Справа 1973-81 г. “Як КГБ змагалася з „варожымі радыёгаласамі”



Пакаленню Googlе і Вікіпедыі цяжка ўявіць, чым у СССР быў звычайны радыёпрыймач кшталту “VEF” ці “Акіян” з наборам кароткахвалёвых дыяпазонаў. У эпоху “жалезнай заслоны” падобныя гаджэты замянялі кампутар, планшэт і смартфон, разам узятыя. У кароткахвалёвым дыяпазоне можна было паслухаць “варожыя галасы”, а менавіта так называлі ў СССР радыёстанцыі “Голас Амерыкі”, “BBC”, “Нямецкую хвалю”, “Радыё Ватыкана” і, вядома ж, “Радыё Свабода”.

Праграмы замежных радыёстанцый, непадцэнзурных Савецкай уладзе, успрымаліся сігналамі з іншасвету. Дзякуючы ім можна было скласці уяўленне пра тое, што адбываецца ў заходнееўрапейскай палітыцы, мастацтве і нават модзе. Беларуская рэдакцыя “Радыё Свабоды” рэгулярна давала гістарычныя, культурныя і палітычныя праграмы. Дый абсалютная большасць савецкіх людзей упершыню дазналася пра аварыю ў Чарнобыле менавіта з “варожых галасоў”.

Не варта і казаць, што савецкая ўлада тых ідэалагічных дыверсантаў страшэнна не любіла і змагалася з імі ўсімі мажлівымі спосабамі. КГБ, які быў “узброеным атрадам партыі”, адводзілася ў тым змаганні ўдарная роля…

* * *

Заходнія радыёстанцыі пачалі глушыць практычна адразу пасля пачатку трансляцыі іх перадач на СССР. Як гэта рабілася на практыцы, добра відно на прыкладзе КГБ УССР. Ведаючы магчымасці Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Савецкага Саюза, можна не сумнявацца, што ў такой жа самы спосаб глушылі “варожыя галасы” і на тэрыторыі Савецкай Беларусі.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

 

17 января 1981 г

Секретно

 

ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА

 

О противодействии антисоветского радиовещания

 

Комитетом Государственной Безопасности изучен вопрос организации, состояния и противодействия вещания зарубежных радиоцентров на республику.

Установлено, что максимальное количество враждебных радиопередач на 118 частотах уверенно прослушиваются с 21 по 22 часов (минимальное – на 18 частотах с 12 до 13 часов). В это время радиостанции Китая работают на 27 частотах, “Голас Израиля”  – 26, “Голос Америки” – 20, “Свобода” – 24, “Би-Би-Си” – 11, “Немецкая волна” – 5 (…)

Организация дальнего и местного противодействия в стране осуществляется особой службой Главного радиоуправления Министерства связи СССР, в республике – контрольно-корректировочными пунктами при 9 радиоцентрах (…)

Для создания радиопомех используется 307 радиопередатчиков, из них 28 направленного действия мощностью от 20 до 100 киловатт для дальней радиозащиты и 279 – для местной (в радиусе 15-20 км) мощностью от 1 до 5 киловатт.

(…)

Для повышения надежности противодействия антисоветского вещания (…) по мнению специалистов, целесообразно поставить перед Министерством связи СССР вопрос об увеличении не территории республики числа радиопомех (…)

 

ПРЕДСЕДАТЕЛЬ КОМИТЕТА ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ УКРАИНСКОЙ ССР

В. Федорчук

 

Радыёперашкоды былі далёка не адзіным сродкам ідэалагічнай барацьбы з “атрутнікамі эфіру”. Журналісты тых радыёстанцый энергічна распрацоўваліся замежнай рэзідэнтурай, і распрацоўка тая была даволі эфектыўнай: так, чэкісты былі ў курсе наконт рэдакцыйных планаў той жа радыёстанцыі “Свабода”.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

 

ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ

21 июня 1981 г.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

 

Комитетом Государственной Безопасности (…) установлено, что направленность антисоветской пропаганды радиостанции «Свобода» на языках народов Советского Союза разрабатывается програмно-установочным отделом радиостанции.

На основании инструкций «Комитета радио «Свобода» в США этот отдел готовит обязательные для «всех национальных редакций» радиостанций «ежемесячные общие указания», в которых детально разрабатывается тематика передач и определяется их политическое содержание.

В первую часть «указаний», как правило, включаются темы, общие для всех редакций. Например, на май сего года были включены темы, извращающие политику СССР в отношении Израиля и арабских стран, передачи о якобы низком уровне развития советской экономики (…)

Вторая часть «указаний» содержит конкретные темы передач для каждой редакции  в отдельности (…)

 

ПРЕДСЕДАТЕЛЬ КОМИТЕТА ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ Украинской ССР

В. Федорчук

 

Гэтая дакладная датаваная 1981 годам. Але ж у кагэбэшных архівах ёсць абсалютна аналагічныя справаздачы значна ранейшых часоў…

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

 

ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ

30 июля 1973 г.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

По полученным оперативным путем данным, радиостанции, ведущие передачи на СССР, получили указания использовать даты отдельных событий и фактов в целях усиления антисоветской националистической радиопропаганды, рассчитанной на слушателей ряда союзных республик (…)

Как известно, в планах идеологической диверсии противник отводит в последнее время значительное место пропаганде идей национал-коммунизма, как одной из форм подрывной деятельности, направленной на ослабление единства и сплоченности Союза Советских Социалистических Республик.

(…)

Імаверна, звесткі пра планы радыё “Свабода” чэкісты атрымлівалі ад заканспераванага агента КГБ Алега Туманава, які працаваў на “Свабодзе” з 1966 па 1985 год. Жонка Туманава, Эта Дрыц, працавала ў расейскай рэдакцыі Бі-Бі-Сі і, адпаведна, злівала ў Маскву ўсю канфедэнцыяльную інфармацыю, да якой мела допуск.

Акрамя «глушылак» і аператыўных распрацовак журналістаў “Свабоды”, “Бі-Бі-Сі” і “Голаса Амерыкі”, прадугледжвалася і так званая “контрпрапаганда”. У савецкіх газетах і па тэлебачанні даволі рэгулярна падаваліся абвяржэнні “інсінуацый заакіянсіх брахуноў”, прытым тыя абвяржэнні абмяркоўваліся на палітінфармацыях, абавязковых для ўсіх савецкіх грамадзянаў.

Дзіўна было бачыць, як тыя савецкія грамадзяне “горача пратэставалі супраць паклёпніцкай дзейнасці  радыёбрахалак” – асабліва, калі ўзяць пад увагу, што за праслухоўванне гэтых “радыёбрахалак” такі савецкі грамадзянін напэўна меў бы непрыемнасці на працы, а ў разе адпраўкі на які “Голас Амерыкі” ліста мог і сесці ў турму…

…Радыёстанцыі ЗША і Заходняй Еўропы  перасталі глушыць толькі ў лістападзе 1988 года. Неўзабаве нядаўнія ідэалагічныя ворагі сталі аўтарытэтнымі СМІ, выступіць на якіх лічылі за гонар нават нядаўнія апаненты – ад савецкіх палітінфарматараў і агітатараў і да кіраўнікоў КГБ.

Але ж сам тэрмін “варожыя радыёгаласы” так нікуды і не знік. У той жа Беларусі ён і пагэтуль сустракаецца і ў афіцыйных медыях, і лексіконе праўладных прапагандыстаў.

* * *

У наступная перадачы мы акурат і пагаворым пра тое, як КГБ распрацоўвала замежных журналістаў падчас іх камандовак у Савецкі Саюз.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 072, 073, 177