Справы 1932 г. Антысавецкая паўстанцкая арганізацыя ў Лагойскім раёне. Сфальшаваная. Частка 1
Фальсіфікацыі існавалі ў савецкай палітычнай паліцыі столькі ж, колькі савецкая палітычная паліцыя існуе. Чэкісты падраблялі абсалютна ўсё: лічбы, факты, рэчавыя доказы, справаздачы і, натуральна, крымінальныя справы.
Прычына навідавоку. У тыя ж трыццатыя гады, напрыклад, з Масквы ў тэрытарыяльныя органы Дзяржбяспекі рэгулярна спускаліся планы: арыштаваць і расстраляць столькі трацкістаў, столькі кулакоў, столькі антысаветчыкаў, столькі шпегаў. Пры гэтым абавязкова дадавалася: “зацьверджаныя лічбы з’яўляюцца арыенціровачнымі, але кіраўнікі рэспубліканскіх НКВД маюць права самастойна іх перавышаць” (згадайма знакаміты загад НКВД СССР № 00447 ад 5 жніўня 1937 г.).
Таварыш рэспубліканскі наркам расстраляў занадта мала ворагаў? А, можа, ён і сам прыхаваны нацыяналіст, трацкіст і японска-парагвайскі шпіён?
Найбольшыя ўловы “ворагаў народа” акурат і давалі сфальшаваныя “справы па антысавецкіх паўстанцкіх арганізацыях”…
* * *
Першыя “групавыя антысавецкія справы” беларускія чэкісты распачалі яшчэ ў дваццатых гадах. У 1930-31 гадах з’явілася знакамітая справа “Саюза вызвалення Беларусі”, ініцыяваная Першым сакратаром ЦК кампартыі Беларусі таварышам Геям (“Гей” у дадзеным выпадку – не сексуальная арыентацыя, а прозвішча маскоўскага камуніста). Паводле адной толькі справы “Саюза Вызвалення Беларусі” было асуджана 86 чалавек, сярод каторых Ластоўскі, Баліцкі, Жылуновіч і шмат хто іншы. Крыху пазней прайшлі працэсы па “Партыі вызвалення сялянаў”, дзе фігурантамі былі жыхары Пухавіцкага раёна, і аналагічныя.
“Лагойская справа” 1930-1932 гадоў вядомая менш…
ПОЛНОМОЧНОЕ ПРЕДСТАВИТЕЛЬСТВО ОГПУ по БССР
СЕКРЕТНО-ПОЛИТИЧЕСКИЙ ОТДЕЛ
ОБВИНИТЕЛЬНОЕ ЗАКЛЮЧЕНИЕ
по делу
Контр-революционной кулацко-повстанческой организации в Логойском пограничном, Минском пригородном районе и городе Минске
(агентурное дело «Беглые»)
Формулировка обвинения
Органами ГПУ Белоруссии за период 1928-1930 г. г. на территории Логойского пограничного района был ликвидирован ряд к. – р. повстанческих образований, руководимых из-закордона /Польша/, в том числе 2 к. – р. повстанческие организации (…) численностью 115 человек.
Остатки разгромленного в Логойском районе повстанческого подполья, начиная с 1930 года снова приступили к формированию своих рядов, возобновив к.-р. деятельность при непосредственном участии польских разведывательных органов
(…)
У якасці доказаў кіраўніцтва беларускай паўстанцкай арганізацыяй “польскай выведкай” у справе фігуруе толькі адно прозвішча.
Из обвинительного заключения ГПУ
(…)
Привлеченный по настоящему данному делу как организатор и практический руководитель к. –р. организации, кулак, выходец из польской шляхты Тихонович Игнат (…) находился в тесной деловой связи с польским шпионом и диверсантом Сергеевым Петром Александровичем /расстрелян/, возглавлявшим диверсионную к.-р. организацию (…)
Из ряда показаний видно, что Тихонович Игнат неоднократно навещал Сергеева, совместно с ним участвовал на нелегальных совещаниях, а Сергеев, в свою очередь, оказывал Тихоновичу, как кулаку, всемерное содействие, используя свое положение Председателя Швабского с/совета (…)
“Дыверсант і шпег” з класічным польскім прозвішчам Сяргееў быў расстраляны акурат за колькі месяцаў да стварэння гэтага дакумента.
Пытанні: ці існуюць рэальныя доказы вярбоўкі Сяргеева польскай выведкай? Якія менавіта сакрэтныя інфармацыі мог перадаваць у Варшаву сціплы старшыня сельсавета? І, нарэшце – а нашто трэба было так спешна расстрэльваць галоўнага фігуранта справы, які, калі верыць ОГПУ БССР, акурат і стварыў з лагойскіх сялянаў цэлую сетку шпегаў і паўстанцаў?
Што тычыцца “выхадца з польскай шляхты” кулака-селяніна Ігната Ціхановіча, то “палякамі” ў дакуменце ОГПУ запісаныя абсалютна ўсе беларускія сяляне з каталіцкімі імёнамі.
Из обвинительного заключения ГПУ
АЛЕХНОВИЧ Казимир Александрович, 1912 г. р., подданный СССР, поляк, малограмотный, беспартийный, происходит из крестьян – крупных кулаков (…)
КОВАЛЕВСКИЙ Станислав Михайлович, 1898 г. р., поляк, подданный СССР, малограмотный, несудимый, по имущественному положению – крепкий кулак (…)
ТИХАНОВИЧ Анна Иосифовна, 1912 г. р., полька, подданная СССР, малограматная, беспартийная, несудимая, происходит из крестьян, по соцположению – кулачка (…)
ЛАЙКОВСКИЙ Иосиф Яковлевич, 1896 г. р., поляк, подданный СССР, малограмотный, несудим, происходит из крестьян, в старой армии служил рядовым, права голоса лишен (…)
“Паўстанцкая арганізацыя” павінна была мець патаемныя склады са зброяй і боепрыпасамі. Што сведчаць на гэты конт дакументы ОГПУ?
Ані пра склады зброі, ані пра боепрыпасы ніякіх сведчанняў няма. Вось вельмі паказальны радок:
Из обвинительного заключения ГПУ
Обвиняемый МЯКТО о своем личном участии и других обвиняемых в бандитизме показал:
«…В 1920 году я был мобилизован в ряды Красной Армии, откуда через некоторое время дезертировал и влился в банду, которой руководил ГРИНЬ Иван Николаевич. Банда оперировала в Логойском районе, возле деревень Швабского с/совета.
В лесу, где мы скрывались, был устроен блиндаж, оружия не имело 3-4 человека.
Однажды (…) мы заметили отступающих красноармейцев, вооруженных винтовками, которых мы решили расстрелять с целью приобретения оружия, боеприпасов и обмундирования. Под командованием главаря банды ГРИНЯ Ивана Николаевича мы дали несколько залпов по красноармейцам, которые, бросая на землю оружие и патроны, стали разбегаться кто куда. Оружие и боеприпасы были разделены между бандитов» (…)
Словазлучэнне “банда оперировала», якое нібыта прамовіў на допыце малапісьменны селянін Мякто, пакідаем на сумленні чэкістаў, якія складалі пратакол.
Але, імаверна, сярод “чальцоў антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” спараўды былі тыя, хто браў удзел і ў Слуцкім збройным чыне, і ў стыхійным сялянскім супраціве пачатку дваццатых гадоў, які на той жа Лагойшчыне быў масавым. Не выключаецца, што ў некага з тых хлопцаў пад страхою мог захавацца абрэз, але ж для ўзбраення антысавецкай паўстанцкай арганізацыі гэтага відавочна бракавала!
Нават павярхоўны аналіз «абвінаваўчага заключэнне” дастаткова для высновы: доказная база высмактаная з пальца, а сама “контррэвалюцыйная кулацка-паўстанцкая арганізацыя” – плён выдумкі ОГПУ БССР.
Але гэта не зашкодзіла беларускім чэкістам высунуць абвінавачванне ажно сарака васьмі фігурантам.
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы мы працягнем знаёмства з фальшаванай справай “антысавецкай контрэвалюцыйнай арганізацыі” ў Лагойскім і Менскім раёнах.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, адзінка захавання 51