў Берасцейскай і Львоўскай абласцях. Адзінкавыя выпадкі з’яўлення каларадаў зафіксаваныя таксама ў 1950, 1952 і 1953 гадах.
Прытым кожны каларадскі жук, знойдзены на калгасных палетках, выклікаў у Дзяржбяспекі рэакцыю, нібы пасля раскрыцця рэзыдэнта замежнай выведкі.
МИНИСТЕРСТВО ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Записка по «ВЧ».
принята 11. 06 1953 г.
кому и куда адресована: МОСКВА, МВД СССР
9 июня с. г. ученик (…) Лазар А. Ф. на дороге в 2-3 км. от советско-польской границы обнаружил и доставил в районный отдел сельского хозяйства 1 колорадского жука.
По предположительным данным, колорадский жук распространился путем перелета (…) со стороны Польской демократической республики.
В настоящее время в местах обнаружения колорадского жука проводится обследование и химическая обработка земельных площадей населением окружающих сел под руководством специалистов (…)
Міністэрства Дзяржаўнай Бяспекі адразу зрабіла запыт ў штаб войскаў супрацпаветранай абароны – ці зафіксаваныя блізка польска-савецкая мяжы амерыканскія самалёты-шпіёны? Адказ, натуральна, быў адмоўным.
Але ўжо праз месяц праз мяжу Савецкага Саюза пераляцела колькі паветраных шараў. Шары гэтыя сапраўды запускаліся з тэрыторіі Заходняй Нямеччыны з антысавецкімі мэтамі, але ніякага дачынення да экспарту ў СССР каларадскага жука не мелі…
МИНИСТЕРСТВО ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
Записка по «ВЧ».
кому и куда адресована: МОСКВА, МВД СССР
тов. Круглову С. Н.
Докладываю, что по сообщению главного поста ВНОС * в г. Львове 14 июля с. г. с 15-00 до 17 часов 30 минут с территории Западной Германии в сторону Германской Демократической Республики и Чехословакии было выпущено около 297 воздушных авиационных шаров. В последний раз эти шары фиксировались в 22 часа 13 минут в районе города Оломоуц (Чехословакия) на высоте 1000 – 2500 метров. На территории Чехословакии сбит 71 шар.
Шары были начинены листовками на чешском языке и фальшивыми деньгами. Листовки содержат обращение к чехословацкому народу в связи с берлинскими событиями 17 июня **.
(…)
В 2 ч. 05 м. один такой шар зафиксирован в Магеровском районе Львовской области.
Нами приняты меры к усилению наблюдения за воздухом с целью своевременного обнаружения шаров и их ликвидации (…)
—
* “Войска наружного наблюдения, оповещения и связи”
** Маецца на ўвазе антысавецкае паўстанне ў Берліне 17 чэрвеня 1953 г.
Чуткі пра паветраныя шары па хуткім часе разляцеліся не толькі па Заходняй Украіне. І хаця тыя шары не мелі ніякага дачынення да свядомага распаўсюду каларадскага жука амерыканскімі імперыялістамі, у друку адразу з’явіліся фотаздымкі паветранага шару з адпаведнымі тлумачэннямі – маўляў, вось ён, доказ амерыканскай дыверсіі ў савецкай сельскай гаспадарцы!
У дакументах былога КГБ няма ніводнай згадкі ані пра амерыканскія самалёты-шпегуны, з якіх тых каларадскіх жукоў нібыта скідалі на тэрыторыю СССР, ані пра агентаў ЦРУ, якія раскідалі жукоў на савецкія бульбянікі.
Але добра вядомая дакладная запіска міністра сельскай гаспадаркі, адрасаваная нядобрая памяці Міхаілу Андрэеевічу Суславу, аднаму з самых адыёзных савецкіх ідэолагаў:
Из докладной записки министра сельского хозяйства СССР И.А. Бенедиктова секретарю ЦК ВКП(б) М.А. Суслову об опасности распространения колорадского картофельного жука.
28.06.1950
Колорадский картофельный жук – один из самых опасных вредителей культуры картофеля (…) К началу Второй Мировой войны колорадский жук был повсеместно распространён в США, Канаде, во Франции, Бельгии, в западной части Германии, в некоторых районах Италии, в Голландии и Швейцарии, а за годы войны завезён на территорию Австрии, Чехословакии, Польши, Венгрии и Югославии. Колорадский жук особенно широко распространился за годы войны на территории Германии.
В настоящее время в Польше, Чехословакии и в Германской Демократической Республике создалось весьма тревожное положение с распространением колорадского жука (…) Такое положение с распространением жука создало реальную угрозу и для картофелеводства Советского Союза, и в особенности для районов Украинской, Белорусской, Латвийской, Литовской, Эстонской ССР, Калининградской и Ленинградской областей
Министерство сельского хозяйства СССР считает необходимым срочно провести следующие мероприятия:
- Опубликовать в газетах «Правда», «Известия» и «Социалистическое земледелие» статьи с освещением в них опасности, возникшей от колорадского жука, и особенно фактов злодейского распространения жука американцами;
- Опубликовать подобного рода статьи через Пресс-бюро для всех республиканских, областных и районных газет;
(…)
Чаму савецкае кіраўніцтва так учарэпілася ў міф пра “каларадскага жука на службе ЦРУ”?
З’яўленне экзатычнага шкодніка, ды яшчэ з падкрэслена амерыканскім назвай, было для савецкай улады сапраўднай знаходкай. У СССР, найперш у правінцыі, у поўны рост паўставаў прадавольчы крызіс. Каларадскі жук, нібыта адмыслова выведзены ў сакрэтных лабараторыях ЦРУ і закінуты ў СССР, не толькі тлумачыў нястачу харчоў, але і падаграваў нянавісць да патэнцыйнага ворага, якім ад сярэдзіны саракавых і да канца васьмідзесятых для савецкіх людзей былі Злучаныя Штаты і ўвогуле “Захад”.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра “музыказнаўцаў у цывільным” і вельмі, вельмі няпростыя ўзаемаадносіны КГБ і рок-н-рола.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 887, 888