Справа 1986 г. “Як брахалі пра Чарнобыльскую катастрофу. Частка 1”



28 красавіка 1986 года шведскае інфармацыйнае агенцыя Tidningarnas Telegrambyra паведаміла пра раптоўнае павялічэнне радыяцыйнага фону “на ўсход ад Швецыі і Фінляндыі”. Гэта было першае паведамленне, якое ўскосна сведчыла пра Чарнобыльскую катастрофу. Цягам наступных сутак пра надзвычайна высокі ўзровень радыяцыі заявілі ўрады Фінляндыі, Нарвегіі і Даніі. Неўзабаве пра імаверную радыяцыйную катастрофу на тэрыторыі СССР паведамілі “Голас Амерыкі”, “Бі-Бі-Сі” і “Радыё Свабода”.

Афіцыйная Масква маўчала.

Па тэлебачанні і ў газетах расказвалі пра што заўгодна: пра “заакіянскіх падпальнікаў вайны”, “перадавікоў сацыялістычнага будаўніцтва” і “вынікі камуністычнага суботніка”, але толькі не пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС.

Савецкі чалавек, прынамсі за часамі позняга сацыялізма, не давяраў ані савецкім газетам, ані савецкай тэлевізіі. Народ масава кінуўся праслухоўваць “варожыя галасы”, па якіх штогадзіну гучалі словы “Чарнобыль” і “аварыя”. У Менску, Гомелі, Рэчыцы, Мазыры, а таксама ў Чарнігаве і Кіеве цыркулявалі самыя жахлівыя чуткі.

Афіцыйная Масква маўчала…

* * *

Першае афіцыйнае паведамленне пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС з’явілася толькі на трэці дзень у праграме “Час” і выглядала надзіва сціпла.

На Чернобыльской атомной электростанции произошёл несчастный случай. Один из реакторов получил повреждение. Принимаются меры с целью устранения последствий инцидента. Пострадавшим оказана необходимая помощь. Создана правительственная комиссия для расследования происшедшего.

Савецкія людзі, даўно навучаныя чытаць між радкоў, зразумелі гэтае паведамленне па-своему: калі ўлады замоўчваюць аварыю – значыцца, ёсць што замоўчваць. Жахлівы выбух!.. Сотні тысяч загіблых!.. Хірасіма і Нагасакі, усе мы смяротнікі!.. Цікаць, цікаць, цікаць!

Народ на поўдні Беларусі і поўначы Украіны масава кінуўся вывозіць дзяцей куды падалей. Мужчыны напалягалі на сухое чырвонае віно – чамусь лічылася, што яно “цалкам выводзіць радыяцыю”. Асабліва недаверлівыя штогадзіну глядзеліся ў люстэркі, вышуквалі сімптомы “прамянёвай хваробы” – выпадання зубоў і валасоў, і рыхтаваліся да хуткай смерці.

Пра рэальныя маштабы катастрофы ведалі хіба што вышэйшая савецка-партыйная намерклатура і, натуральна, у КГБ СССР…

УКГБ УССР ПО КИЕВСКОЙ ОБЛАСТИ.

ИЗ ОПЕРАТИВНОГО ДОНЕСЕНИЯ

27 апреля 1986 г.

(…)

По состоянию на 8 часов 27 апреля 1986 г. существенных изменения в радиоционной обстановке на 3 и 4 энергоблоках ЧАЭС не произошло.

Уровень радиации гамма частиц составляет до 1000 микрорентген в секунду (…) В лечебных учреждениях г. Припяти находятся 100 человек, из них в тяжелом состоянии 2 чел. (…)

Данных о возможной диверсии или участии к аварии объектов дел оперучета и лиц, проверяемых по сигналам, не получено.

(…)

По согласованию с партийными органами приняты меры по недопущению распространения данных о происшествии и панических слухов (…)

Информация передана в КГБ СССР.

“Захадамі па недапушчэнні распаўсюдаў дадзеных” кагэбэшнікі займаліся па трох асноўных накірунках: на ўзроўні агентуры, праз савецкія сродкі масавай інфармацыі і, натуральна, праз апрацоўку замежных журналістаў, якія знаходзіліся ў Кіеве і ў Менску.

Агентурная праца з тымі, каго ў КГБ называлі “панікёрамі”, праводзілася так:

УКГБ УССР ПО КИЕВСКОЙ ОБЛАСТИ.

ИЗ ОПЕРАТИВНОГО ДОНЕСЕНИЯ

12 мая 1986 г.

По данным оперативного источника, доцент ветеринарного факультета УСХА Калиновский Григорий Николаевич, 1938 г. р., член КПСС (…) в беседе с доцентом Потоцким Н. К. заявил: «Эти кацапы в 1933 году не заморили голодом украинцев, хотят сейчас это сделать атомом»

(…)

По сообщениям оперативного источника, 12 мая сего года, водители АТП 11067 Грицаенко Иван Афанасьевич, 1938 г. р., Грицаенко Михаил Денисович, 1928 г. р., Якименко Антон Михайлович, 1938 г. р., Якубенко Николай Яковлевич, 1938 г. р., отказались выехать с грузом в район Чернобыля. В результате проведенной разъяснительной работы Якубенко Н. Я. выехал в командировку. Грицаенко М. Д. написал заявление по собственному желанию. Грицаенко И. А. и Якименко А. М. самовольно оставили работу и убыли с предприятия.

По данному факту проинформирован Иванковский РК компартии Украины, по указанию которого разбирательство проводит администрация и профсоюзный комитет АТП.

Савецкія сродкі масавай інфармацыі ужо з канца красавіка 1986 года паслухмяна падавалі менавіта тую інфармацыю, якую ім спускалі з Масквы, а таксама з мясцовых райкамаў партыі і з тэрэтарыяльных УКГБ. Пры гэтым газетныя артыкулы і тэлевезійныя матэрыялы падзяляліся на дзве катэгорыі: “Сітуацыя пад кантролем, ніякіх радыяцыйных выкідаў няма!” і “Ва ўсім вінаватыя амерыканскія імпераялісты!”

З газеты “Віцебскі рабочы” за 2 траўня 1986 года:

Як паведамлялася ўжо, 26 красавіка 1986 г. на чацьвертым блоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя з частковым разбурэннем актыўнай зоны рэактара і некаторай уцечкай радыёактыўных рэчываў.

(…)

Існуючы ўзровень радыяцыі бяспечны для здароўя і не з’яўляецца перашкодай для працоўнай дзейнасці.

(…)

З газеты “Звязда” за 5 траўня 1986 года:

АСУДЖЭННЕ ПАКЛЁПНІЦКАЙ КАМПАНІІ

(…)

Нельга не бачыць, што адразу пасля паведамлення ТАСС аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС гэтая падзея стала трамплінам для недастойных спекуляцый, нагрувашчванняў хлусні і абвінавачванняў.

Высокапастаўленыя асобы ў Вашынгтоне выкарыстоўваюць першую ў гісторыі савецкая ядзернай энэргетыцы аварыю для палітычнага шантажу СССР, імкнуцца раздуць з яе палітычную праблему ў міжнародных адносінах.

(…)

З замежнымі журналістамі, асабліва – з “краін, якія ўваходзяць у агрэсіўны блок НАТА”, было больш складана: выклікаць амерыканскага журналіста ў абкам партыі ці запалохаць яго КГБ  было вельмі праблематычна. Аднак  у савецкіх савецкіх чэкістаў быў багаты досвед працы з падобнай публікай…

УКГБ УССР ПО КИЕВСКОЙ ОБЛАСТИ.

ИЗ ОПЕРАТИВНОГО ДОНЕСЕНИЯ

4 июня 1986 г.

2-3 июня 1986 г. в г. Киеве находился корреспондент журнала «Ньюсуик» Страссер Стивен, 1946 г. р., прибывший для получения материалов для последствий аварий на Чернобыльской АЭС. В соответствии с указаниями Центра, совместно со 2 Управлением КГБ УССР в отношении американца был проведен комплекс чекистских мероприятий, направленный на недопущения сбора клеветнической информации, сковывавший его действия и снижение активности. В операции было задействовано 8 офицеров КГБ в отставке, 19 членов спецдружин, в том числе 9 источников, которыми отрабатывалась наступательная тактика ведения бесед с корреспондентом. С официальных позиций в изучении Страссера использовался агент «Рота». В результате принятых мер иностранец от советских граждан не получил тенденциозной информации. Удалось ограничить контакты Страссера, замкнуть их на наших источниках.

(…)

Але ж зліквідаваць пачварныя наступствы чарнобыльскай катастрофы было немажліва ані намаганнямі агентуры, ані высілкамі спецдружыннікаў, ані чэкісцкай працай ўсяго КГБ СССР.

Ліквідаваць наступствы аварыі вырашылі традыцыйным савецкім спосабам – “праз чалавечы рэсурс”, то бок коштам жыццяў і здароўя дзясяткаў тысяч вайскоўцаў, мабілізаваных і добраахвотнікаў, на якіх савецкая ўлада традыцыйна глядзела, як на расходны матэрыял.

Аднак і гэты спосаб, як заўсёды, быў неверагодна неэфектыўным, што прызнавалася нават у КГБ СССР:

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ КГБ УССР ГЕНЕРАЛ-ЛЕЙТЕНАНТА МУХИ С. Н.

Председателю Комитета Государственной Безопасности СССР

генералу армии Чебрикову В. М.

О недостатках в использовании личного состава

войсковых частей, участвующих в ликвидации

последствий аварий на Чернобыльской АЭС.

В соответствии с решениями Инстанций к выполнению работ по ликвидаций последствий аварии на Чернобыльской АЭС привлечено значительное количество военнослужащих Советской Армии срочной службы и призванных из запаса. В настоящее время в аварийной зоне должны работать 43 воинских подразделения с общим количеством личного состава свыше 31 тыс. человек.

Оперативным путем получены данные, что эти силы используются неэффективно. В начале августа, в частности, из более чем 31 тыс. военнослужащих, непосредственно привлекались к работам лишь 14 620 человек (около 46 %).

(…)

Такое положение отрицательно сказывается на морально-политическом климате в войсковых частях, состоянии дисциплины, влечет за собой совершение дисциплинарных и иных проступков, а в отдельных случаях – и уголовных преступлений.

Многие военнослужащие, главным образом из числа запаса, в письмах к родственникам и к связям высказывают непонимание, в ряде случаев – возмущение таким положением дел (справка прилагается).

(…)

Так Чарнобыль спарадзіў дзве рэальнасці.

У адной, партыйна-кагэбэшнай –  радыяцыйыя выкіды перавышалі норму ў тысячы разоў, дзясяткі тысяч людзей зганялі ў смяротна небяспечную трыццацікіламетровую зону, дзе яны тыднямі чакалі загадаў, а амерыканскім журналістам падсоўвалі выгодную КГБ дэзынфармацыю.

У другой, у каторай жылі міліёны шэраговых грамадзянаў – радыяцыя не з’яўлялася перашкодай для здароўя і працы на карысць Сацыялістычнай Радзімы, гомельскіх дзетак прымусова прыводзілі на першамайскія дэманстрацыі, а распаўсюд інфармацый з “замежных галасоў” прыраўніваўся да панікёрства.

Каб спыніць “панікёрства”, у КГБ СССР вырашылі ўжыць традыцыйныя, дзесяцігоддзямі правераныя метады.

[Not a valid template]

* * *

Наступным разам я акурат і раскажу, што за метады ўжывалі ў КГБ супраць тых, хто спрабаваў дазнацца праўду пра Чарнобыльскую катастрофу.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 11, вопіс 292, адзінка захавання 29, архіўную справу Фонд 9, вопіс 1, справа 34, архіўную справу Фонд 12, вопіс 1, адзінка захавання 9.