Справа 1981 г. “Палітычныя даносы эпохі развітога сацыялізму”



За часамі Брэжнева быў такі анекдот: “КГБ СССР атрымала Нобелеўскую прэмію па фізіцы, бо давяло, што стук распаўсюджваецца хутчэй за гук”.

У Савецкім Саюзе эпохі “развітога сацыялізму” пісаць палітычныя даносы лічылася ганьбою; многія яшчэ памяталі эпідэмію данасіцельства сталінскай эпохі. Але ж  данасіцельства ўсё адно квітнела. Акрамя адмысловай кагэбэшнай агентуры, якая працавала ў памежных зонах, на прадпрыемствах, у ВНУ, у войску, у “Інтурысце” і іншых структурах, палітычныя даносы пісалі і сотні тысяч шчырых энтузіястаў. І добра яшчэ, калі тыя даносы тычыліся толькі анекдотаў пра дарагога Леаніда Ілліча Брэжнева…

Рапарты заканспіраванай агентуры былі вынятыя з усіх справаздач савецкіх спецслужбаў яшчэ напрыканцы 80-х. А вось даносы энтузіястаў засталіся…

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_01

11 сакавіка 1980 года ва Упраўленне КГБ Чарнігаўскай вобласці з вуснай заявай прыйшоў Мірон Якаўлевіч Кальчынскі, доктар чарнігаўскага скурна-венерычнага дыспансеру…

“Протокол приема устного заявления от Кольчинского М. Я. Заявление принял начальник следственной группы УКГБ УССР по Черниговской области майор Полунин.

Считаю своим долгом сообщить органам госбезопасности следующее (…) Где-то в середине ноября 1979 года мне на квартиру позвонил человек, представившийся Малиновским Николаем Александровичем, работником Черниговского облздравотдела. Малиновский заявил, что ему известно о предстоящем выезде за границу моей дочери и попросил, чтобы она перевезла через границу несколько писем, которые он официальным путем переслать не может…

Мікалай Аляксандравіч Маліноўскі быў выдатна знаёмы чарнігаўскаму КГБ. Мясцовы дысідэнт, ён неаднаразова трапляў у поле зроку чакістаў з-за відавочна антысавецкіх выказванняў, якія станавіліся вядомымі дзякуючы і агентуры, і добраахвотным паведамляльнікам.

Управление КГБ по Черниговской области. 19 августа 1981 года.

На протяжении 1980-1981 года в Управление КГБ по Черниговской области поступило 15 заявлений о том, что Малиновский Николай Александрович, 1931 г. р., уроженец поселка Мажа Минской области, белорус, беспартийный, с высшим образованием (…) систематически среди окружающих допускает клеветнические высказывания, порочащие советский государственный строй…

Але ж адна справа, калі “антысавецкія размовы” ідуць усярэдзіне невялічкай кампаніі, а вось лісты за мяжу, перададзеныя, датаго ж, неафіцыйна – справа іншая…

Па хуткім часе лісты Маліноўскага ляжалі на стале следчага КГБ…

15 ноября 1979 года.

Генеральному секретарю ООН Курту Вальдхайму.

От Малиновского Николая Александровича, проживающего в СССР, Чернигов, ул. 50 лет ВЛКСМ, дом… кв…

ЗАЯВЛЕНИЕ

По морально-этическим и правовым мотивам моя семья вынуждены выехать из Советского Союза. (…) Мы не можем жить в стране, где все делается для того, чтобы задавить достоинство человека…

(…)

В связи с этим прошу Вас, господин Вальдхайм, как Генерального секретаря ООН, как Человека, руководствуясь Заключительным актом Хельсинских соглашений, под которым стоят и подписи руководителей СССР, помочь мне спасти семью и детей.

С глубоким уважением и надеждой – Н. А. Малиновский

Зубчастыя шасцярэнькі карнай машыны пагрозліва скрыганулі і зрушылі; ва Упраўленне КГБ па Чарнігаўскай вобласці пачалі цягаць усіх, хто меў хоць нейкае дачыненне да дысідэнта…

«Из протокола допроса свидетеля… Во время совместной поездки с Малиновским на турбазу, состоявшейся 24 марта 1981 года, я обратил внимания на нездоровые, а порой и антисоветские измышления в разговорах Малиновского. Так, Малиновский утверждал, что выборная система у нас только на бумаге, а выбирают людей, угодных начальству (…) Открыто одобрял действия польской «Солидарности», осуждал ввод советских войск в Афганистан. (…) Малиновский клеветнически заявил, что самостоятельности Украина не имеет, а украинский язык постепенно вытесняется русским, что в Украине очень мало школ на украинском языке, а в Чернигове, например, нет ни одной…»

Усяго такіх пратаколаў допытаў у крымінальнай справе васемнаццаць.

Так практычна ўсе людзі, якім Мікалай Аляксандравіч Маліноўскі давяраў – суседзі, саслужыўцы, аднакурснікі, нават сябры, — выявіліся маладушнымі баязліўцамі, якія здалі яго пры мінімальным уціску.

…Антысаветчык Маліноўскі атрымаў усяго тры гады лагероў; брэжнеўская эпоха была куды больш вегетарыянскай за сталінскую.

Тыя ж, хто пісаў на яго даносы і давалі патрэбныя КГБ сведчанні, выдатна перажылі і Брэжнева з Андропавым і Чарненкам, і гарбачоўскую перабудову, і першыя гады незалежнасці. Некаторыя з іх жывыя і пагэтуль, прытым сёй-той нават  пазіцыянуецца палымяным украінскім патрыётам і пры нагодзе праклінае “гнюсную савецкую спадчыну”.

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_02

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_03

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_04

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_05

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_06

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_07

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_08

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_09

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_10

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_11

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_12

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_13

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_14

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_15

2016-05-17_achromienka_na_uliku_kdb_8_16

* * *

Наступным разам мы пагаворым пра рамантычную эпоху “бацькаў-атаманаў”, якія шчыравалі ва ўкраінска-беларускім сумежжы ў дваццатыя гады.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа “П-14693”