Справа Міхаіла Пішчэўскага 2.0.



mik-1_640x345_acf_croppedУ праграме вяртаемся да рэзананснай справы Міхаіла Пішчэўскага. Чаму вяртаемся? Бо беларускі суд таксама яе разглядае па-новаму і адноўлена крымінальная справа па факце яго збіцця. Парламенцкая кампанія – 2016. Хто і як за ёй назірае? На гэту тэму сёння збіраем каментары. Пра першыя вынікі кампаніі па назіранні «Праваабаронцы за свабодныя выбары» раскажа Валянцін Стэфановіч ды патлумачыць, чаму праваабаронцы назвалі працэс рэгістрацыі “больш дэмакратычным”. А таксама наш госць – кіраўнік групы маніторынгу БАЖа Алесь Анціпенка, які раскажа нам, як БАЖ маніторыць электаральную кампанію.