Справа 1970 г. Дыверсія Ота Скарцэні супраць савецкіх артыстаў
Савецкі чалавек за мяжой – тэма для фільмаў, кніг, показак і анекдотаў. А калі ўжо замежжа было “капіталістычным”, то і для падрабязных агентурных справаздач. Перад выездам за мяжу савецкі чалавек праходзіў густое сіта, якое адфільтроўвала кандыдатаў з “няправільнымі анкетамі”, а таксама палітычна ненадзейных, ідэалагічна падазроных і маральна няспелых.
На кожнага кандыдата заводзілася “выяздная справа”, і калі хоць адна папера выклікала падазронасць, адмовіць маглі без усялякіх тлумачэння. Канчатковае рашэнне “адпускаць ці не адпускаць у капіталістычныя джунглі” прымалі на ўзроўні КГБ. З кожнай групай абавязкова выязджаў як мінімум адзін супрацоўнік “органаў” (без уліку інфарматараў). Асаблівая ўвага надавалася “творчым калектывам”; лічылася, што людзі мастацтва найбольш схільныя да няправільнага разумення палітыкі партыі, а таксама маральна-побытавай разбэсты і несанкацыянаваных кантактаў з замежнікамі.
* * *
У 1969 годзе ў капіталістычную Гішпанію выправіўся Ансамбль танца УССР пад кіраўніцтвам Паўла Вірскага. Маральнае аблічча савецкіх артыстаў дбайна кантралявалі ажно двое “мастацтвазнаўцы ў цывільным”. А ўжо агентурай той ансамбль быў нашпігаваны, нібы савецкая “доктарская каўбаса” – салам.
Гішпанія канца шасцідзесятых была для савецкай прапаганды не проста “капіталістычнай краінай”, а “дзяржавай, дзе вядуць рэй фашысты дыктатарскага рэжыма Франка”. Кожны крок савецкіх артыстаў пільнаваўся на прадмет “дзяржаўнай здрады”, “маральнага аблічча” і “недазволеных кантактаў”.
Падчас гастроляў адбыўся грандыёзны скандал…
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
26 января 1970 г.
СЕКРЕТНО
ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ
КГБ (…) располагает данными, что во время гастрольной поездки Государственного заслуженного ансамбля танца Украинской ССР по Испании последний концерт, состоявшийся в гор. Мадриде, посетил Отто Скорцени – бывший начальник гитлеровской секретной службы СС, приближенный Гитлера, выполнявший его особые задания, член нацистской партии с 1934 года, военный преступник-террорист, принимавший непосредственное участие в истязаниях и массовых убийствах, ныне являющийся одним из вдохновителей неофашизма в Западной Европе
(…)
Пасля вайны Ота Скарцэні шчасліва пазбегнуў суда і шыбеніцы: ён заключыў пагадненне з амерыканскай выведкай, здаў усе сакрэты Трэцяга Рэйха і, адседзіўшы тры гады, быў вызвалены. У пяцідзесятыя-шасцідзесятыя беспрынцыпны прафесіянал супрацоўнічаў з амерыканскімі, французскімі, аргенцінскімі, егіпецкімі і нават ізраільскімі спецслужбамі і, наршце, апынуўся ў Мадрыдзе, дзе атрымаў з рук Франка гішпанскі пашпарт.
ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ
(…)
По имеющимся у нас данным, официальный руководитель гастрольной поездки о предстоящем посещении Скорцени проинформирован не был. Участники же ансамбля знали о предстоящем посещении и рассказывали о нем следующее: (…) «…в антракте Отто Скорцени, в штатском костюме, с каким-то дворянским гербом, вышитым на нижнем кармане пиджака, вошел за кулисы, к нему навстречу вышел П. Вирский. Скорцени пожал ему руку, поздравил с успехом, после чего (…) встал перед объективом фотоаппарата. Фотографировал музыкант, фотограф ансамбля С. Вихарев. После этого Скорцени направился к сцене, где столпились, глядя на него, как на редкого зверя, поднялся по ступенькам и очутился среди наших хлопцев и девчат, возвышаясь над ними в роли признательного зрителя и прославленного разведчика-героя (…)
Нашто Ота Скарцэні трэба было прыходзіць на канцэрт савецкіх артыстаў – невядома; эстэтам ён ніколі не быў. Нашто ён пайшоў за кулісы, каб сфатаграфавацца з танцорамі – невядома і пагатоў. Мажліва, такім чынам ён перадаваў сваеасаблівае прывітанне савецкім спецслужбам; маўляў, я жывы, і нічога вы мне не зробіце. Але, хутчэй за ўсё, тут далася ў знакі схільнасць Скарцэні да авантураў.
Ніякіх правакацыйных размоваў былы гітлеравец, аднак, не вёў: развітаўся з артыстамі і пайшоў у залу.
Рэакцыя савецкіх людзей выглядае цалкам прадказальнай:
ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ
(…)
Почти все были возмущены и одновременно напуганы – а что же будет дома, когда вернемся на Родину, как на это посмотрят вышестоящие инстанции, как это будет расценено?
(…)
Наступствы візіта Скарцэні да савецкіх артыстаў былі жорсткімі. Абодвух “мастацтвазнаўцаў у цывільным”, якія пільнавалі кантакты танцораў з замежнікамі, пасля вяртанне ў СССР неадкладна звольнілі з “органаў”. Дзяржаўны ансамбль танца на доўгі тэрмін стаў “невыязным”, а сам кіраўнік, Павел Вірскі, перанёс два інфаркты.
Цікава, што і Вірскі, і Скарцэні памерлі з розніцай у адзін дзень: першы – 5 ліпеня 1975 года, а другі – днём пазней.
Скандал у Мадрыдзе спрычыніўся да цэлага шэрагу дырэктываў, загадаў і пастановаў, дзе ключавымі словамі былі – “узмацніць”, “перасякаць” і “кантраляваць”. Што, безумоўна, паўплывала на далейшыя рашэнні па “выездах” ці “невыездах” усіх без выключэння творчых калектываў Савецкага Саюза.
Такой была апошняя дыверсія былога оберштумбарфэрэра СС Ота Скарцэні супраць СССР.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я раскажу пра шляхотны ўчынак занадта прынцыповага супрацоўніка РКМ НКВД.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 592