Справа 1986-89 г. “Як брахалі пра Чарнобыльскую катастрофу. Частка 2”
Пасля Чарнобыльскай катастрофы найбольшую праблему ўлады бачылі не ў радыяцыйным забруджванні, павелічэнні колькасці анкалагічна хворых ці паўторных выбухах. Галоўнай небяспекай для Крамля стала праўдзівая інфармацыя пра наступствы аварыі.
Збольшага праўдзівую інфармацыю тагачасныя савецкія грамадзяне маглі знайсці ці ў праграмах “варожых галасоў”, альбо ў людзей, якія раней працавалі на Чарнобыльскай АЭС, непасрэдна ўдзельнічалі ў ліквідацыі катастрофы, і пры гэтым былі кампетэнтнымі ў прадмеце.
Глушыць заходнія радыёстанцыі (ці “праводзіць комплекс захадаў па радыёабароне”, як гаварылі ў КГБ СССР) ва ўмовах абвешчаных Гарбачовым “перабудовы” і “разрадкі міжнароднай напружанасці” ужо не выпадала: у траўні 1987 года ў СССР канчаткова адмовіліся ад гэтай практыкі. А вось паўплываць на занадта кампетэнтных фізікаў і языкатых лірыкаў было даволі проста…
* * *
30 жніўня 1986 года ва ўсе тэрытарыяльныя Упраўленні КГБ, а таксама ў Асобыя аддзелы і іншыя чэкісцкія структуры прыйшоў дакумент з самое Лубянкі.
СЕКРЕТНО
ПРИКАЗ
ПРЕДСЕДАТЕЛЯ КОМИТЕТА ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ СССР
30 августа 1986 г.
№ 0515
Москва
О мерах об усилении контрразведывательной деятельности на объектах атомной энергетики в связи с аварией на Чернобыльской АЭС
Происшедшая 26 апреля 1986 г. на Чернобыльской атомной электростанции авария явилась одной из наиболее тяжелых в атомной энергетике (…)
Авария и ее последствия использовались буржуазной пропагандой и спецслужбами противника для развертывания антисоветской кампании, дискредитации отечественной атомной энергетики, подрыва престижа социалистической экономики и науки. Специальные службы США и их союзников (…) предпринимают настойчивые попытки по добыванию закрытых сведений по радиационной обстановке в зоне АЭС и за ее пределами, степени поражения населения (…) Активизировалась деятельность и враждебных элементов из числа советских граждан по сбору и передаче иностранцам информации негативного характера.
(…)
ПРИКАЗЫВАЮ:
(…)
КГБ УССР, БССР (…) Особым Отделам КГБ СССР (…) острее реагировать на сигналы о действиях иностранцев и их связей из числа советских граждан по сбору информации о масштабах и последствиях аварии на Чернобыльской АЭС (…)
У перакладзе з кагэбэшнай мовы на людскую змест гэтай часткі Загада таварыша Чэбрыкава зводзіцца да наступнага. Замежных грамадзянаў, якія ў тым жа Менску цікавацца, ці пагражае Чарнобыльская катастрофа і іх краінам – гнаць паганым памялом! Савецкіх грамадзянаў, якія, напрыклад, неасцярожна паскардзяцца замежным грамадзянам на адсутнасць праўдзівай інфармацыі па радыёактыўнаму забруджванню якой Гомельшчыны, неадкладна абвяшчаць “варожымі элементамі” і ўсяляк псаваць ім жыццё.
У тым жа жніўні 1986 года з’явіўся вялізны спіс населеных пунктаў, якія падлягалі неадкладнай эвакуацыі.
БССР у гэтым спісе прадстаўленая дваццацю васемью населенымі пунктамі, РСФСР – двума, УССР – адным.
Як і мае быць, гэты спіс таксама засакрэцілі.
СЕКРЕТНО
Перечень населенных пунктов, население которых подлежит эвакуации в августе-сентябре 1986 г.
Белорусская ССР:
Гомельская область
Брагинскай район.
Деревни Красная Гора, Соболы, Острогляды, Ленинец
Хойницкий район.
Деревни Бабчин Воротец
Наровлянский район.
Деревни Антоновка, Лисава, Белый Берег, Лиховня, Белобрежская Рудня, Михайловка, Боровичи, Окопы, Вяжыще, Радомля, Гамарня, Тешков, Гридны, Тихин, Данилеевка, Углы, Дворище, Чапаевка, Дуброво, Ясенок, Карповичи, Ленинский поселок.
Тым часам у Гомелі, Мазыры, Рэчыцы, Чарнігаве, а таксама ў Менску і ў Кіеве з’явіліся нейкія падазроныя філантропы з капіталістычных краін. Яны прапаноўвалі для пацярпелых падчас чарнобыльскай катастрофы усё, што толькі мажліва: медычную тэхніку, лекі, дазіметры і нават грошы. Наўзамен філантропы нічога не патрабавалі – хіба што хацелі дазнацца пра сапраўдныя маштабы катастрофы, каб ведаць, чым яшчэ можна дапамагчы. Відавочна, гэта былі замаскаваныя шпегуны агрэсіўнага блока НАТА. Філантропаў пачалі актыўна апрацоўваць пры дапамозе кагэбэшнай агентуры – як, зрэшты, і тых актывістаў дэмакратычных і нацыянальных рухаў, якія так неабачліва наладжвалі з тымі шпегамі кантакты.
Але ж інфармацыя пра пачварныя наступствы чарнобыльскай аварыі спакваля выплывала вонкі праз самыя розныя крыніцы – ад Міністэрства энэргетыкі і да мясцовых саветаў.
І тады ў КГБ СССР вырашылі засакрэціць практычна ўсё, што тычылася Чарнобыля. Усяго ў спісе інфармацый, на якіх быў накладзены грыф “ТАЕМНА”, 26 пунктаў. Працытую самыя асноўныя:
Секретно
Пятый отдел Шестого управления КГБ СССР
№ 154507 от 08. 06. 1986 г.
Перечень сведений, подлежащих засекречиванию по вопросам, связанным с аварией на блоке № 4 Чернобыльской АЭС.
- Сведения, раскрывающие истинные причины аварии на блоке № 4 ЧАЭС.
- Полные сведения о характере разрушений и объемах повреждения оборудования и систем энергоблока в АЭС.
(…)
- Сводные сведения о радиационной обстановке, содержащие характеристики загрязнений в помещениях АЭС и в 30 километровой зоне.
- Сведения о результатах отдельных измерений радиационной обстановке и изотопного состава почвы, воды и т. п. Те же сведения в целом по стране, республике, области.
- Сведения, наносимые на топографические карты о радиационной обстановке по районам загрязнения.
(…)
- Сведения о новых эффективных средствах и методах дезактивации.
(…)
- Сводные сведения о радиоактивном загрязнении природных сред, пищевых продуктов и кормов, превышающим предельно допустимые концентрации.
(…)
- Обобщенные сведения о заболеваемости всеми формами лучевой болезни людей, подвергшихся воздействию в период аварии и ликвидации ее последствий.
- Сведения о массовых отравлениях и эпидемических заболеваниях, связанных с аварией.
- Сведения о результатах лечения новыми методами или средствами лучевой болезни.
- Сведения о результатах лечебно-профилактических мероприятий, связанных с аварией.
- Сводные сведения об экологических оценках последствий аварии.
(…)
Колькі чалавечых жыццяў забрала ўсё гэтая сакрэтнасць, невядома. Але вядома іншае: ва Украіне ўсе інфармацыі, якія тычацца Чарнобыльскай катастрофы, былі цалкам рассакрэчаныя ў 2013 годзе. У Беларусі практычна ўся кагэбэшная дакументацыя наконт Чарнобыля і яго наступстваў засакрэчаная і пагэтуль.
[Not a valid template]
* * *
Наступным разам я раскажу пра тое, як у дваццатыя гады камуністы стваралі “Беларускі вайсковы корпус” і які лёс напаткаў потым тых, хто ў тым корпусе служыў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 11, адзінка захавання 292, т. 34, архіўную справу Фонд 11, адзінка захавання 292, т. 35, , архіўную справу Фонд 11, вопіс 1, адзінка захавання 292, адзінка захавання 33.