Справы 1932 г. Антысавецкая паўстанцкая арганізацыя ў Лагойскім раёне. Сфальшаваная. Частка 2
Мінулым разам мы часткова пазнаёміліся з вельмі паказальнай справай «Контрэвалюцыйнай кулацка-паўстанцкай арганізацыі», якую беларускія чэкісты выкрылі ў 1932 годзе. Арганізацыя нібыта дзейнічала ў Лагойскім і Менскім раёнах, а таксама ў самім Менску.
Справа тая была відавочна сфальшаваная. Фігурантаў вінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы, але ў якасці доказаў чэкісты прывялі толькі сумнеўныя спасылкі на адзінага «кіраўніка шпіёнскай арганізацыі», які быў чамусь расстраляны за колькі месяцаў да заканчэння справы. У «абвінаваўчым заключэнні» багата сведчанняў пра «нянавісць кулакоў да савецкай улады», але няма згадак пра якія-небудзь практычныя дзеянні лагойскіх контрэвалюцыянераў.
Але ўсё гэта – толькі малая частка фальсіфікацый беларускіх чэкістаў.
* * *
«Паўстанцкая арганізацыя» – гэта найперш дзея. Напрыклад — захоп і ўтрыманне тэлеграфа, тэлефонных станцый, мастоў і астатніх стратэгічных аб’ектаў – як, дарэчы, навучаў яшчэ таварыш Ленін.
А які быў план у лагойскіх «контрэвалюцыянераў»?
Из обвинительного заключения ГПУ
(…)
Практическая контрреволюционная деятельность повстанческой организации определялась ее программными установками, а также инструктивными указаниями, исходившими от к.-р. ячейки при Пуховической МТС, через практически возглавлявшего к. –р. организацию Тихановича Игната и сводилась конкретно к следующему:
- Вербовка членов в организацию.
- Учет и приобретения оружия к моменту вооруженного восстания.
- Террористические акты над коммунистами и сельским активом.
- Контрреволюционная агитация, направленная к срыву всех хозполитических мероприятий Соввласти и партии на селе, в особенности – против коллективизации и хлебозаготовок (…)
Што тычыцца «вярбоўкі» і асабліва «контрэвалюцыйнай агітацыі», то сведчанняў тут больш, чым трэба. Прытым амаль усе абвінавачваныя вызнаюць сваю віну аднымі і тымі ж словамі: «незадаволенасць Савецкай уладай», «незадаволенасць палітыкай камуністаў», «сабатаж калектывізацыі».
Ніякай сур’ёзнай зброі, на чым яшчэ раз варта акцэнтаваць увагу, у «паўстанцкай арганізацыі» не было.
Из обвинительного заключения ГПУ
(…)
Обвиняемый Митько Василий Маркович показывает:
«В 1930 году я пришел к Тихановичу нелегально сделать себе обрез, на что принес ему русскую 3-х линейную винтовку. Тиханович, делая мне обрез, стал мне говорить, что все оружие, которое у меня имеется, необходимо запрятать хорошенько…
(…)
Тиханович из своего материала сделал пистолет, который вмещает один патрон (…) Оружие – берданка, имеется у двоюродного брата Савостей – Савостей Адама Михайловича, жителя дер. Михеды (…)»
Як можна з абрэзам, берданкай і самаробным пісталетам на адзін набой падняць антыкамуністычнае паўстанне, у дакументах ОГПУ БССР не паведамляецца.
Што тычыцца канкрэтнага плана ліквідацыі савецкай улады ў Лагойскім і Менскім раёнах, то, паводле чэкістаў, ён быў такім:
Из обвинительного заключения ГПУ
(…)
Наряду с работой по вербовке новых членов, к.-р. организация приготавливала террористические акты над сельскими активистами и членами партии, активно проявляли себя в период выселения кулаков и проведения коллективизации, поручая практическое выполнение этих актов наиболее надежным своим членам, преимущественно из числа бывш. бандитов и кулаков.
В этой отрасли деятельности к.-р. организации наибольшего внимания заслуживает попытка покушения на убийство председателя Швабского с/совета, члена КП (б) Б Белькевича, окончившиеся неудачей.
Непосредственно покушавшийся на убийство Белькевича член к.-р организации Ховалко Лука, признав свою вину в совершении преступления, о подробностях к этому теракту показывает:
«(…) Я знал, что Белькевич часто разъезжает по пунктам (…) и в этот день узнал, что Белькевич будет ехать в деревню Рудня и вечером будет ехать в с/совет. Я к этому времени залёг в леску и стал караулить. Через 30 мин. я увидел недалеко от себя подводу, на которой я ожидал Белькевича, и тут же дал залп, затем другой (…) но Белькевичу удалось спастись, у него была хорошая лошадь. Обрез я моментально бросил в речку и сразу пришел в деревню (…)»
Як можна даць «залп з абрэза», а потым яшчэ і другі – незразумела. Але гэтая няўдалая спроба замаху на жыццё камуніста – адзіная згадка пра нейкую «практычную дзейнасць паўстанцкай арганізацыі» (пры ўмове, што такі замах на жыццё камуніста Бялькевіча адбыўся насамрэч).
А хто, між іншым, кіраваў тае арганізацыяй, акрамя Ігната Ціхановіча?
У «абвінаваўчым заключэнне» згадваюцца «былыя белагвардзейцы і дваране», якія нібыта і ажыццяўлялі глабальнае кіраўніцтва лагойскімі контрэвалюцыянерамі, але ніводнага прозвішча чамусь не прыводзіцца.
Такім чынам, аналіз гучнай справы беларускіх паўстанцаў-контрэвалюцыянераў дае наступнае:
а) абвінавачванне ў кіраўніцтве лагойскай контрэвалюцыйнай арганізацыяй «польскай выведкай» – фікцыя;
б) ніякага канкрэтнага плана па ліквідацыі савецкай улады ані на тэрыторыі БССР, ані на тэрыторыі Лагойскага і Менскага раёнаў у «контрэвалюцыянераў» не было;
в) ніякай сур’ёзнай зброі для паўстання не было таксама;
Але ўсе 48 фігурантаў справы былі абвінавачаныя адразу па трох артыкулах Крымінальгага кодэкса БССР ад 1928 г., які прадугледжваў ці расстрэл, ці абвяшчэнне «ворагам народа» з канфіскацыяй маёмасці. У разе нейкіх акалічнасцяў, якія змякчалі віну абвінавачваных, яны маглі атрымаць высылку з БССР на тры гады.
Большая частка фігурантаў, у тым ліку Ігнат Ціхановіч, атрымалі «вышэйшую меру» і былі расстраляныя ў Менску 6 красавіка 1933 года. Астатніх пакаралі рознымі лагернымі тэрмінамі.
Хаця «лагойскай справа» – відавочны фальсіфікат беларускіх чэкістаў, ён быў прызнаны ўзорна-паказальным для ўсяго апарату ОГПУ СССР. Абвінаваўчае заключэнне было надрукавана асобнай брашурай і разасланае ва ўсе ОГПУ ўсіх «саюзных рэспублік»: маўляў, вучыцеся, таварышы чэкісты, як трэба выкрываць ворагаў!
З наступнай перадачы вы дазнаецеся пра тое, чаму савецкая ўлада лічыла Адама Міцкевіча “палітычна ненадзейным паэтам”.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, адзінка захавання 51
У якасці ілюстрацыі скарыстаны савецкі агітацыйны плакат