Справа 1953 г. “Як савецкая армія вызваляла ад фашыстаў Берлін у чэрвені 53-га”
Яшчэ ў трыццатыя гады савецкая прапаганда абвесціла “фашыстамі” ўсіх ворагаў камуністычнага будаўніцтва – як рэальных, так і прыдуманых. У “фашыстамі” паслядоўна запісалі левых трацкістаў, правых бухарынцаў, ворагаў калектывізацыі, ворагаў індустрыялізацыі, ворагаў электрафікацыі, а таксама рыма-католікаў, грэка-католікаў і арыштаваных па антысавецкіх артыкулах заходніх беларусаў, заходніх украінцаў і палякаў, як “прыхільнікаў фашыста Пілсудскага”.
Пасля вайны спіс фашыстаў значна пашырыўся. Такімі называлі вызваленых з нямецкага палону чырвонаармейцаў, удзельнікаў антысавецкай узброенай барацьбы, арыштаваных іншаземцаў і нават цэлыя народы, кшталту чэчэнскага, інгушскага і крымска-татарскага.
У 1953 годзе ў Берліне выбухналі стыхійныя антысавецкія выступы, удзельнікаў якіх таксама неадкладна запісалі ў “фашысты”.
* * *
Пачалося ўсё з дробязі. 14 траўня 1953 года прасавецкія ўлады ГДР павялічылі працоўныя нормы на заводах на 10 %, пры гэтым зарплаты пакінулі ранейшымі.
Усходняя Нямеччына ў той час мала чым адрознівалася ад СССР: дэфіцыт самых неабходных прадуктаў, шалёныя чэргі і татальны кантроль спецслужбаў. Сацыялізм, навязаны з СССР, безнадзейна прайграваў на тле суседніх Заходняга Берліна і Заходняй Нямеччыны, куды народ ўцякаў тысячамі.
Пасля падвышэння нормаў выпрацаўкі ў ГДР пачаліся забастоўкі. 16 чэрвеня немцы дысцыплінавана сабраліся каля будынка Ураду. Партыйнае кіраўніцтва моцна напалохалася і вырашыла пайсці насустрач: маўляў, падвышэнне працоўных нормаў мы адмяняем, можаце разыходзіцца.
Але градус нянавісці да марыянеткавага ўраду ГДР быў настолькі высокім, што пратэстоўцы высунулі новыя патрабаванні: адстаўка камуністычнага ўраду, амністыя палітзняволеных і неадкладнае ўз’яднанне з Заходняй Нямеччынай.
17 чэрвеня ў Берліне пачалаўся страйк, прытым колькасць удзельнікаў, паводле савецкіх спецслужбаў, сягала 150 000 чалавек. Страйк быў выключна мірным. Але камуністычныя лідары ГДР адразу звярнуліся да савецкіх акупацыйных войскаў, якія і вывелі на вуліцы танкі.
Савецкія вызваліцелі атрымалі загад: “фашыстаў не шкадаваць!” Прапаганда спрацавала бездакорна. Асабліва гэта відно па настроях савецкіх вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у задушцы пратэстаў.
СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ
13 июля 1953 г.
О реагировании населения ряда областей на события в Берлине
В процессе цензурирования писем (….) за последнее время выявлено ряд писем о реагировании на события в Берлине.
Выдержки из этих писем приводятся.
Полевая почта 538886, Кудряшов В. П.
“…Сердце мое переполнено тревогой в связи с событиями в Берлине. Фашистские изверги-душегубы совсем распоясались. Я ужасно волнуюсь за жизнь наших драгоценных воинов. Мне хочется отомстить этим варварам за их гнусные провокации (…) За каждую священную каплю наших доблестных воинов заплатят они дорогой ценой»
(…)
Полевая почта 52803 «В», Чернышев А. Е.
«…о германском забастовочном движении знает весь мир. Эту кучку бандитов, поджигателей и убийц проклинает все человечество. Люди, познавшие свободу, ни за что на свете не захотят потерять ее (…) Под руководством нашей могучей Партии мы разгромили врагов во время Отечественной войны. То же самое народы мира одолеют и сейчас…»
Антысавецкія выступы падтрымалі амерыканцы, якіх таксама неадкладна абвесцілі “фашыстамі”.
ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ
(…)
Полевая почта 14447, Сармши Я. В.
«…Германская провокация очень взволновала нас, людей мирного социалистического труда, но в то же время беспощадных к врагу. Американцы хотят получить то же, что и Гитлер. Подумали бы они над его кичливой «непобедимостью» и задумались бы над своей судьбой и историческими высказываниями о них В. И. Ленина…» (…)
Настроі бацькоў вызваліцеляў нічым не адрознівалісь ад тых, якія панавалі ў Савецкай арміі.
ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ
(…)
Полевая почта 09262 «А»
«…в городе всеобщее возмущение немецкой подлостью, но у всех спокойная уверенность в веру и силу мира, в возможность удержать его и упрочить на долгие годы. А эта провокация вызывает чувство омерзения, боль, но только за то, что невинно пролита кровь русских солдат. На митингах с чувством глубокой благодарности обращаются трудящиеся в своих выступлениях к оккупационной армии и на сей раз отстоявшей дело мирного существования демократической Германии. А я горжусь тем, что мой сын служит в этой армии…»
Усяго ў задушцы мірных пратэстаў у ГДР бралі ўдзел 16 савецкіх дывізій, прытым толькі ў Берліне – тры дывізіі і каля 580 танкаў.
Што тычыцца “ахвяр з боку савецкіх войнаў-вызваліцеляў”, якіх нібыта зверскі забівалі “фашысты”, то іх папросту не было. Падчас пратэстаў было забіта 17 адыёзных усходненямецкіх камуністаў (прытым большасць іх была выкрытымі стукачамі “Штазі”). 55 пратэстоўцаў было забіта вызваліцелямі. Яшчэ 12 былі расстраляныя па прысудах судоў ГДР, а некалькі тысячаў атрымалі турэмныя тэрміны.
Падчас судовых працэсаў следчыя спрабавалі знайсці “фашысцкі след” у стыхійных пратэстах, але ніякіх прыхаваных пасобнікаў нацыянал-сацыялістаў сярод пратэстоўцаў не было. Што і не дзіўна: абсалютная большасць тых нацыстаў была асуджаная і на Нюрэнбергскім трыбунале, і падчас шматлікіх судоў, якія праходзілі па ўсёй ГДР да пачатку пяцідзесятых гадоў.
Але рэпрэсаваныя ўсё адно былі абвешчаныя “фашыстамі”, прытым абвінавачванне гэтае пратрымалася ажно да аб’яднання Нямеччыны ў 1990 годзе.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра тое, як дзейнічаў інстытут стукачоў у «Русской Освободительной Армии» генерала Уласава.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 888