Справа 1981-84 г.“З крыкам “кія!” і ўдарам нагі… Чаму ў СССР забаранялі каратэ»



Савецкая ўлада панічна баялася ўзброеных людзей. Нават звычайнаму паляўнічаму, каб атрымаць дазвол на стрэльбу, даводзілася праходзіць усе колы бюракратычнага пекла. Што і не дзіўна. Узброены чалавек – гэта гучыць горда і выглядае годна. Узброены чалавек хутчэй дасць адлуп у разе несправядлівасці, чым няўзброены. А калі ўзброеных людзей багата, яны могуць аб’яднацца з нейкай антысавецкай мэтай…

Валоданне прыёмамі самаабароны прыраўніваліся ў СССР да валодання зброяй. Нават дэсантнікі, якіх навучалі ў войску рукапашнаму бою, абавязкова давалі распіску, што не будуць выкарыстоўваць тыя прыёмы ў цывільным жыцці.

* * *

Тыя, хто заспеў пачатак васьмідзесятых, напэўна памятае моду на каратэ. Мода тая з’явілася пасля праглядаў пірацкіх копій відэафільмаў з Брусам Лі і Джэкі Чанам, якія ў СССР былі на другім месцы па папулярнасці, прапусціўшы наперад толькі “Эмануэль”. Пасля праглядаў “фільмаў-каратэ”, падлеткі малпавалі ўлюбёных герояў, як толькі маглі: з крыкамі “кіа!..” вымахвалі рукамі і нагамі, спрабавалі ламіць кулакамі цагліны і, здаралася, калечылі адзін аднаго ці калечыліся самі.

У Беларусі першыя секцыі каратэ з’явіліся напрыканцы сямідзесятых і існавалі цалкам легальна. У тым жа Менску ў 1980 годзе быў нават праведзены чэмпіянат БССР па каратэ. 

Аднак у 1981 г. усё нечакана змянілася. Газета “Савецкі спорт” апублікавала артыкул “Асцярожна, каратэеды!”, пасля чаго ўсе гурткі без тлумачэнняў паразганялі, а ў Крымінальным кодэксе з’явіўся артыкул “Незаконнае навучанне каратэ”.

Міліцыя распачала паляванне на самапальных каратыстаў па ўсяму Савецкаму Саюзу. Натуральна, у Дзяржбяспецы таксама не спалі ў шапку…

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

2 октября 1982 г.

 Докладная записка

«О проведенной работе по пресечению деятельности нелегальных групп каратэ»

 (…)

В результате принятых совместно с МВД, прокуратурой и общественными организациями мер в 1981-1982 г. г. прекращена деятельность 365 нелегальных групп каратэ, из них более 150 распалось после проведения разъяснительной работы с их руководителями и участниками в связи с принятием Указов (…) «Об административной ответственности за нарушение правил обучения каратэ» и дополнения Уголовного кодекса (…) статьей 224-1 /незаконное обучение каратэ/.  

(…)

Адразу паўстае пытанне: чаму Савецкая ўлада забараняла менавіта каратэ, але пры гэтым секцыі самба і дзю-до існавалі ў кожным абласным цэнтры? Калі майстар каратэ можа скалечыць чалавека за колькі секунд, то хіба тое ж самае не здолее зрабіць першаразраднік па боксу?

Адказ знаходзім ніжэй:

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ СССР

 (…)

За это время вскрыта и пресечена негативная деятельность 15 руководителей таких групп, допускающих идейно вредные суждения, совершающих антиобщественные действия, проповедовавших среди молодежи «восточный дух каратэ», различные религиозно-мистические учения. Два из них (…) осуждены к различным срокам лишения свободы.

Відавочна, савецкіх ідэлагаў засмуціў філасофскі складніх гэтага адзінаборства, які, на іх думку, разыходзіўся з Маральным кодэксам будаўніка камунізма.

Чым больш у СССР забаранялі каратэ, тым больш тое адзінаборства знаходзіла патаемных прыхільнікаў. Пры гэтым захапленне каратэ іншым разам набывала вычварныя формы.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

14 июня 1982 г.

 СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ

 (…)

7 июня 1982 г. Управлением КГБ были получены оперативные данные о том, что со стороны местного жителя Сапрыкина Э. В., 1964 г. р., члена ВЛКСМ, предпринимаются попытки создания из числа молодежи группирования на антиобщественной основе.

Как установлено проверкой, Сапрыкин, выдавая себя за бывшего десантника, в апреле с. г. вызвался обучить приемам каратэ желающих овладеть этой борьбой отдельных учащихся (…) При этом он предложил им вступить в так называемую (…) «подпольную неофашистскую организацию» с целью «борьбы со злоупотреблениями должностных лиц, взяточничеством, спекуляцией и другими недостатками», а также «захвате власти революционным путем».

(…) Сотрудниками УКГБ в присутствии родителей и педагогов с Сапрыкиным и другими участниками группирования проведены профилактические беседы. По словам Сапрыкина, к мысли о создании «организации» он пришел самостоятельно, под влиянием книг и кинофильмов детективного характера, а также из стремления к самоутверждению. Остальные подростки объяснили, что присоединились к нему из желания овладеть приемами каратэ.

(…)

Але ж каратэ ў СССР нікуды не знікла. У Менску, напрыклад, тыя секцыі  проста змянілі шыльды на “гурткі рукапашнага бою” і паспяхова існавалі пад дахамі спартовага таварыства “Дынама”.  Такія ж “гурткі” існавалі і пры ўсялякіх “вайскова-патрыятычных клубах” і “Дабраахвотных народных дружынах”.

Датаго ж, каратэ займаліся і ў спецсекцыях “для сваіх” пры ЦК беларускага камсамола і, натуральна, у спортзалах МУС і КГБ. Характэрна, што менавіта ў Менску рэгулярна ладзіліся размаітыя семінары і вучэбна-трэніравальныя зборы камітэцкіх інструктараў па афіцыйна забароненым каратэ; адзін з іх адбываўся з 3 па 16 верасня 1984 года…

…Забарона на каратэ ў СССР праіснавала да 1987 года. Адзінаборства было канчаткова рэабелітаванае на хвалях гарбачоўскай “перабудовы”.

Напачатку дзевяностых з міліцэйскіх і кагэбэшных структур пачаўся массавы адток кадраў. Некаторыя былыя інструктары КГБ па адзінаборствах перайшлі на працу і ў крымінальныя групоўкі. Пры гэтым пікантнасць сітуацыя палягала ў тым, што нядаўнім камітэтчыкам з сілавых падраздзяленняў даводзілася выконваць загады тых, каго яны яшчэ нядаўна нейтралізоўвалі.

Дакументы па забароне каратэ, у тым ліку і з боку КГБ, цяпер нагадваюць пра адно са шматлікіх глупстваў эпохі “развітога сацыялізма”.

 

[Not a valid template]

* * *

З наступнай перадачы вы дазнаецеся, як украінскія нацыяналісты пасля вайны спрабавалі наладзіць супрацу з беларускімі антысавецкімі рухамі.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 194, 196