Справа 1981 г. “Оргіі са студэнткамі, альбо Карупцыя па-савецку”
Адзін з міфаў, які цяпер актыўна прасоўваецца праз маскоўскія і афіцыйныя беларускія тэлеканалы – што ў Савецкім Саюзе аніякай карупцыі нібыта не было.
Увогуле, за часамі СССР, як вядома, і цукар быў саладзейшым, і вада макрэйшай. Але карупцыя ўсё ж была, і нічым не меншая, чым у цяперашняй Рэспубліцы Беларусь. Дробнымі карупцыянерамі на ўзроўні абвесу каўбасы ў гастраномах займалася міліцыянты з ОБХСС, а буйнейшай – розныя структуры Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі.
Карупцыя ў СССР квітнела паўсюдна – ад райаддзелаў міліцыі і да ЦК КПСС. У тым ліку – і ў савецкай вышэйшай адукацыі, якую савецкія сродкі масавай інфармацыі пыхліва называле “налепшай у свеце”…
* * *
Напачатку васьмідзесятых гадоў Чарнігаўскі педагагічны інстытут быў папулярны не толькі ва Украіне. У ЧПІ актыўна паступалі і беларусы – найперш, з памежных раёнаў Гомельшчыны. Прытым паступалі ў чарнігаўскі “пед” нават тыя абірурыенты, якія па здольнасцях і ведах не праходзілі ў той жа Гомельскі ўніверсітэт.
Прычына была банальнай: і паступленне ў Чарнігаўскі педінстытут, і паспяховую здачу іспытаў можна было купіць за грошы.
Натуральна, у КГБ пра гэта выдатна ведалі: а то нашто чэкісты вербавалі агентуру сярод студэнтаў і выкладчыкаў? Але пакуль карупцыя ў педінстытуце не перавышала агульнасавецкі ўзровень, на яе заплюшвалі вочы; хіба што акуратна падшывалі чарговыя даносы ў справу-фармуляр. Дый псаваць адносіны з партыйным начальствам УКГБ па Чарнігаўскай вобласці таксама, відаць, не хацелася: пасля карупцыйнага скандалу ў “кузні савецкіх педагагічных кадраў” паляцела б нямала галоваў у чарнігаўскім райкаме партыі. А тыя, відавочна, маглі пачаць пакасціць чэкістам на свой партыйны капыл…
Але неўзабаве выкладчыкі Чарнігаўскага педінстытута зусім страцілі сорам; хабарніцтва набыло проста непрыстойныя маштабы.
І тады камітэтчыкі вырашылі дзейнічаць…
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
ПРИ СОВЕТЕ МИНИСТРОВ УССР
5 декабря 1981 г.
ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА
(…)
УКГБ по Черниговской области в ноябре 1981 г. получены данные, свидетельствующие о том, что среди отдельных преподавателей Черниговского пединститута (ректор Костарчук В. Н., секретарь парткома Острянко Н. Н.) процветает взяточничество, протекционизм и другие отрицательные явления, разлагающие коллектив и негативно влияющие на идейно-политическое и нравственное воспитание студенческой молодежи.
В ходе проверки этих данных установлены конкретные факты вымогательства и получения взяток двеннадцатью преподавателями института (…)
Наиболее распространено взяточничество на заочном отделении факультета физического воспитания, где отдельные преподаватели выработали определенную систему вымогательства, а также установили твердые «ставки» поборов (от 5 до 10 руб) без фактической их сдачи.
Апошнія радкі варта пракаментаваць асобна.
У Савецкім Саюзе дыплом “аб вышэйшай адукацыі” адкрываў дзверы ўсіх мажлівых кіраўнічых пасадаў: ад дырэктарства ў занядбанай правінцыйнай канторы па нарыхтоўцы сланечнікавага лушпіння і да працы ў тым жа Камітэце Дзяржаўнай Бяспекі. Прытым які ВНУ ці які факультэт скончыў такі кіраўнік, нікога не цікавіла: хоць парканабудаўнічы.
На завочны факультэт “фізічнага выхавання” за савецкім часам звычайна паступалі тыя няздары, якія планавалі рабіць камсамольскую ці гаспадарчую кар’еру, але не мелі для гэтага “корачкі пра вышку”.
Што тычыцца “ставак хабараў” у 5 і 10 рублёў, зафіксаваных КГБ, то ў 1981 годзе гэта былі немалыя грошы. Праезд у тралейбусе каштаваў 5 капеек, 15 капеек – бохан хлеба ці поўлітры малака. Савецкі інжынер атрымліваў 90-120 рублёў, а палкоўнік КГБ у рэспубліканскім упраўленні БССР, у залежнасці ад пасады – ад 350 да 420.
У адной толькі групе завочнікаў звычайна было каля 40 чалавек, а гэта азначала, што выкладчык за 40 подпісаў у залікоўцы пры таксе ад 5 да 10 рублёў атрымліваў у дзень іспытаў столькі ж, колькі камітэтчык у званні ад капітана да палкоўніка за месяц.
Дакладная прыводзіць і больш канкрэтныя дадзеныя пра карупцыю ў педінстытуце:
ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ УССР
(…)
В целях организованного сбора денежных средства «на подарки» студенты заочники с ведома и попустительства руководства и профессорско-преподавательского состава создают «оргкомитеты», которыми в 1980-1981 гг. собиралось свыше 2000 рублей (по 30 рублей с выпускника).
В июне 1980 г. на собранные таким образом деньги председателю Государственной экзаменационной комиссии Виндюку В. П., 1940 г. р., заместителю декана факультета физвоспитания Запорожского пединститута, члену КПСС, подарен портативный телевизор стоимостью 190 р; секретарю комиссии Пиковченко Л. А., беспартийной, лаборанту кафедры физвоспитания, за организацию сдачи госэкзаменов по заранее известным студентам билетам – хрустальная ваза за 150 рублей; Калашникову Г. А., 1917 г. р., бывшему декану факультета физвоспитания, члену КПСС – электронные часы за 125 рублей.
Факты вымогательства вскрыты на кафедре педагогики и методики начального обучения, где в 1981 г. со студентов было собрано около 3000 рублей. Некоторые преподаватели, кроме принятия различных подношений, занимались продажей экзаменационных билетов (…)
Наряду с денежными взятками, имеют место поборы со студентов ценными вещами, продуктами питания, пользования их различными услугами (…)
Характэрна, што абсалютная большасць хабарнікаў была камуністамі, што і падкрэсліваецца ў дакладной.
Але ж толькі хабарніцтвам справа ў педінстытуце не абмяжоўвалася. Партыйцы ладзілі сапраўдныя оргіі са студэнтамі і студэнткамі…
ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ УССР
(…)
В условиях сложившегося в институте нездорового морально-нравственного микроклимата (…) стали возможны случаи пьяных оргий, разврата, принуждения студенток к сожительству за «прием» от них экзаменов и зачетов. Со своими подчиненными сожительствовали бывший проректор по научной работе Тимчук Н. В., 1932 г. р., заведующий кафедрой педагогиги Матюша И. К., 1922 г. р., оба члены КПСС, и другие (…)
Як і мае быць, Чарнігаўскі педінстытут узяліся правяраць не толькі КГБ, але і Пракуратура, і партыйныя структуры, і Міністэрства адукацыі. Колькі найбольш адыёзных прафесароў і выкладчыкаў пайшло пад суд, колькі павыляталі з працы.
Такім стаўся вынік занадта нахабнага вымантачвання грошай напачатку 80-х гадоў, які відавочна пераўзыходзіл агульнасавецкія маштабы.
Што тычыцца брэжнеўска-андропаўскага КГБ, то карупцыя сярод хлопцаў з гарачымі сэрцамі, халоднымі галовамі і чыстымі рукамі таксама квітнела, пра што ў архіве былога КГБ УССР ёсць процьма адпаведных дакументаў. Вышэйшае кіраўніцтва ГБ, безумоўна, пра ўсё гэта ведала, але не надта сувора карала тых карупцыянераў, бо і самое было нячыстае на руку.
Але пра гэтэта ані ў якім разе не рэкамендавалася гаварыць уголас.
* * *
У наступнай перадачы мы з вамі прыгадаем легендарную эпоху “дарагога Леаніда Ілліча Брэжнева”, а таксама дазнаемся, як тагачаснае КГБ адсочвала грамадскія настроі.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 189