Справа 1982 г. “Рок-н-рол ад КГБ, альбо Музыказнаўцы ў цывільным”
Стаўленне камітэтчыкаў да рок-музыкі і рок-музыкаў можна вызначыць словам, якімі Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў калісці ахарактарэзаваў іншых прадстаўнікоў нефармальнай мастацкай інтэлігенцыі: “Підарасы!”
Хрушчоўскае вызначэнне, вядома ж, мела дачыненне не да сексуальнай, а да ідэалагічнай арыентацыі выканаўцаў рок-н-рола. Доўгія валасы, пацёртыя джынсы, нейкія падазроныя электрагітары… Тыя ж савецкія чэкісты, больш звыклыя да песень кшталту “Артиллеристы, Сталин дал приказ!» і да брынкання балалаек, глядзелі на тых рок-музыкаў, не раўнуючы, як на спараджэнне капіталістычнага пекла.
У шасцідзесятыя-сямідзесятыя гады гэтыя ідэалагічна чужынскія элементы масава распладзіліся і ў СССР. У кожнай дваровай альтанцы сядзеў як мінімум адзін гітарыст-валасацік, які з інтанацыямі сакавіцкага ката выводзіў на жахлівай ангельскай: “Естэдэй! Ал май траўблес сімід со фор эвэй!” Іншыя валасацікі паспяхова канцэртавалі па СССР і нават выступалі пад дахам абласных філармоній.
Такі стан рэчаў вымагаў неадкладнага ідэалагічнага адлупу!
* * *
Адным з нешматлікіх месцаў СССР, дзе ідэалагічны ўціск выглядаў не надта жорсткім, была Эстонія. Ці не галоўнай прычынай савецкага лібералізму стала спроба зрабіць з Эстонскай ССР гэткую парадную вітрыну “дасягненняў савецкага ладу”. Вось вам, таварышы эстонцы, таварны асартымент, пра які іншыя жыхары Саюза нават не чулі! Хочаце глядзець фінскія тэлеканалы – калі ласка, глушыць іх не будзем! Хочаце рок-музыку – і тут ніякіх забаронаў…
Эстонскія панк-гурты “Propeller” і “Para Trust” з’явіліся ещё напрыканцы сямідзесятых. Праўда, канцэртаваць ім дазвалялася толькі ўсярэдзіне Эстонскай ССР. А вось “Magnetic Band” сталі першымі музыкамі, якім дазваляліся туры па “саюзных рэспубліках”.
Увосень 1982 годзе эстонцы выправіліся ў доўгі тур па БССР і УССР. Беларускія і ўкраінскія чэкісты нашаторылі вушы: на канцэрты падазроных эстонскіх валасацікаў валам валіла палітычна несвядомая моладзь, вельмі далёкая ад стваральных ідэалаў камунізма і камсамольскай ідэалогіі.
Чэкісты схадзілі на канцэрты “Magnetic Band”, шчыра жахнуліся і паселі страчыць справаздачы. Не маючы магчымасці азнаёміцца з дакладнымі супрацоўнікаў КГБ БССР, змушаны прывесці рэакцыі ўкраінскіх чэкістаў…
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
9 октября 1982 г.
СЕКРЕТНО
ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ
о негативных проявлениях эстонского ансамбля «Магнетик Бэнд» во время гастролей
В августе 1982 г. Комитет Государственной Безопасности СССР ориентировал КГБ УССР о том, что эстонский ансамбль «Магнетик Бэнд» (…) пользуется повышенным интересом среди молодежи, не приобщенной к общественно полезному труду и что его выступления зачастую сопровождаются нездоровым ажиотажем среди этой категории лиц. В определенной мере этому способствует буржуазная радиопропаганда, уделяющая пристальное внимание указанному ансамблю.
(…)
Калі арыенціроўка ў КГБ УССР прыйшла ажно з Лубянкі, прытым эстонскія музыкі характэрызаваліся маскоўскімі таварышамі як “прадмет цікаўнасці моладзі, не далучанай да грамадска-карыснай працы”, то ўкраінскім камітэтчыкам (як, зрэшты, і іх беларускім калегам) заставалася адно: адрэагаваць з усёй бязлітаснасцю.
Але ж пісаць у справаздачы кшталту “чэкісцкаму калектыву нашага Упраўлення выступы эстонскіх рок-музыкаў не падабаюцца, а ветэраны-дзяржынцы і ўвогуле абураныя да глыбіні душы!” не выпадала.
ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ
(…)
В целях предотвращения антиобщественных и иных нежелательных проявлений во время гастролей названного коллектива со стороны негативно проявившей себя молодежи были ориентированы местные органы КГБ. Наряду с этим нами было информировано руководство Министерства культуры УССР, которое дало соответствующее указание областным филармониям, а также направило компетентного представителя в г. Житомир для контрольного просмотра программы ансамбля. По его заключению, концерт проведен на низком идейно-художественном уровне. В репертуаре отсутствовали произведения патриотического звучания…
(…)
Адсутнасць у рэпертуары эстонскіх рок-н-рольшчыкаў песень пра Радзіму і партыю, вядома ж, былі самымі значнымі хібамі для людзей, якія мелі высокае званне савецкага артыста.
Але далёка не адзінымі хібамі!
ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ
(…)
…артисты, в том числе и руководитель Грапс Г., вели себя на сцене вызывающе, пытались любыми приёмами наэлектризовать аудиторию, непомерно увлекались шумовыми эффектами и т. п.
Рекомендации представителя Министерства и сотрудников облуправления культуры о необходимости повышения эстетического уровня выступлений и недопустимости подобного рода поведения участниками коллектива и его руководителем Грапсом игнорировались, и они продолжали выступать в прежней манере…
(…)
Усю гэтую антысавецкую вакханалію трэба было неадкладна спыніць! І чэкісты палічылі за лепшае проста сарваць гастролі…
ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ
(…)
Органами КГБ совместно с органами милиции, при участии комсомольского актива, были приняты меры по ликвидации нездоровой обстановки вокруг гастролей ансамбля, предотвращению подстрекательских действий со стороны хулиганских и иных негативных элементов, возможных групповых антиобщественных проявлений…
(…)
С учетом того, что артисты ансамбля игнорировали неоднократные замечания представителей областных управлений культуры и продолжали вести себя во время выступлений развязно (…) было принято решение о досрочном прекращении концертов «Магнетик Бэнд» (…) Органами КГБ принимаются меры по контролю за обстановкой среди части молодежи, у которой указанный ансамбль пользуется особой популярностью. По оперативным данным, это решение не вызвало нежелательных последствий (…)
Можна не сумнявацца, што рэакцыі КГБ БССР, што тычыліся выступу ў Беларусі музыкаў, якія “карысталіся поспехам у ідэйна няспелай моладзі”, пісаліся ў такой жа танальнасці і з падобнымі ж фармулёўкамі.
Кагэбэшныя фармулёўкі андропаўска-брэжнеўскіх часоў кшталту “нізкі ідэйна-мастацкі ўзровень”, “ідэйную няспеласць” і “правакацыйныя паводзіны”, нікуды не падзеліся і ў сучаснай Беларусі, дзе пагэтуль існуюць “чорныя спісы”, а нелаяльным да ўладаў музыкам і забараняюць выступы.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я распавяду пра тое, як ізраільска-ліванская вайна 1982 года нечакана адбілася на тысячах лёсаў некаторых савецкіх грамадзянаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 196