Справа 1982 г. “Савецкія грамадзяне другога гатунку”
У савецкай Канстытуцыі былі такія прыўкрасныя словы: “Грамадзяне СССР розных расаў і нацыянальнасцяў маюць роўныя правы. Абмежаванне правоў, а таксама прапаганда варажнечы ці знявагі – караецца па закону”.
Але ж людзі далёка не ўсіх нацый адчувалі сябе ў СССР роўнымі іншым. Такая няроўнасць найчасцей выяўлялася падчас войнаў, якія Савецкі Саюз рэгулярна вёў з суседзямі. Падчас савецка-фінскай вайны ў Савецкім Саюзе масава рэпрэсаваліся этнічныя фіны і карэлы. Напярэдадні так званага “вызвольнага паходу 1939 года” рэпрэсаваліся этнічныя палякі. Пасля будапешцкіх падзеяў 1956 года непрыемнасці пачаліся ў савецкіх угорцаў.
Але ж войны за светлую будучыню вёў не толькі СССР, але і яго шматлікія хаўруснікі…
* * *
У чэрвені1967 года сіянісцкі Ізраіль ушчэнт разбіў арміі Егіпту, Сірыі, Ірака і Іарданіі, узброеныя Савецким Саюзам і навучаныя Савецкім Саюзам. Чэрвеньская вайна, якая ўвайшла ў падручнікі як “шасцідзённая”, мела для “асобаў яўрэйскай нацыянальнасці” у СССР фатальныя наступствы. Да яўрэяў пачалі ўжываць тактыку трох “не”: не прымаць на кіруючыя пасады, не падвышаць па службе и не выпускаць за мяжу, найперш – у Ізраіль.
Натуральна, савецкіх яўрэяў гэта вельмі нервавала, прытым некаторыя нервовыя, пачалі пісаць скаргі ў міжнародныя інстанцыі, спасылаючыся на савецкую Канстытуцыю. Савецкая ўлада хуценька абвесціла гэтых нервовых “антысаветчыкамі” і “сіяністамі”.
Тым часам у 1982 на Блізкім Усходзе распачалася чарговая вайна. Гэтым разам апанентам Ізраіля сталі тэрарысты з Арганізацыі Вызвалення Палістыны, якія атабарыліся на тэрыторыі Лівана. Тэрарыстаў падтрымлівала сірыйская армія, навучаная і ўзброеная СССР.
Гэта стала сігналам для актывізацыі КГБ ў усярэдзіне Савецкага Саюза…
КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ
19 июня 1982 г.
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА
Комитетом госбезопасности получена информация о реагировании еврейского населения (…) на агрессию Израиля против Ливана.
Большинство советских граждан еврейской национальности глубоко возмущены наглыми, провокационными действиями израильской военщины, решительно осуждают бандитское нападение на Ливан и требуют прекратить интервенцию. Они подвергают резкой критике действия администрации Рейгана, поддерживающей на протяжении длительного времени конфликтную ситуацию на Ближнем Востоке (…)
З дакладной КГБ, пададзенай у ЦК партыі, можна зрабіць як мінімум дзве высновы.
Выснова першая: настроі савецкіх яўрэяў маніторыліся звышдбайна, што, у сваю чаргу, азначае: гэтая катэгорыя савецкіх грамадзянаў адназначна лічылася “неблаганадзейнай”.
Выснова другая: чэкісты відавочна сфальшавалі справаздачу. “Рэагаванні савецкіх грамадзянаў яўрэйскай нацыяльнасці”, якія падаюцца КГБ за рэальныя настроі, безумоўна — цытаты з іх выступаў на палітінфармацыях, дзе адны савецкія грамадзяне “па даручэнні партарганізацый” пераказвалі змест “Правды” і «Программы Время», а другіе – з мусу іх слухалі.
Бо ніводны чалавек у Савецкім Саюзе не размаўляў з сябрамі, сваякамі ці сабутэльнікамі такімі вось фразамі:
ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ СССР
(…)
По заявлению механика одной из автобаз (…), Сатановского Н. А., 1935 г. р., члена КПСС, «…наглое вторжение Израиля вызвано тем, что страна пользуется поддержкой международного сионизма, прежде всего США, которые поощрают агрессию вместо его обуздания в интересах мира». Аналогичное мнение высказал пенсионер Кац А. А., 1924 г. р.
(…)
Преподаватель (…) Флиг А. Я. 1946 г. р., высказал мнение, что «агрессия Израиля по отношению к Ливану лишний раз показала всему миру, что из себя представляет политика урегулирования ближневосточного кризиса сионистами Израиля и их покровителями – империалистами США».
(…)
Бухгалтер Гехман Е. С., 1920 г. р., назвал действия израильских войск аналогичными действиям гитлеровцев.
(…)
Доцент (…) политехнического института Зык Ю. Е., 1916 г. р., член КПСС, заявил: «Несмотря на неограниченную помощь Израиля со стороны США, отряды Палестинского движения сопротивления (…) добъются победы над агрессором!»
Частка “савецкіх грамадзянаў яўрэйскай нацыянальнасці”, згаданых у чэкісцкай дакладной, людзі немаладыя: 1920, 1909, 1919, 1916, 1924 гадоў нараджэння. Гэта азначае, што яны памяталі пачварную антысеміцкую “справу дактароў”, развязаную ў СССР у 1952-1953 гг. Больш за тое: шмат у каго з тых грамадзянаў у “сіянісцкай дзяржаве Ізраіль” напэўна былі сваякі, у тым ліку і тыя, якія “бралі ўдзел ва ўзброенай агрэсіі” у складзе ЦАХАЛ.
Ці маглі тыя людзі шчыра жадаць перамогі арабскім тэрарыстам?
Безумоўна, не. Яны маглі хіба што агучваць лаяльныя думкі на палітінфармацыях і партыйных сходах.
Далей чэкісцкі тэкст вельмі нагадвае тыповую справаздачу савецкага кіраўніцтва: маўляў, нягледзячы на ўсе нашыя дасягненні, “сустракаюцца яшчэ і асобныя дробныя недахопы”:
ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ СССР
(…)
Ряд экстремистски настроенных «отказников» объясняют вторжение агрессоров в Ливан как «вынужденный шаг в ответ на террористические акции палестинцев», «жизненную необходимость» и т. п., восхищаются успехами израильской военщины.
В частности, профилактированный ранее органами КГБ (…) за националистические высказывания Трахтенберг Д А., в беседе с оперативным источником заявил: «Ты видишь, как наши дают, какая сила, как они умеют воевать!»
(…)
Штекель Я. Е., 1955 г. р., техник-строитель кожгалантерейной фабрики, заявил: «…наши ребята, да еще с оружием, непобедимы!»
Пенсионеры (…) Фельдман, 1909 г. р., Штайнгаус, 1916 г. р., (…) Капов С. Б., 1919 г. р. и другие, утверждают, что «эти действия агрессора «вызывают патриотические чувства у евреев, проживающих в СССР»
А вось гэта ўжо было відавочнай здрадай. І чэкісты, якія вывучалі даносы аператыўных крыніцаў (яўрэі-стукачы), напэўна з замілаваннем згадвалі часы Яжовы і Берыі: у сталінскую эпоху савецкага чалавека, які называў ворагаў СССР “нашымі”, у лепшым разе чакаў бы доўгі лагерны тэрмін.
Як бы то ні было, але з 1982 года становішча савецкіх яўрэяў значна пагоршылася – у тым ліку і тых, хто публічна дэманстраваў савецкі патрыятызм. У друку пачалі з’яўляцца гнюсныя антысеміцкія артыкулы. Колькі дзясяткаў яўрэйскіх актывістаў атрымалі доўгія лагерныя тэрміны. Значна абмежавалі і выезд за мяжу: калі ў 1981 годзе з СССР у Ізраіль выпусцілі 9448 чалавек, то ў 1982 годзе – толькі 2760.
У 1983 годзе ў СССР быў створаны Антысіянісцкі камітэт савецкай грамадскасці, які ўзначаліў адстаўны генерал-палкоўнік і двойчы герой Савецкага Саюза Давід Абрамавіч Драгунскі. У Антысіянісцкі камітэт увайшлі стоадсоткава савецкія яўрэі (інакш бы таму камітэту ніхто не паварыў), якія з высокіх трыбунаў грамілі “мілітарысцкі і сіянісцкі Ізраіль” і “выказвалі гарачую падтрымку народам Палестыны”…
…Напрыканцы васьмідзесятых, пасля чарговай савецкай “адлігі”, стаўленне да “савецкіх грамадзянаў яўрэйскай нацыянальнасці” значна палепшылася. Яўрэяў пачалі выпускаць у Ізраіль. Першымі з’ехалі так званыя “отказники». Потым – тыя яўрэі, якія распіналіся на палітінфармацыях пра “ізраільскую ваеншчыну”. За імі пацягнуліся яўрэі з Антысіянісцкага камітэта савецкай грамадскасці і нават былыя супрацоўнікі КГБ, якія знаходзілі ў сябе яўрэйскія карані ці хаця бы былі пабраныя шлюбамі з яўрэйкамі.
* * *
З наступнай перадачы вы дазнаецеся пра калгаснае будаўніцтва ў сацыялістычнай Польшчы, пра скаргі польскіх калгаснікаў на гэтае будаўніцтва сваякам у Заходняй Беларусі і, натуральна, пра рэакцыю на гэтыя скаргі супрацоўнікаў КГБ СССР.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 194