Справа 1970 г. Сакрэтнасць падчас халеры. Як у СССР прыхоўвалі маштабную эпідэмію



Сакрэтнасць была неад’емным фонам жыцця савецкага чалавека – як восеньская непагадзь ці маскоўскія куранты на Новы год. Сакрэцілася літаральна ўсё: колькасць зняволеных, каларыйнасць салдацкай пайкі, адрасы спецразмеркавальнікаў для партыйнай эліты і нават цэлыя гарады, звязаныя з Савецкай арміяй ці вайскова-прамысловым комплексам.

Адназначна сакрэцілася колькасць ахвяраў падчас прыродных ці тэхнагенных катастроф, а то і самі катастрофы. Так, пра пачварны выбух на менскім заводзе “Гарызонт” у 1972 годзе, у выніку якога загінула больш за 100 чалавек, у Беларусі дазналіся з замежных “галасоў”.

Засакрэціць эпідэміі было немажліва, але ў савецкай улады былі напрацаваныя механізмы – як прыхаваць колькасць ахвяраў ці запусціць чуткі пра нязначнасць здарэння…

* * *

4 жніўня 1970 года на стол генерал-маёра КГБ таварыша Федарчука паклалі спецыяльнае паведамленне пра магчымую эпідэмію халеры ў Адэскай вобласці. Таварыш Федарчук загадаў спраўдзіць інфармацыю, і ўжо праз два дні атрымаў новые звесткі.

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

СЕКРЕТНО

6 августа 1970 г.

Специальное сообщение

(…) У прибывшего в Одессу жителя гор. Горький Дашука И. Ф., госпитализированного 5 августа, лабораторно подтверждено заболевание холерой (…)

За истекшие сутки с клиническими признаками заболевания холерой госпитализированы три жителя Одессы (…). В отношении их ведутся лабораторные исследования.

(…)

Изолированы 15 человек области.

(…)

Інфармацыі пра халерную эпідэмію пашыраліся штодня, і пакрысе набылі характар франтавых зводак:

Из специального сообщения КГБ

10 августа 1970 г.

(…)

За 8 и 9 августа 1970 г.(…) госпитализировано 103 человека, подтвержден диагноз заболевания холерой у 13 чел. Изолировано контактных лиц 508.

(…)

Всего за период с 3 по 10 августа 1970 г.(…) госпитализировано 125 человек. Подтвердился диагноз заболевания холерой у 30 человек. Изолировано контактных лиц 961. Умерло 4 чел.

Из специального сообщения КГБ

13 августа 1970 г.

(…)

Госпитализировано с клиническими признаками заболевания холерой 155 лиц, из них диагноз подтвержден бактериологически у 155 лиц. Умерло 9 чел. Изолировано контактных лиц 3812.

Из специального сообщения КГБ

18 августа 1970 г.

(…)

Всего с 3 августа 1970 г. (…) госпитализировано с клиническими признаками заболевания холерой 246 чел., из них диагноз подтвержден бактериологически у 163 чел. Умерло 18 чел.

(…)

Серыя “спецыяльных паведамленняў” ставяць натуральныя пытанні: а якое дачыненне да тае халеры мещ КГБ? Падобнымі пытаннямі, хай нават і ўзроўня дзяржаўнай бяспекі, мусілі займацца медыкі…

Пісаць пра эпідэмію ў газетах, распавядаць пра яе па тэлевізіі і радыё і нават пазначаць дыягназ “халера” у пасведчаннях пра смерць катэгарычна забаранялася. Маўляў, савецкая медыцына – самая прагрэсіўная ў свеце, усе хваробы, найперш інфекцыйныя, у СССР даўно пераможаныя, і ўвогуле – усе гэтыя халеры, воспы і сібірскія язвы ўласцівыя хіба што калоніям імперыялістаў…

Эпідэмія пашыралася імкліва. У сярэдзіне жніўня халера была зафіксаваная ў дваццаці гарадах СССР, у тым ліку і ў Менску, што не дзіўна: адпачывальнікі, якія павярталіся з курорта, разносілі халеру па ўсіх савецкіх абшарах.

На паседжанні Палітбюро ЦК КПСС вырашылі: насельніцтву гаварыць пра “кішэчную палачку”, пра памерлых не паведамляць, але галоўнае – усяляк спыняць “беспадстаўныя чуткі” і “нездаровыя праявы”…

А “нездаровымі праявамі” сярод асобных савецкіх грамадзянаў акурат і займаліся савецкія чэкісты…

Из специального сообщения КГБ

12 августа 1970 г.

(…)

В связи с заболеванием холерой отмечаются попытки со стороны антисоветских элементов совершать антисоветские проявления.

11 августа 1970 г. (…) обнаружена, исполненная на пишущей машинке, листовка следующего содержания:

«Указ Президиума Верховного Совета СССР ко всем гражданам, проживающим в г. Одессе, а также к приезжим и иностранцам, не паниковать и вести себя спокойно. За непослушание и неповиновение расстрел на месте (…) Товарищи, не поддавайтесь ни на какие провокации, будьте мужественными и свободолюбивыми, не собирайтесь быстро умирать. Вы лучше немножко помучайтесь»

(…)

Поступают данные, что отдельные лица высказывают нездоровые суждения в связи с имеющимися случаями заболевания холерой.

Токарь (…) Полищук П. П., 1909 г. р., сказал: «Это опасная болезнь может быть завезена из-за границы, где у Советского Союза много «друзей», которым мы помогаем, возможно, в ущерб своему народному хозяйству (…) В ответ они нам завозят колорадского жука и холеру»

Органами КГБ под оперативный контроль взяты — поведение враждебных элементов, а также объекты жизнеобеспечения в очагах заболевания: вода, продукты питания и т. д.

Так што барацьба з халерай вялася ва ўмовах татальнай савецкай сакрэтнасці і, вядома ж – ва ўмовах татальнага савецкага бардака.

Из специального сообщения КГБ

7 августа 1970 г.

(…)

Имеются данные о несвоевременной госпитализации поносных и контактных лиц.

В распоряжение дезинфекционной группы штаба ежесуточно имеется 30-37 специальных машин, требуется же 70-80 таких машин.

Недостаток транспорта приводит к запоздалой госпитализации больных (…), которые ожидают ее до 24 часов, а иногда и нескольких суток.

(…)

Для своевременной госпитализации контактных и поносных лиц требуется дополнительная сеть коек с некоторым запасом, но не менее 700-900 дополнительно (…)

(…)

По линии органов КГБ принимаются меры предотвращения нежелательных проявлений. Сотрудники УКГБ (…) усиливают работу в местах сосредоточения иногородних граждан, оставшихся в городе. Среди последних были отдельные факты проявления нервозности и беспокойства, стремленимя покинуть город

(…)

Тым часам чуткі пра халеру дайшлі і да замежных эпідыміёлагаў, якія адразу запрапанавалі дапамогу. Але савецкая кіраўніцтва адказала, што ніякай халеры ў СССР няма, што ўсё гэта – паклёп ворагаў савецкай улады і што нязначную кішэчную інфекцыю савецкая медыцына адужае саматужкі.

Праўда, у сярэдзіне верасня, калі халера сапраўды пайшла на спад, АПН “Навіны”, якія працавалі пераважна для замежжа, паведамілі, што “у Керчы і Адэсе зараза паспяхова пераможаная”.

Жахлівая эпідэмія халеры ў СССР сапраўды была пераможаная – але дзякуючы выключна прафесіяналізму і адданасці медыкаў. Затое рэжым сакрэтнасці, напрацаваны падчас эпідэміі халеры 1970 года, шмат у чым прыдаўся савецкае ўладзе і “узброенаму атраду партыі” падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дзе і маштабы аварыі, і колькасць ахвяраў, і характар хваробаў таксама адразу засакрэцілі…

* * *

У наступная перадачы я раскажу, як савецкая ўлада вербавала заходніх беларусаў для працы на “будоўлях сацыялізма”, і чым тая вярбоўка скончылася.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання “998”