Справа 1973 г. “Агентура КГБ у Польшчы.“Энтузіясты” і “завербаваныя з мусу”



Грамадзяне Польскай Народнай Рэспублікі ў плане вербоўкі спецслужбамі былі ў значна горшай сітуацыі, чым, скажам, грамадзяне СССР. Савецкі чалавек мог апасацца толькі КГБ. Палякам жа маглі зацікавіцца і структуры Służbay Bezpieczeństwa, і тыя ж савецкія чэкісты, прытым апошнія звычайна ніколі не паведамлялі пра вербоўку грамадзяніна ПНР польскім калегам… 

* * *

Яшчэ ў сямідзесятых гадах грамазянам Польскай Народнай Рэспублікі дазволілі прыязджаць у СССР – пераважна, у памежныя вобласці Беларусі і Украіны. Нехта хацеў пабачыцца са сваякамі, нехта – прыбраць магілы Дзядоў, нехта – азнаёміцца з гістарычнымі ці архітэктурнымі адметнасцямі. А нехта рабіў у СССР і невялікі гешэфт.

Людзі старэйшага пакалення напэўна памятаюць, як яшчэ з сярэдзіне сямідзесятых у Берасці, Гародні і ў Менску кожны ахвочы мог купіць у прыезджых палякаў джынсы, цішоткі, жуйкі і вінілавыя альбомы папулярных заходніх выканаўцаў.

Таварныя партыі тых жа джынсаў правозілася ў СССР кантрабандна. Здаралася, што кантрабандыстаў лавілі, і гэта стварала выдатную вярбовачную сітуацыю для камітэтчыкаў.

Прапанова гучала стандартна: вы, дарагі грамадзянін братняй Польшчы, атрымліваеца свой тавар назад і нават спакойна прадаеце яго ў Гародні… і ў наступныя разы таксама. Але, у сваю чаргу, будзеце рэгулярна інфармаваць нас па некаторых пытаннях. Толькі не спрабуйце нас падмануць – у КГБ чуйныя вушы і доўгія рукі!

Большасць затрыманых польскіх кантрабандыстаў пагаджалася супрацоўнічаць з чэкістамі, але асабліва каштоўнай інфармацыі яны даць не маглі: рольнік з Крынак ці студэнт з Любліна дзяржаўнымі таямніцамі, натуральна, не валодалі.

Але здаралася, што грамадзяне ПНР звярталіся ў КГБ і з уласнае ініцыятывы, прытым не шэраговыя грамадзяне, а партыйныя чыноўнікі і высокапасадоўцы…

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

19 июня 1973 г.

Информационное сообщение

Комитетом Государственной Безопасности агентурным путем получена информация, исходящая от граждан Польской Народной Республики П. Карпа, бывшего председателя комиссии партконтроля Жешувского воеводского комитета ПОРП, Толивицкого, старого польского коммуниста, партизана-разведчика, об отдельных моментах внутреполитического положения в ПНР.

(…)

Што змусіла старых польскіх камуністаў звярнуцца не ў родныя спецслужбы, а менавіта ў КГБ – загадка. Магчыма, гэта былі камуністычныя артадоксы, якія не даваралі нават роднай Służbiе Bezpieczeństwa. Магчыма, і Карп, і Талівіцкі былі завербаваныя савецкай Дзярбжяспекай яшчэ за часамі Берута. Але не выключаецца, што данос стаў вынікам нейкіх унутрыпартыйных сварак, і Карп з Талівіцкім проста вырашылі адпомсціць крыўдзіцелям.

Інфармацыйнае паведамленне КГБ”, па-сутнасці, з’яўляецца дайджэстам з даносаў. Прытым, як відно, польскія таварышы паставіліся да пытання вельмі грунтоўна.

Вось як, напрыклад, імі характэрызуецца рэлігійная сітуацыя ў Польшчы:

Из информационного сообщения в Комитет Государственной Безопасности

(…)

По полученным данным, отрицательное влияние католической церкви на ход социалистического разваития, на формировании идеологии граждан ПНР и другие аспекты общественной жизни принимает тревожный характер.

Официально церковь в ПНР отделена от государства, но ее удельный вес в стране достаточно велик и с каждым годом возрастает. Религия преподается во всех школах республики. Посещение этих уроков факультативно, однако в действительности посещаемость составляет 100 процентов (…)

В последнее время активизировалась деятельность католиков, направленная на подрыв социалистического строя в Польше. Так, месяц тому назад кардинал Вышинский обратился к населению с воззванием, которыя носит ярко выраженный враждебный государству, антисоциалистический и антисоветский характер (…)

Падчас вывучэння “інфармацыйнага паведамлення” складаецца ўражанне, што старыя польскія камуністы пачуваліся ў той жа Польшчы, бы савецкія рэзыдэнты на акупаванай ворагам тэрыторыі:

Из информационного сообщения в Комитет Государственной Безопасности

(…)

Увеличилось количество хулиганских действий, носящих антисоветский и антисоциалистический характер. Так, например, за период празднования годовщины Октября в г. Жешув хулиганствующие элементы сожгли в центре города красное знамя. Во время пребывания в ПНР тов. Л. И. Брежнева в Варшаве была сожжена центральная типография.

В стране не заметны какие-либо меры по переводу деревни на социалистический путь развития. Ни в газетах, ни по телевидению, ни в официальных выступлениях руководителей ПНР задача коллективизации даже не ставится.

(…)

Але ж галоўным пунктам абвінавачвання ў даносе стаіць брак сапраўднай савецкай ідэалогіі!

Из информационного сообщения в Комитет Государственной Безопасности

(…)

Во взглядах поляков, особенно среднего и молодого поколения, отмечается заметное стремление преуменьшить и вообще умолчать роль и помощь СССР и стран социалистического содружества в строительстве Народной Польши. В то же время рекламируются контакты с западными государствами как выгодными торговыми партнерами ПНР.

Советская культура преподносится как «восточная» и «азиатская», которая якобы далека и непонятна по духу полякам. Одновременно пропагандируется мысль, что польская культура близка и базируется на западной культуре.

(…)

Нічога не заўважылі?

Калі змяніць “палякаў” на “беларусаў”, “савецкую культуру” на “вялікую расейскую”, а “Народную Польшчу” на “Беларусь”, атрымаецца тыповы артыкульчык якіх-небудзь крыштаповічаў ці авер’янавых-менскіх пра «свидомитов» и «белорусских нацистов», якія рэгулярна з’яўляюцца на імперскім чарнасоценным партале REGNUM і яму падобных. Так што ад 1973 года стылістыка лубянскай агентуры практычна не змянілася – калі не браць пад увагу вывучанае тае агентурай новае слова “русафобія”, перанятае сённяшнімі чарнасоценцамі ў антысеміта Ігара Шафарэвіча.

Што, зрэшты, цешыць.

* * *

Данос польскіх камуністаў Карпа і Талівіцкага ў Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі не меў вялікіх наступстваў. Хіба што ў савецкіх партыйных часопісах з’явілася асцярожная крытыка “некаторых сумнеўных тэндэнцый у кіраўніцтве ПОРП”. Але даносы тыя засталіся ў архіве КГБ, цяпер адкрытым для вывучэння.

І гэта — далёка не апошнія даносы ў КГБ, якія падлягаюць апрылюдненню.

* * *

Наступным разам мы пагаворым пра антысемітызм. Вы дазнаецеся, чаму ў трыццатыя гады НКВД энэргічна той анытсемітызм знішчала, а ўжо праз дзесяць гадоў чэкісты усяляк спрыяла юдафобскім і чалавеканенавісніцкім настроям.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 072