Справа 1982 г. “КГБ ідзе ў народ. Лекцыя як сродак барацьбы з ідэалагічнымі дыверсіямі”
У шасцідзесятыя гады масавыя справы па “тэрарыстычных актах” і дыверсіях”, папулярныя ў сталінскія часы, канчаткова адыйшло ў нябыт. Гэта азначала рэарганізацыю і скарачэнне чэкісцкіх структур і, натуральна, памяншэнне фінансавання Лубянкі.
Перад кіраўніцтвам КГБ паўстала задача: тэрмінова давесці сваю патрэбнасць. Для гэтага трэба было прыдумаць нейкую пагрозу, пад якую б Палітбюро ЦК КПСС без ваганняў дало бы грошы. І такая пагроза была прыдуманая: у 1967 годзе тагачасны старшыня КГБ СССР Юрый Андропаў напісаў у ЦК КПСС ліст, у якім запалохаў перспектывай “ідэалагічных дыверсій” з боку Захаду. Слова “дыверсіі” гучала для старых бальшавікоў цалкам звыкла, а ў спалучэнні са словам “ідэалагічныя” – яшчэ і злавесна.
І ўжо праз два тыдні быў створан Пяты Глаўупр – найбольш адыёзная адзінка брэжнеўскага КГБ, якая акурат і займалася барацьбой з “ідэалагічнымі дыверсантамі”.
* * * Спярша Пяты Глаўупр быў даволі невялікай структурай, якая займалася пераважна дысідэнтамі, яўрэямі, рэлігійнымі актывістамі, рэпатрыянтамі і былымі ўдзельнікамі паўстанцкіх рухаў. Але па хуткім часе структура гэтая неверагодна разраслася: напрыканцы сямідзесятых “пяцёрка” займалася ўжо і студэнцкай моладдзю, і творчымі саюзамі, і спартыўнымі таварыствамі, і амаратамі рок-музыкі, і нават футбольнымі фанатамі.
Сярод шматлікіх аспектаў чэкісцкай працы было і правядзенне лекцый, скіраваных на “падвышэнне палітычнай пільнасці савецкіх грамадзянаў”. Такія лекцыі рэгулярна праводзіліся ў ВНУ, на прадпрыемствах, у калгасах, у тых жа творчых саюзах, але больш за ўсё – у партыйных установах кшталту Вышэйшых партыйных школ і Інстытутаў марксізма-ленінізма.
Прысутным дэмакратычна прапаноўвалі задаваць пытанні, якія дбайна фіксаваліся. Сёння гэтыя пытанні выглядаюць наіўнымі, няўцямнымі, а для маладзейшага пакалення – яшчэ і незразумелымі. Але ж яны вельмі трапна характэрызуюць тагачасную савецкую рэчаіснасць. Як і мае быць, большасць пытанняў савецкіх грамадзянаў тычылася жабрацкага ўзроўня жыцця ў СССР:
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 3 августа 1982 г.
Перечень вопросов, поступивших в первой половине с. г. сотрудникам органов КГБ при чтении лекций о повышении политической бдительности советских людей (…) Нужно ли было на весь мир заявлять, что в нашей стране ощущаются недостатки в продуктах питания?
Как объяснить, что в нашей стране в ряде случаев преобладает низкое качество товаров народного потребления, особенно обуви, одежды и т. д.?
Чем вызваны перебои в снабжении населения маслом, мясом и другими продуктами?
Когда предвидится повышение продовольственного положения?
Почему в СССР уровень культурно-бытового обслуживания уступает европейскому?
Почему многие импортные товары продаются из-под прилавка, создается искусственный дефицит на некоторые другие предметы повышенного спроса и не принимается действенных мер борьбы? Правда ли, что существуют закрытые магазины для руководящих, советских и партийных работников? (…)
Людзям, якія не жылі ў тыя часы, але якія з невядомых прычынаў па СССР настальгуюць, варта нагадаць: у тым жа 1982 годзе, напрыклад, у Гомелі, у Віцебску і ў Магілёве стаялі шалёныя чэргі па каўбасу “сабачая радасць”, а апельсіны ці лімоны, калі яны зрэдку з’яўляліся ў крамах, прадавалі па кілаграму аднаму чалавеку. Дэфіцытам былі: мяса, масла, алей, грэчка, рыс, кава, якасная гарбата і большасць тавараў паўсядзённага ўжытку.
Самі чэкісты ў чэргах па “сабачую радасць” не стаялі – для іх былі прадугледжаныя адмысловыя “сталы замоваў”. А таму ўсе іх адказы зводзіліся да наступнага: “Савецкая улада прыкладае ўсе намаганні, каб асобныя негатыўныя з’явы ў нашым жыцці былі зліквідаваня”.
1982 год – гэта час супрацьстаяння ПОРП і “Салідарнасці”. Супрацьстаянне гэтая асвятлялася ў савецкіх СМІ, як “барацьба з міжнароднай рэакцыяй”, і таму пытанні грамадзянаў гучалі адпаведна:
Из перечня вопросов, поступивших сотрудникам органов КГБ при чтении лекций (…)
Почему у нас слабо освещаются события в ПНР? Действительно ли положение в Польше – результат деятельности спецслужб противника?
Почему наше правительство, зная об активной подрывной деятельности антисоциалистических сил в Польше, своевременно не предприняло там никаких мер к отстаиванию там позиций социализма?
Имели ли органы КГБ данные о назревании неблагополучной ситуации в ПНР? Если имели, то почему не были приняты меры по пресечению деятельности контрреволюционных организаций КОС-КОР и «Солидарность»?
Почему ПОРП и правительство ПНР не приняли всех необходимых мер к проведению коллективизации сельского хозяйства и снижению влияния католической церкви в стране?
В чем состоит экстремизм лидеров «Солидарности» и враждебная сущность лидеров КОС- КОР?
Какая помощь и за счет чего оказывается Советским Союзом ПНР?
Адказы камітэтчыкаў на пытанні пра Польшчу відавочныя: “падкопы ворагаў сацыялізма” і “правакацыі заходніх спецслужбаў і іх утрыманцаў з салідарнікаў”…
А яшчэ на 1981-1982 гады прыпадае ці найбольшая колькасць забітых і параненых савецкіх вайскоўцаў у Афганістане. Як то ні дзіўна, але пра падзеі ў далёкай Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан савецкія грамадзяне ведалі куды больш, чым пра “антысавецкі прафсаюз “Салідарнасць” у суседняй Польскай Народнай Рэспубліцы: дэмабілізаваныя “з Афгану” двойчы на год павярталіся дахаты, і забараніць ім распавядаць пра рэальны стан рэчаў было немагчыма. Дый труны з забітымі таксама рэгулярна прыходзілі ў СССР…
Из перечня вопросов, поступивших сотрудникам органов КГБ при чтении лекций (…)
Какое в настоящее время положение в Афганистане?
Чем объяснить нахождение наших войск в Афганистане и как долго они там будут находиться?
Планируется ли в ближайшее время вывод наших войск из Афганистана?
Почему мы не можем навести порядок в Афганистане?
Правда ли, что в Афганистане много жертв среди военнослужащих Советской армии?
Действительно ли СССР в Афганистане применял химическое оружие, как утверждает западная печать?
Савецкія грамадзяне, якія задавалі падобныя пытанні, напэўна не дазналіся ад супрацоўнікаў “пяціркі” нічога новага: “інтэрнацыянальная дапамога братняму афганскаму народу”, “нязначны супраціў ворагаў камуністычнага будаўніцтва” і, вядома ж, “колькасць ахвяраў з боку Савецкай арміі – мінімальная”…
…Усяго лектарам з КГБ толькі цягам першай паловы 1982 года было зададзена каля чатырох соцень пытанняў. Ёсць сярод іх і анекдатычныя, кшталту “супрацы гітлераўцаў з іншапланетнікамі”, ёсць і тыя, якія тычацца рэлігійных праблем.
Аднак ёсць і пытанні, якія лектары ў цывільным, безумоўна, маглі кваліфікаваць, як “праявы ідэалагічнай дыверсіі”. Не варта і казаць, што аўтары такіх пытанняў адразу патраплялі на аператыўны ўлік таго ж Пятага Глаўупра.
[Not a valid template]
* * * Наступным разам я раскажу пра ролю КГБ у падрыхтоўцы да маскоўскай Алімпіяды 1980 года, частка якой праходзіла і ў Менску.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 195.