Справа 1968 г. Стукачы-энтузіясты, альбо Пільнасць гегемона
Тыпаж савецкага чалавека, як асобнага біялагічнага віда, канчаткова выкрышталізаваўся ў шасцідзесятых гадах. У жыццё ўступіла пакаленне, цалкам вылепленае камуністычнай ідэалогіяй: школа, піянерская арганізацыя, камсамол, газеты, радыё, тэлевізія, палітінфармацыі…
Менавіта ў шасцідзесятыя ў шырокі ўжытак ўвайшло слоўца “гегемон”: так тады называлі пралетарыят. На “меркаванне самага прагрэсіўнага класа” заўсёды спасылаліся з высокіх трыбунаў, да пралетарыяту апелявалі ва ўсіх партыйных дакментах. Гегемон меў незлічоныя ільготы – у параўнанні з іншымі, “непрагрэсіўнымі” слаямі насельніцтва.
Савецкі пралетар, ушчэнт разбэшчаны ўладамі, і стаў найрафінаванейшым савецкім чалавекам, з усімі ўласцівымі яму якасцямі: рабалепствам перад начальствам, інфантылізмам, агрэсіяй да ўсяго чужога і ваяўнічай бескультурнасцю. Але ці не галоўнай яго якасцю стала схільнасць да даносаў…
* * *
У архівах былога КГБ добраахвотных палітычных даносаў ад савецкага пралетарыяту куды больш, чым нават ад савецкай творчай інтэлігенцыі. Нагодамі для “сігналаў у органы” магло стаць усё, што заўгодна: праслухоўванне суседам ідэалагічна шкодных “Бітлз”, ліставанне саслужыўца з ішаземцамі, нават надпіс на сцяне “незразумелай мовай”…
Але гісторыя, якая адбылася ў 1968 годзе ў Сімферопалі, і ў якой, між іншым, фігуруе і наш зямляк, уражвае найперш паказальным цынізмам.
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
25 марте 1968 г.
СЕКРЕТНО
Информационное сообщение
12 марта сего года жители города Симферополя ЧЕРКОВ Иван Тихонович, 1925 года рождения, беспартийный, шофер автоколонны, БАЗЫЛЕВ Геннадий Иванович, 1931 года рождения, беспартийный, шофер автоколонны, и МАЛИЧЕНКО Анатолий Петрович, 1932 года рождения, беспартийный, рефрежираторный машинист, задержали и доставили в Управление КГБ (…) АРХИПОВА Геннадия Федоровича, 1941 года рождения (…) студента Ленинградского института живописи им. Репина, находящегося в академическом отпуске в Крыму.
Причиной задержания Архипова явились его враждебные высказывания в отношении советской действительности, основателя КПСС и Советского государства, а также коммунистов. Эти высказывания он допустил публично в баре, находясь в нетрезвом состоянии (…)
Калі рэканструяваць падзеі, то карцінка, хутчэй за ўсё, была такой. Трое падпітых гегемонаў заходзяць “дагнацца” у бар, дзе знаёмяцца з маладым мастаком. Мастак для іх – гнілы інтэлігентышка і ўвогуле класава чужынскі элімент, без працоўных мазалёў. Невядома, пра што маладыя пралетары размаўлялі з мастаком Архіпавым. Можа, пра творчасць Амадэа Мадзільяні, а можа – пра канструкцыі карбюратараў. Таксама невядома, ці насамрэч дапускаў той Архіпаў “антысавецкія праявы”. Але прадстаўнікі самага перадавога ў свеце класа замест таго, каб пакінуць падпітага на самоце і перасесці выпіваць за якім іншы столік, скруцілі таго небараку і завялі ў КГБ.
Пры гэтым ані Чыркоў, ані Малічэнка, ані Базылеў (этнічны беларус родам з Мінскай вобласці) ніякага дачынення да кагэбэшная агентуры не мелі. Гэта былі звычайныя савецкія людзі.
Мастак Архіпаў, між іншым, таксама выявіўся сапраўдным савецкім чалавекам…
Из информационного сообщения КГБ
(…)
После вытрезвления, объясняя свое поведение, АРХИПОВ заявил, что полностью своих высказываний в баре он не помнит, однако вспоминает, что говорил об ограничении в СССР некоторых свобод. Не отрицает, что мог допустить и враждебные высказывания. Причиной этого, по его заявлению, является отрицательное влияние на него заочника того же института КВИТКО Давида Арьевича (…)
Ці выклікалі на допыты ў КГБ Давіда Квітко, на якога настучаў яго сябра Архіпаў – невядома. Затое вядома іншае. Маладыя пралетарыі Чыркоў і Базылеў не абмежавалісь прыводам мастака ў КГБ і адпаведнай на яго заявай.
Праз колькі дзён яны напісалі данос па месцы вучобы.
Уважаемый тов. ректор!
Мы, рабочие из г. Симферополя, шофера Черков И. Т. и БАЗЫЛЕВ Г. И. решили написать Вам о следующем.
12 марта сего года вечером мы зашли в городское кафе, где к нам обратился подвыпивший молодой человек, назвавшийся ленинградским художником (…) студентом 5 курса Вашего института Архиповым Геннадием Федоровичем.
Между нами и Архиповым завязалась беседа, притом он распустился до того, что пытался нас убеждать в том, что в нашей стране нет никакой свободы, в оскорбительной форме отзывался о коммунизме, основателе нашей партии и Советского государства В. И . Ленине, о социалистическом строе и советской действительности.
Мы сначала его разубеждали, но видя, что на него это не действует, стали осекать. Однако и это не подействовало (…)
Нас глубоко возмутила его болтовня, и мы доставили его в Комитет госбезопасности. Там выяснилось, что он является студентом 5 курса да еще и комсомольцем.
Возможно, он еще не потерянный человек. Считаем, что оставлять без внимания такой факт нельзя, так как Архипов может зайти еще дальше в своей вредной для нашего народа болтовне (…)
С уважением – Черков, Базылев
Аналагічны зварот (а дакладней – данос) быў напісаны і ў гаркам камсамола. Зрэшты, абодвы даносы маладыя савецкія людзі маглі і не пісаць: органы КГБ па месцы вучобы мастака Архіпава і так былі інфармаваныя…
Уражвае іншае: данос матывуецца выключна клопатам пра маладёна, які, на думку даносчыкаў, “еще не потерянный человек».
Чым скончылася гэтая гісторыя – дакладна невядома. Але з упэўненасцю можна сказаць, што кар’ера маладога мастака была сапсаваная на ўсё жыццё. З пятага курса яго, напэўна, выгналі з фармулёўкай “за ўчынкі, якія ганьбілі гонар і годнасць савецкага студэнта”, а з падобным запісам у працоўнай за Саветамі не бралі нават грузчыкамі ўгнаеннняў.
Чыркоў і Базылеў, напэўна, атрымалі ад КГБ падзяку – і не грашовую, а толькі заахвочвальнае рукапацісканне. Не выключаецца, зрэшты, што чэкісты запрапанавалі гэтым стукачам-энтузіястам стаць стацыянарными інфарматарамі.
Не варта і казаць, якім быў адказ на гэтую прапанову.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра тое, як напачатку трыццатых гадоў беларускія чэкісты прыдумлялі “паўстанцкія антысавецкія арганізацыі”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 970
Агітацыйны плакат СССР скарыстаны ў якасці ілюстрацыі