Справа 1956 г. Агентурныя камбінацыі КГБ. Практычны дапаможнік, актуальны і па сёння
Напісанне рэцэнзій на кагэбэшныя падручнікі – не самы ўдзячны занятак. Але разбор чэкісцкіх методык і практык, якія амаль што не змяніліся з часоў СССР, напэўна будзе мець практычную карысць і для тых, кім цікавяцца спецслужбы таталітарных рэжымаў.
Дапаможнік “Агляд агентурнай камбінацыі па ўкараненню агента ў выведвальныя органы праціўніка” для Вышэйшай Школы КГБ СССР быў адным з асноўных падручнікаў для падрыхтоўкі контрвыведнікаў, а таксама спецыялістаў па барацьбе з “ідэалагічнымі дыверсіямі”. Вызначэнне “выведвальныя органы праціўніка”, пазначанае ў загалоўку, не павінна ўводзіць у зман. І недзяржаўныя медыа, і незалежныя прафсаюзы, і проста грамадскія суполкі, на думку камітэтчыкаў, могуць стаць “вярбовачнымі асяродкамі для замежных выведак”.
* * *
Месца правядзенне “аператыўна-чэкісцкага мерапрыемства”, Эстонская ССР, таксама не павінна напружваць: калі Эстонію змяніць на Беларусь, а тагачасны Талін — на сучасны Менск, методыка працы ГБ застанецца нязменнай.
…Жнівень 1953 года. Каля савецкага берага знаходзяць затоплены катэр швэцкай вытворчасці. Чэкісты ўпэўненыя, што на ім прыбылі шпегуны, але нікога блізка катэра не знаходзяць…
ИЗ УЧЕБНИКА ВШ КГБ СССР «Обзор агентурных комбинаций по внедрению агента в разведывательные органы противника»
(…)
На розыск государственных преступников ориентировали территориальные органы, направили квалифицированную агентуру (…) Вскоре маршрутный агент «Метс» сообщил, что в деревне Таедла он встретил старого знакомого по эмиграции Пауля Циммера, который рассказал ему, что нелегально прибыл из Швеции и через некоторое время намерен возвратиться обратно, если «Метс» ему поможет. Он рассказал также, что из Швеции с ним прибыло еще несколько человек, но фамилий не назвал (…)
Ввиду того, что Циммер не совсем доверял «Метсу» (…), было принято решение подвести опытного агента к жене Циммера Марте (…) С этой целью к Марте направили агента «Альвине», друга ее детства (…)
Марта отнеслась к «Альвине» доверчиво и сообщила, что ее муж находится в «изгнанании» в Швеции, откуда возвратился нелегальным путем вместе с Няппом, Сувисте и Саулем и вынужден пока скрываться (…)
Памылка Марты відавочная: яна занадта даверылася сябру дзяцінства, які выявіўся агентам Дзяржбяспекі. Датаго ж, яна не задалася пытаннем, якое было на паверхні: а чаму той “Альвінэ” з’явіўся акурат у той момант, калі са Швэцыі нелегальна прыбыў ёйны муж?
Разбіраем сітуацыю далей.
(…)
О полученных данных немедленно ориентировали все местные органы государственной безопасности. Были даны указания установить родственные связи разыскиваемых государственных преступников (…)
В результате проведенных агентурно-оперативных мероприятий был установлен Артур Сувисте, брат разыскиваемого Рихарда Сувисте (…)
Для розыска Рихарда Сувисте решили использовать агента «Лухта», который лично знал братьев Сувисте (…) «Лухт» был направлен в район, где, как предполагалось, находился Рихард Сувисте и там явился к своему старому другу Бродеру. Бродер принял «Лухта» с полным доверием (…) В соответствии с разработанной ему легендой «Лухт» рассказал, что он находится в подполье (…) и высказал желание соединиться с действующей группой (…)
Легендаванне, распрацаванае для “Лухта” Дзяржбяспекай, выглядала даволі хісткім.
Чаму “Лухт” з’явіўся менавіта ў той момант, калі ГБ актыўна шукала нелегалаў са Швэцыі? Адкуль “Лухт” дазнаўся пра іх з’яўленне? Чым канкрэтна займаўся той “Лухт” у нацыяналістычным падполлі?
Гэтыя пытанні павінен быў задаць Бродэр і праверыць госця па самых розных каналах, але ён гэтага не зрабіў. Даверыўшыся госцю, Бродэр звёў “Лухта” са сваім сынам Вальдэмарам, які ўдзельнічаў у нацыянальна-вызвольным руху і быў на нелегальным становішчы.
(…)
Вскоре между Вольдемаром Бродером и «Лухтом» установились хорошие отношения (…) Однажды Вольдемар сообщил «Лухту», что он решил устроить вечер по случаю дня своего рождения, и там будет Рихард Сувисте. Бродер пригласил на этот вечер и «Лухта».
Далей было шчыльнае назіранне за ўсімі крэўнымі Сувістэ, якія жылі ў акрузе, татальны кантроль пошты і затрыманне контрагента.
Асобнай увагі заслугоўваюць вось гэтыя радкі:
(…)
Добытые через оперативную технику материалы дали возможность установить, что Сувисте проявляет весьма большое беспокойство о матери и особенно о жене, которая ожидает ребенка (…)
На основании добытых материалов на Сувисте возбудили уголовное дело. В начале следствия он отказывался давать показания. Но в результате терпеливой работы следователя и оперативных работников (…) Сувисте дал показания (…)
О жене он говорил с внутренним волнением, подчеркивая, что очень любит ее, и теперь, когда ожидается ребенок, готов любой ценой сохранить себя для него. Ему ответили, что это зависит от его поведения и искреннего признания (…)
Праца следчага і аператыўных супрацоўнікаў наўрадці была “цярплівай”. Найхутчэй, яны проста шантажавалі арыштаванага маці і цяжарная жонкай. А далей пачынаецца самае цікавае…
(…)
Сувисте завербовали, используя собранные компрометирующие материалы. При вербовке он избрал себе псевдоним «Ауле». После вербовки «Ауле» освободили и направили для вербовки его соучастников (…)
Для проверки искренности «Ауле» как агента органов государственной безопасности оперативные работники организовали встречу «Ауле» с агентом «Лухтом». На этой встрече «Ауле» вел себя, как и раньше, и не показал вида, что был задержан и завербован (…)
Когда искренность сотрудничества «Ауле» с органами государственной безопасности была тщательно проверена (…), было решено направить «Ауле» за кордон для выполнения специальных заданий (…)
Пры гэтым “органы” нічым не рызыкавалі: на тэрыторыі СССР у закладніках заставаліся маці і цяжарная жонка агента.
Сувістэ з агентурным псеўданімам “Аўле” зрабіў усё, што ад яго патрабавалі: уся група, якая прыбыла са Швэцыі, была арыштаваная, а нацыянальна-вызвольнае падполле разгромленае. Пра падрабязнасці кожны можа дазнацца, калі прачытае выняткі з кагэбэшнага падручніка на нашым сайце.
Аналіз “агентурнай камбінацыі” дазваляе зрабіць наступныя высновы.
— Людзі, якія прыбылі ў СССР са Швэцыі, былі непадрыхтаваная і занадта даверлівыя. Датаго ж, ані яны, ані іх сувязі ў СССР ніяк не правяралі людзей, якія выявілі падазроную актыўнасць з нагоды прыбыцця нелегалаў. Нелегалы, напэўна, не ведалі і таго, што ўсе каналы сувязі ў СССР шчыльна кантралююцца Дзяржбяспекай.
— Дзяржбяспека дзейнічала па чатырох асноўных накірунках: агентура, адмысловыя “падставы”, тэхнічны кантроль сродкаў сувязі (напрыклад – “ПК”, перлюстрацыя карэспандэнцыі), а таксама шантаж, прытым апошні быў цынічна скіраваны на самае дарагое, што было ў таго ж затрыманага Сувістэ: маці і цяжарная жонка.
Метады чэкістаў з тых часоў не змяніліся – хіба што замест перлюстрацыі папяровай карэспандэнцыі выкарыстоўваецца кантроль е-мэйлаў, мэсэнджэраў і мабільных тэлефонаў, а таксама аналіз відэаманіторынга.
Тыповыя памылкі тых, каму таталітарныя спецслужбы супрацьстаіць, не змяніліся таксама.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра лёс аднаго з кіраўнікоў НКВД БССР, а таксама пра даносы, якія адныя чэкісты пісалі на іншых.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, вопіс 1, адзінка захавання 534