Справа 1968 г. СССР – Чэхаславакія: палітычны хакей



За савецкім часам быў папулярны такі анекдот. “У Пеле запыталіся: калі СССР стане чэмпіёнам свету па футболе? Не раней, чым Бразілія стане чэмпіёнам свету па хакеі, адказаў Пеле”.

З футболам у Савецкага Саюза неяк не складалася: тры перамогі на клубным узроўні ў Кубку УЕФА і перамога на чэмпіянаце Еўропы ў 1960 годзе. А вось у хакеі справы ішлі значна лепш. Самымі зацятымі супернікамі савецкіх хакеістаў былі нават не канадцы са шведамі, нарвэжцамі і іншымі фінамі, а браты з сацыялістычнай Чэхаславакіі. І прычыны тут былі выключна палітычнымі.

* * *

У сярэдзіне лютага 1968 года спецвагонам цягніка “Масква-Прага” ехаў пасажыр з пашпартам Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Ён толькі што прыйшоў з вагона-рэстарацыі і быў крыху падпіты. Суразмоўцаў у мужчыны не было, і ён неверагодна ўзрадваўся з’яўленню двух савецкіх праваднікоў як нагодзе пагаварыць: пра хакей і ўвогуле на самыя розныя тэмы.

Падпіты аматар хакея не ведаў, што ўсе праваднікі савецкіх міжнародных цягнікоў (а таксама ўсе сцюардэсы, перакладчыкі, кіроўцы міжнародных аўтобусаў і гэтак далей) плённа супрацоўнічаюць з Дзяржбяспекай.

В ОРГАНЫ КГБ

Заявление

18 февраля 1968 года, следуя с поездом № 7, в 19 часов 40 минут по московскому времени, мы с напарником Муравкиным Анатолием возвращались из вагона-ресторана в свой вагон № 5, проводниками которого мы являемся. Проходя через карловарский вагон в служебном отделении проводника нас остановил пассажир, который завел с нами разговор, сначала о хоккее, мол, русские играть не умеют и их надо выгнать на десятое место, что чехи на будущий год обыграют русских.

Потом тему разговора повернул на политические вопросы, клеветал на нашу партию и правительство, при этом говорил, что вас всех к черту русских, лучше мы будем дружить с Западом, что вы не коммунисты, а хуже империалистов.

(…)

Проводник Юго-Западного направления (…)                                         РЯБОВ

20 февраля 1968 г.

В ОРГАНЫ КГБ

Заявление

(…)

Перед станцией Мукачево мы с напарником Рябовым А. шли в (…) в вагон из ресторана, он заметил нас (…) и стал с нами заводить разговор о хоккее (…) После этого начал высказываться об СССР, ругал наш строй, правительство.

(…)

Когда я сказал, что наши войска в 1945 году освободили Прагу от немцев, то он сказал, что лучше бы немцы половину Праги разбили, чем вы свои танки ввели к нам (…)

Его приметы: рост средний, черные волосы, гладко зачесанные, круглолицый, костюм черный, белая рубашка, галстук черный.

(…)

Указанный выше гражданин находился в пьяном виде.

Проводник Юго-Западного направления (…)                                       МУРАВКИН

20 февраля 1968 г.

Калі б такія антысавецкія размовы вёў звычайны савецкі грамадзянін, яго б, напэўна, ссаділі з цягніка і завезлі ў казённы дом, у пакой з прышрубаванай да пола мэбляй. Але крытычна выказваўся пра савецкі хакей і пра савецкую знешняю палітыку далёка не шэраговы пасажыр…

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

1 марта 1968 г.

ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ

18 февраля с. г. в пути следования поездом № 7 Москва-Прага Генеральный консул ЧССР (…) Иозеф Горак, находясь в нетрезвом состоянии, вступил в разговор с проводниками вагона № 5 Рябовым и Муравкиным, которым заявил, что победа хоккеистов на Олимпийских играх в Гренобле незаслуженна, чехи играют лучше и на следующий год победят советскую команду.

Затем Горак начал ругать  советский строй, правительство, идею строительства коммунизма.

Председатель Комитета Госбезопасности при СМ УССР           В. НИКИТЧЕНКО

 

Безумоўна, чэхаславацкі дыпламат Ёзэф Горак быў варты арышту ці хаця б затрымання. Але ў антысаветчыка быў дыпламатычны імунітэт, і таму давялося прапусціць яго праз мяжу нават без адпаведнага пратакола.

І зняважлівыя заўвагі на адрэсу савецкіх хакеістаў, і крытыка савецкай знешняй палітыкі пазначаныя ў “інфармацыйным паведамленні КГБ” як варожыя праявы прыблізна аднолькавага калібру.

Чаму?

У Савецкім Саюзе футбол і хакей былі адзінай дазволенай рэлігіяй, а абурэнне з нагоды непрызначанага пенальці ці несправядлівага выдалення – адзінай дазволенай формай пратэсту. Датаго ж, усе спартыўныя дасягненні мелі палітычны падтэкст: перамогі тых жа савецкіх хакеістаў дэманстравалі перавагі савецкага ладу жыцця і савецкай палітычнай сістэмы.

У Чэхаславаччыне хакейнае супрацьстаянне з СССР успрымалася як гэткі негвалтоўны супраціў акупантам. Датаго ж, падзеі ў цягніку Масква-Прага акурат і адбываліся падчас “Пражскай вясны”, да якой ў Крамлі адразу паставіліся, як да “рэстаўрацыі капіталізму” і ўвогуле “контрэвалюцыйнай праявы”. Таму паразка хакейнай зборнай на Алімпіядзе ў Грэноблі і ўспрымалася чэхаславацкім дыпламатам вельмі балюча.

“Антысавецкі выпад” у цягніку Масква-Прага яскрава сведчыць: “савецкіх вызваліцеляў” не любіла нават палітычная эліта краін “Усходняга блоку”, правераная і пераправераная ў свой час камуністычнымі спецслужбамі. Што тады было гаварыць пра шэраговых чэхаў, славакаў, палякаў ці ўгорцаў?

Праз шэсць месяцаў у Прагу ўвайшлі савецкія танкі, “Пражская вясна” была задушаная. Пачаліся масавыя арышты.

Невядома, ці быў сярод арыштаваных Ёзэф Горак – імаверна, што быў.

Але вядома іншае. У 1989 годзе ў той жа Празе адбылася “аксамітавая рэвалюцыя”. Дзяржава мірна падзялілася на Чэхію і Славаччыну, прытым абедзве краіны назаўсёды сыйшлі з арбіты Крамля. Следам распаўся і “Усходні блок” разам з “Варшаўскім дагаворам».

Але палітычны падтэкст у спартыўных супрацьстаяннях Расейскай Федэрацыі, як правапераемніцы Савецкага Саюза, і былых дзяржаў “камуністычнага блоку” дзе-нідзе застаецца і пагэтуль.

* * *

У наступнай перадачы мы пагаворым пра фенамен масавай здрады чырвонаармейцаў падчас Другой сусветнай вайны.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 970

Фотаздымак зборнай СССР па хакеі 1972 г. скарыстаны ў якасці ілюстрацыі