Справа 1953 г. “Выкрыццё Л. П. Берыі, ці Кароткі курс упраўлення мазгоў”   



Ці не галоўным абавязкам савецкага чалавека была любоў да Партыі, Урада і Сацыялістычнай Радзімы. Але ж Радзіма для савецкага чалавека была з‘явай абстрактнай. Радзіму увасаблялі найперш сцяг з гербам і, натуральна, персаніфікаваныя вобразы, якімі былі савецкія правадыры.

Існавала цэлая піраміда правадыроў. На вяршыне, натуральна, стаяў галоўны камуніст Савецкага Саюза. Ніжэй – ягоныя бліжэйшыя памагатыя па ЦК партыі. Яшчэ ніжэй – правадыры рэспубліканскага, абласнога і нават раённага маштабу. Але, здаралася, што правадыр, які ўвасабляў Радзіму, раптоўна выяўляўся ворагам народа, і тады савецкаму чалавеку заставалася адно чухаць патыліцу: маўляў, як жа так, я ж пра яго ў “Праўдзе” чытаў і на палітінфармацыі слухаў!..”

* * *

26 чэрвеня 1953 года, падчас паседжання Прэзыдыума ЦК КПСС у Крамлі група афіцэраў і генералаў арыштавала таварыша Лаўрэнція Паўлавіча Берыю, аднаго з ключавых савеціх правадыроў. Праз колькі дзён у газетах з’явілася паведамленне, дзе Берыю вінавацілі не толькі ў “антыдзяржаўных і злачынных дзеях, скіраваных на падрыў Савецкай дзяржавы”, але і ў шпегунстве на карысць капіталістычных дзяржаў.

У той жа дзень у газетах з’явіўся Указ “Пра злачынныя антыдзяржаўныя дзеянні Берыі” за подпісам таварыша Варашылава.

Таварыш Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя лічыўся палымяным арганізатарам і натхняльнікам перамог савецкага народа, і ў савецкай іерархіі пачатку пяцідзесятых стаяў крыху ніжэй за таварыша Сталіна.

Савецкі народ быў агламошаны гэтым арыштам не менш, чым смерцю Сталіна, якая надарылася тры месяцы і 21 дзень да таго. Арышт Берыі абмяркоўвалі на камунальных кухнях, на прадпрыемствах, у кабінетах партыйных сакратароў і ў пралетарскіх піўных.

А за настроямі савецкіх грамадзянаў пільна сачыла Дзяржбяспека…

11 июля 1953 г.

СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ

«О реагировании различных слоев населения о решении Пленума ЦК КПСС и сообщении Верховного Совета Союза ССР о преступных действиях Берия.

(…)

Трудящиеся городов и сел горячо одобряют решение Пленума ЦК КПСС и постановление Президиума Верховного Совета СССР и выражают полное удовлетворение тем, что партия и правительство своевременно разоблачили и решительными действиями обезвредили подрывную деятельность врага народа Берии и его ставленников.

Зафиксированные официальным путем и через агентуру высказывания рабочих, колхозников и советской интеллигенции выражают возмущение и ненависть к перерожденцу Берия, пролезшему на руководящие посты для проведения вражеской работы (…)

Безумоўна, большасць савецкіх людзей, выказванні каторых зафіксаваныя чэкістамі, не вельмі цямілі сутнасць берыеўскіх злачынстваў. Аднак словазлучэнне “вораг народа” побач з прозвішчам члена Палітбюро адразу ўключала ў савецкага грамадзяніна спіннамазгавы рэфлекс, і гэты рэфлекс правакаваў на адпаведныя выказванні.

(…)

Слесарь (…) лесотехнического института Кучер Дмитрий Иванович сказал:

«После разоблачения врага народа Берия необходимо быстрее искоренить последствия его преступных действий и дать врагам по заслугам»

(…)

Механик кирпичного завода Морев Константин Васильевич сказал:

«Решение партии и правительства об аресте Берия правильное. Это решение одобряется всеми рабочими завода»

(…)

Бригадир (…) деревообделочного комбината Михайлов М. П., заявил:

«Если такой человек, как Берия, предает свой народ, это значит, что он носит ненависть к рабочему классу в своей крови, или жаден на деньги и продался капиталистам».

(…)

Звеньевая колхоза Самчук Мария Кирилловна, выступая на собрании колхозников, сказала:

«Берия – выродок, шпион, продался иностранному капиталу, мы, колхозники, проклинаем его. Мое звено даёт обязательство Советскому правительству в этом году вырастить сахарной свеклы не менее 700 центнеров с гектара»

Характэрная акалічнасць: на той момант, калі Дзяржбяспека збірала выказванні савецкіх людзей пра людарэза, шпегуна і выраджэнца Берыю, той нават не быў асуджаны па суду, то бок, паводле прэзумпцыі невінаватасці не мог быць названым злачынцам. Аднак паведамленне ў “Праўдзе” замяняла савецкім людзям усе суды, і таму рэакцыі на арышт Берыі мала чым адрозніваліся ад тых, якія панавалі ў грамадстве ў 1937 годзе.

(…)

Механик (…) госуниверситета Коленов Григорий Леонтьевич, член КПСС, заявил:

«Берия было доверено большое государственное дело – советская разведка и на этом посту он оказался врагом народа. Это позор. За совершенное преступление его нужно повесить».

(…)

Инженер ремстройконтроры (…) Литвиновский Михаил Клавдиевич сказал:

«Как правильно и с какой прямотой действуют руководители партии и правительства, разоблачая врагов народа, как бы хорошо они не маскировались. Враг народа Берия заслуживает народной кары»

Але ж нават у 1953 годзе ў Савецкім Саюзе яшчэ заставаліся людзі, якія не страцілі здольнасці думаць і аналізаваць. Так, прынамсі, вынікае з чэкісцкай справаздачы.

(…)

Наряду с положительными высказываниями имеют место вражеские, клеветнические измышления со стороны отдельных лиц, главным образом из числа подучетного элемента:

(…)

Главный бухгалтер (…) Дома моделей Гершенгорн (…) заявила:

«Никакой Берия не враг. Это была борьба за власть»

(…)

Инспектор (…) Облкоммунбанка Бурганский Моисей Яковлевич, еврей, член КПСС, говорил:

« (…) Где же были руководители партии и государства, работавшие с Берия бок о бок на протяжении десятилетий?»

Адсотак недаверлівых быў даволі вялікім. А таму партыйныя і савецкія органы рэкамендавалі “узмацніць палітыка-выхаваўчую працу сярод насельніцтва”, каб “растлумачыць асобным несвядомым элементам палітыку партыі, якая тычыцца выкрыцця ворага народа Берыя”.

Што і рабілася ў СССР на працягу ўсяго лета 1953 года.

Таварыш Берыя стаў ахвярай тыповага палацавага перавароту. А палацавыя перавароты, як вядома, ніколі не ставяць за мэту аднаўленне справядлівасці; канчатковая іх мэта – захоп улады і ліквідацыя ворагаў. Калі б у тым палацавым перавароце чэрвеня 1953 года паразку пацярпеў той жа Мікіта Сяргеевіч, то савецкія грамадзяне напэўна б горача падтрымлівалі ленінскую палітыку Лаўрэнція Паўлавіча і патрабавалі б смяротнага пакарання для ворага народа Хрушчова.

[Not a valid template]

* * *

Наступным разам я раскажу пра фантастычную справу НКВД па выкрыцці фашысцка-масонскай арганізацыі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 887