Справа 1957 г. “Беларускі буржуазны нацыяналізм вачыма КГБ СССР, частка 1”



Слова “нацыяналіст” заўсёды прамаўлялася савецкімі ідэолагамі з выключнай пагардай і па змоўчанні было сінонімам словаў “фашыст”, “карнік” і “прыхвасцень Адольфа Гітлера”. Пры гэтым да слова “нацыяналіст” абавязкова дадаваўся прыкметнік “буржуазны”, бо ў СССР, як вядома, не было ніякіх перадумоваў для нацыяналістычных праяваў.

Нацыяналізм і нацыяналісты станавіліся прадметам вывучэння не толькі ідэолагаў. “Недабітымі буржуазнымі нацыяналістамі” займаліся розныя аддзелы Пятага Галоўнага ўпраўлення КГБ СССР. Але людзі з гарачымі сэрцамі, халоднымі галовамі і доўгімі-доўгімі рукамі, прысланыя, напрыклад, у Беларусь з розных тамбоваў-разаняў, не заўсёды цямілі ў прадмеце, якім займаліся. У дапамогу ім выдавалася процьма самай рознай метадычнай літаратуры.

У тым ліку і той, якая аналізавала “беларускі буржуазны нацыяналізм”.

Сёмага лістапада 1947 года Лаўрэнцій Цанава, тагачасны міністр Дзяржаўнай Бяспекі БССР, выступіў перад беларускімі чэкістамі з урачыстай прамовай, прысвечанай Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У гэтай прамове Цанава сістэмна вызначыў ворагаў савецкай улады ў БССР. Галоўнымі знешнімі ворагамі былі названыя “сілы міжнароднага імперыялізма і рэакцыі”, а галоўнымі ўнутранымі – “беларускія буржуазныя нацыяналісты”, якія той міжнароднай рэакцыяй і фінансаваліся. Міністр Дзяржбяспекі прывёў самыя жахлівыя прыклады злачынстваў беларускіх нацыяналістаў ад пачатку дваццатых і да сярэдзіны саракавых гадоў.

Абсалютная большасць тых прыкладаў была прыдуманая фантазёрамі з НКВД і МГБ, а потым замацаваная сведчаннямі арыштаваных нацыяналістаў, нярэдка зробленых пасля нялюдзкіх катаванняў. Пра гэта выдатна ведаў і сам Лаўрэнцій Цанава, і чэкісты, якія яго слухалі.

У 1952 годзе таварыша Цанаву арыштавалі, кінулі ў спецкорпус Бутырскай турмы, дзе неўзабаве закатавалі да смерці. Ідэалагічная спадчына Лаўрэнція Фаміча была абвешчаная “антысавецкай”. Аднак тэзісы пра “беларускіх буржуазных нацыяналістаў”, выкладзеныя  гэтым ворагам народа ў 1947 годзе, перажылі свайго аўтара. Яны і былі пакладзеныя ў аснову метадычнага выдання “Беларускія буржуазныя нацыяналісты”, надрукаванага ў 1957 годзе рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам Вышэйшай Школы КГБ СССР.

Прадмова да выдання мала чым адрозніваецца ад тыпавой  палітінфармацыі, якую за савецкім часам у абавязковым парадку чыталі на прадпрыемствах, у калгасах і ў навучальных установах.

(…)

В советском обществе нет классовой базы для распространения буржуазной идеологии, реакционных идей буржуазного национализма (…) Однако нельзя забывать, что в сознании некоторых людей еще существуют пережитки капитализма и что эти пережитки всячески старается оживлять и поддерживать империалистический лагерь.

(…)

Буржуазный национализм является старым оружием буржуазии, которым она пользуется в борьбе против революционного рабочего движения (…) Наряду с другими буржуазными националистами, активной подрывной деятельностью против Советского государства занимаются и белорусские буржуазные националисты (…) История знает немало фактов, когда белорусские буржуазные националисты стремились превратить Белоруссию в колонию капиталистических государств.

(…)

Для успешного выполнения стоящих перед органами государственной безопасности задач, связанных с выявлением и ликвидацией антисоветского белорусского буржуазно-националистического подполья, необходимо хорошо знать этого врага, систематически изучать приемы, тактику его подрывных действий,  умело использовать в борьбе с ним все те средства и возможности, которыми располагают чекистские органы, постоянно совершенствовать методы агентурно-оперативной работы.

Паводле стваральнікаў метадычнага дапаможніка, першыя ідэалагічныя шкоднікі-нацыяналісты з’явіліся ажно напачатку ХХ ст.

ИЗ РАЗДЕЛА «ВОЗНИКНОВЕНИЕ БЕЛОРУССКИХ БУРЖУАЗНО-НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКИХ ЦЕНТРОВ И ОРГАНИЗАЦИЙ И ИХ ПОДРЫВНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В ПЕРИОД УСТАНОВЛЕНИЯ В БЕЛОРУССИИ СОВЕТСКОЙ ВЛАСТИ И ВО ВРЕМЯ ГРАЖДАНСКОЙ ВОЙНЫ»

 (…) В 1902 году в Белоруссии появились первые «культурно-просветительские» кружки, товарищества, союзы, многие из которых впоследствии превратились в махровые буржуазно-националистические организации и партии. В 1902 году группой националистов – студентов Петербургского университета (братья Луцкевичи, Ивановский и др.) была создана первая белорусская буржуазно-националистическая организация – «Белорусская революционная громада». С целью маскировки антиреволюционной антинародной деятельности националисты переименовали ее в 1903 г. в «Белорусскую социалистическую громаду». БСГ отстаивала интересы белорусской буржуазии, помещиков и кулаков (…) проповедь обособленности белорусского народа от русского народа (…)

 Але ж, паводле стваральнікаў дапаможніка, “пропаведзь адасобленасці беларускага народа ад расейскага” чамусь не замінала тым беларускім буржуазным нацыяналістам супрацоўнічаць з лютымі ворагамі беларускай дзяржаўнасці – расейскімі манархістамі. На той жа старонцы чытаем:

После Великой Октябрьской социалистической революции БСГ распалось на ряд контрреволюционных групп, которые вместе с белогвардейцами (…) вели активную борьбу против Советской власти.

Неадпаведнасць? Безумоўна. Але ж кагэбэшнікі ніяк гэтую неадпаведнасць не тлумачаць.

Далей – болей.

Во время Первой мировой войны (…) белорусские буржуазные националисты стали прямыми исполнителями воли германской военщины, душителями своего народа. Выслуживаясь перед оккупантами, они приветствовали превращение Белоруссии в колонию германского империализма (…)

Десятки тысяч трудящихся были угнаны на принудительные работы в Германию (…)

Нават тагачасныя савецкія падручніках па гісторыі сведчаць, што заходняя частка тэрыторыі сучаснай Беларусі была захопленая кайзераўскімі войскамі ў 1918 годзе, і менавіта савецкі ўрад зацьвердзіў гэты захоп па выніках Берасцейскага міра. Беларускія нацыяналісты на перамовы ў Берасце запрошаныя не былі. Няма таксама ніякіх дакументальна пацьверджаных інфмрацый пра тое, як кайзераўскія войскі дэпартавалі дзясяткі тысяч беларусаў на прымусовыя працы.

Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі аўтары з КГБ СССР тлумачаць выключна “змовай з нямецкай ваеншчынай”:

«Белорусская рада», находившаяся на службе у германских империалистов, 9 марта 1918 года приняла решение о создании «Белорусской народной республики» (БНР) под протекторатом Германии, а 25 марта заявила о выходе Белоруссии из состава Советской России (…)

 Не існуе ніводнага дакументальнага сведчання пра тое, што Беларуская Народная Рэспубліка стваралась менавіта як нямецкі пратэктарат. У якасці доказу дапаможнік прыводзіць падзячную тэлеграма Рады БНР кайзеру Вільгельму, але і там пра нейкі пратэктарат гаворкі няма…

Характэрная акалічнасць: усе антысавецкія паўстанні ў Беларусі, усе нацыянальныя арганізацыі міжваеннага часу падаюцца кагэбістамі як “зарганізаваныя на замежныя грошы”, пераважна “белапольскіх шавіністаў”.

ИЗ РАЗДЕЛА «ПОДРЫВНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ БЕЛОРУССКОГО АНТИСОВЕТСКОГО БУРЖУАЗНО-НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКОГО ПОДПОЛЬЯ В ПЕРИОД 1920-1945 ГОДОВ»

 (…)

Кулацкие банды Булак-Балаховича вели вооруженную борьбу против советской власти под контрреволюционным знаменем «Белорусской народной республики». Базируясь на территории панской Польши, они совершали налеты на советскую территорию, грабили, терроризировали население (…)

 А вось як згадваецца ў дапаможніку “Слуцкі зброены чын”:

(…)

Вместе с бандами на территорию Белоруссии проникали и эмиссары БНР (…) по заданию польской разведки они занимались шпионажем.

Одной из повстанческих организаций, созданных «закордонным правительством БНР» на территории Белоруссии, являлось бандитское формирование во главе с Листопадом (…)

 Не абыйшлося і без цытавання відавочных фэйкаў, змайстрачаных чэкістамі яшчэ за часамі Ягоды, Яжова і Берыі: у даведніку згадваюцца дзве цалкам сфальшаваныя НКВД справы.

(…)

В 1926 году на территории БССР националисты создали антисоветскую повстанческую организацию с центром в Минске, также получившую название «Союз вызволення Белоруссии» (…) Агентурной разработкой и следствием было установлено, что программа этого вражеского подполья была направлена на (…) восстановлении в республики власти помещиков и капиталистов. «Союз вызволення Белоруссии» был ликвидирован ОГПУ в 1930 г. По делу арестовано большое количество националистов (…)

 (…)

В августе 1933 года органы государственной безопасности вскрыли широко разветвленную антисоветскую повстанческую организацию «Белорусский национальный центр» (…) который создала разведка польского Генерального штаба (…). Ликвидацией «Белорусского национального центра» была сорвана еще одна попытка империалистических государств, в частности, панской Польши, свергнуть Советскую власть в Белоруссии (…)

 Але ж, паводле аўтараў дапаможніка, сталінская Дзяржбяспека так і не паспела вынішчыць усіх беларускіх буржуазных нацыяналістаў. І таму ўсе яны з першага дня вайны папнуліся на службу гітлераўцам…

* * *

У наступнай перадачы я раскажу, якім у КГБ СССР бачылі нацыянальны супраціў у Беларусі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама пасля яе.

[Not a valid template]

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральны Галіновы Архіў СБУ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 536